Раёны:
    <Асіповіцкі
    <Бабруйскі
    <г.Бабруйск
    <Быхаўскі
    <Бялыніцкi
    <Глускі
    <Горацкі
    <Дрыбінскі
    <Касцюковіцкі
    <Кіраўскi
    <Клімавіцкi
    <Клічаўскi
    <Краснапольскi
    <Круглянскi
    <Крычаўскi
    <г.Магілёў
    <Магілёўскi
    <Мсціслаўскі
    <Слаўгарадскi
    <Хоцімскi
    <Чавускi
    <Чэрыкаўскi
    <Шклоўскі

Мемарыяльныя комплексы, манументы, помнікі і іншыя малыя формы архітэктуры.

Кіраўск.

Брацкая магіла савецкіх воінаў, партызан і ахвяр фашызму. Вуліца Гагарына, у скверы.Пахаваны 7 воінаў і 3 партызаны, якія загінулі ў 1944 г. ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, і 40 жыхароў раёна, растраляных і спаленых гітлераўцамі ў 1944 г. У 1964 г. на магіле ўстаноўлены помнік – скульптура жанчыны ў жалобе.

Брацкая магіла савецкіх воінаў. Вуліца Арлоўскага, каля раённай бальніцы. Пахаваны 77 воінаў, якія памерлі ў чэрвені – ліпені 1944 г. ад ран у палявым шпіталі.

Лётчык Чырвонай Арміі загінуў у чэрвені 1941 г. ў баі з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1957 г. на магіле ўстаноўлены абеліск.

Кіраўскі пасялковы савет.

У Айчынную вайну 1941 – 1945 гг. загінулі 44 мірныя жыхары, 17 партызан, 1 падпольшчык, не вярнуўся з фронту 401 чалавек.

Брацкая магіла савецкіх воінаў. Вёска Букіно, на могілках. Пахаваны лётчык, што загінуў у чэрвені 1941 г. і 4 воіны 457-га стралковага палка 129-й стралковай дывізіі, якія загінулі 28.06.1944 г. у баях супраць групоўкі нямецка-фашысцкіх войск, што выходзілі з акружэння ў раёне вёскі. У 1967 г. ўстаноўлена надмагільная пліта.

Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан. Вёска Мышкавічы, на могілках. Пахаваны 25 воінаў, якія загінулі ў чэрвені 1944 г. пры вызваленні навакольных вёсак ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, і партызан 9-й Кіраўскай брыгады М.Е.Багатка. У 1949 г. на магіле ўстаноўлены абеліск.

Магіла Арлоўскага Кірылы Пракопавіча. Вёска Мышкавічы, на могілках.Пахаваны Герой Савецкага Саюза, Герой Сацыялістычнай Працы, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху на Беларусі ў грамадзянскую і Айчынную войны К.П.Арлоўскі (30.01.1895, в.Мышкавічы Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці – 13.01.1968; указы ад 20.9.1943 і 18.5.1958 г.). У 1968 г. на магіле ўстаноўлена стэла.

Помнік землякам. У цэнтры вёскі Мышкавічы. На ўшанаванне памяці 132 жыхароў вёсак калгаса “Рассвет”, якія загінулі ў час савецка-фінляндскай вайны 1939–1940 г. і ў барацьбе з нямецка-фашыскцімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.У 1983 г. устаноўлены помнік – 2 стылізаваныя стэлы, скульптура жанчыны і стэлы з надпісам-прысвячэннем і імёнамі тых, хто загінуў.

Помнік Арлоўскаму Кірылу Пракопавічу. На плошчы, каля Дома культуры. Пастаўлены ў 1977 г. на ўшанаванне памяці былога старшыні калгаса “Рассвет”, ураджэнца вёскі, Героя Савецкага Саюза, Героя Сацыялістычнай Працы К.П. Арлоўскага. Бронзавы бюст К.П. Арлоўскага ўстаноўлены на прамавугольным гранітным пастаменце са ступенчатым стылабатам. У партрэтнай выяве ўвага акцэнтавана на такіх рысах героя, як перакананасць, духоўная актыўнасць, гатоўнасць да барацьбы. Лаканічная, строгая пластыка партрэта дынамічная. Плуг і вінтоўка каля асновы пастамента – своеасаблівы сімвалічны штрых, асноўны лейтмантыў у разуменні вобраза К.П. Арлоўскага – байца і працаўніка. Помнік вызначаецца ўдалай кампазіцыяй, глыбокім зместам і яркім мастацкім увасабленнем.

Баравіцкі сельсавет.

Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан. Вёска Баравіца. Пахаваны 18 воінаў, якія памерлі ад ран у палявым шпіталі ў чэрвені 1944 г., 4 лётчыкі, што загінулі 30.6.1941 г., 9 партызан (загінулі ў 1942 – 1944 г. у барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі). У 1959 г. на магіле ўстаноўлены абеліск.

Брацкая магіла партызан. Вёска Бераснёўка. Пахаваны партызаны П.П.Юхнавец і М.А.Іваніцкі, якія загінулі ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў 1942 г. На магіле ўстаноўлены помнік.

Магіла Печаня І.Д. Вёска Бераснёўка. Пахаваны сакратар сельсавета І.Д.Печань, растраляны нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў верасні 1941 г. На магіле ўстаноўлены помнік.

Магіла Шкадровіча. Вёска Гарадзец. Пахаваны партызан Шкадровіч, які загінуў у баі з нямецка-фашысцкімі захопнікамі 6.03.1943 г. На магіле ўстаноўлены абеліск.

Помнік землякам.На ўшанаванне памяці землякоў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. У 1992 г. устаноўлены помнік.

Помнік землякам. Вёска Гарадзец, каля адміністрацыйнага будынка калгаса імя В.І.Чапаева.На ўшанаванне памяці 95 землякоў, якія загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны. У 1979 г. устаноўлены абеліск.

Магіла савецкіх лётчыкаў. Вёска Забуднянскія Хутары. У двух магілах пахаваны лётчыкі (імёны невядомы), збітыя нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў 1941 г.На магілах устаноўлены помнік.

Стайкаўскі сельсавет.

Брацкая магіла савецкіх воінаў. На паўночнай ускраіне вёскі Дубцы.Пахаваны 27 воінаў,якія загінулі 24-28.06.1944 г. пры прарыве абароны праціўніка на заходнім беразе р. Друць. У 1967 г. на магіле ўстаноўлены абеліск.

Брацкая магіла савецкіх воінаў. На паўднёвай ускраіне вёскі Літобічы. Пахаваны 87 воінаў 129-й стралковай дывізіі 3-й арміі 1-га Беларускага фронту, якія загінулі 14.06.1944 г. пры фарсіраванні ракі Друць. У 1961 г. на магіле ўстаноўлены абеліск.

Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан. У цэнтры вёскі Падсёлы. Пахаваны 53 воіны, якія загінулі 24.06.1944 г. пры прарыве варожай абароны каля вёскі, і 4 партызаны 9-й Кіраўскай брыгады, што загінулі ў 1943–1944 г. У 1957 г. на магіле ўстаноўлены абеліск.

Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан. Вёска Стайкі, каля школы. Пахаваны воіны (21 чалавек), якія загінулі ў чэрвені 1944 г. пры вызваленні навакольных вёсак ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, і 3 партызаны, што загінулі ў 1943–1944 г. У 1967 г. на магіле ўстаноўлены абеліск.

Брацкая магіла партызан і савецкага воіна. Вёска Чыгірынка, каля школы. Пахаваны 14 партызан 9-й Кіраўскай брыгады, што загінулі ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, і воін Чырвонай Арміі І.П.Кудлай, які загінуў 27.6.1944 г. У 1958 г. на магіле ўстаноўлены абеліск Пахаваны 27 воінаў, якія загінулі 24 – 28.06.1944 г. пры прарыве абароны праціўніка на заходнім Беразе ракі Друць. У 1967 г. на магіле ўстаноўлены абеліск.

Магіла Ананіча Ф.М. і невядомага савецкага лётчыка. Вёска Чарабамір, на могілках.Пахаваны ваенфельчар Ф.М.Ананіч і невядомы лётчык, які загінуў у 1943 г. На магіле ўстаноўлены помнік.

Магіла Міхайлава П.С. вёска Нямкі. Пахаваны лётчык, палкоўнік П.С.Міхайлаў, які загінуў у баі з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў чэрвені 1942 г. На магіле ўстаноўлены помнік.

Магіла Сакадынца М.Р. вёска Колбава. Пахаваны партызан М.Р.Сакадынец, які загінуў у 1943 г. ў баі з нямецка-фашысцкімі захопнікамі.У 1963 г. на магіле ўстаноўлены абеліск.

Магіла Сухастаўцава У.І. Вёска Колбава. Пахаваны партызан У.І.Сухастаўцаў, які загінуў у баі з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў 1943 г. На магіле ўстаноўлены помнік.

Грыбавецкі сельсавет.

Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан. Вёска Грыбавец, на могілках. Пахаваны 39 воінаў, якія загінулі ў жніўні 1941 г. пры выхадзе з акружэння. Сярод пахаваных лейтэнант М.Ф.Каталаў, закатаваны гітлераўцамі 20.08.1941 г., начальнік штаба 9-ай Кіраўскай партызанскай брыгады Дз.Ц.Ігнаценка, які загінуў у чэрвені 1943 г. ў баі, і 10 партызан гэтай брыгады, што загінулі ў 1943–1944 г. у баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1956 г. на магіле ўстаноўлены абеліск.

Магіла Камінскага Ягора Барысавіча. Вёска Грыбавец, на могілках. Партызан-разведчык Я.Б.Камінскі загінуў у маі 1943 г. у баі з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1957 г. на магіле ўстаноўлены абелск.

Магіла ахвяр фашызму.Вёска Боркі. Пахаваны 1800 жыхароў вёскі Боркі і навакольных населеных пунктаў, якіх 15.6.1942 г. расстралялі нямецка-фашысцкія захопнікі. У 1964 г. на магіле ўстаноўлены помнік – скульптуры воіна і дзяўчыны, якая ўскладае кветкі.

Магіла ахвяр фашызму. Вёска Збышын. На ўшанаванне памяці 286 жыхароў вёскі, якіх 21.6.1942 г. загубілі нямецка-фашысцкія захопнікі.У 1964 г. ўстаноўлены помнік – скульптура воіна з дзіцём на руках.

Помнік землякам. Вёска Шалаёўка. На ўшанаванне памяці 128 жыхароў Грыбавецкага сельсавета, якія загінулі на франтах і ў партызанскай барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі.У 1977 г. устаноўлены помнік – стэла і скульптуры воіна, партызана і жанчыны.

Дабаснянскі сельсавет.

Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызана. Вёска Добасна. Пахаваны 11 воінаў 444-га стралковага палка 108 стралковай дывізіі 3-й арміі 1-га Беларускага фронту, што загінулі пры вызваленні вёскі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 26.06.1944 г., і партызана 9-й Кіраўскай партызанскай брыгады А.К. Нічыпурэнкі, які загінуў у 1943 г. пры выкананні баявога задання. У 1957 г. на магіле ўстаноўлены помнік – скульптура жанчыны з лаўровым вянком.

Помнік землякам. Вёска Лёўкавічы, каля будынка праўлення калгаса. На ўшанаванне памяці землякоў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.У 1984 г. устаноўлены абеліск.

Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан. Вёска Асаўнік, каля школы. Пахаваны воіны і партызаны (колькасць невядома), якія загінулі ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі.У 1959 г. на магіле ўстаноўлены помнік.

Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан. Вёска Дабрыца, каля клуба. Пахаваны 4 воіны, якія загінулі ў чэрвені 1944 г. пры вызваленні раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, і 16 партызан атрада 539-га 9-ай Кіраўскай ваенна-аператыўнай групы, што загінулі ў баі супраць гітлераўцаў 19.09.1943 г. У 1958 г. на магіле ўстаноўлены абеліск.

Брацкія магілы савецкіх воінаў і партызан. Вёска Жылічы, каля канторы саўгаса-тэхнікума.Пахаваны 32 воіны, што загінулі 26.06.1944 г. пры вызваленні вёскі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, і 3 партызаны, якія загінулі ў 1943–1944 г. У 1985 г. на магіле ўстаноўлены помнік – скульптура воіна і 3 надмагільныя пліты.

Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан. На паўночнай ускраіне вёскі Пражэктар.Пахаваны 25 воінаў , што загінулі 26.06.1944 г. пры вызваленні вёскі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, і 2 партызаны, якія загінулі ў 1942–1944 г. У 1949 г. на магіле ўстаноўлены абеліск.

Магіла ахвяр фашызму. На заходняй ускраіне вёскі Пясцова. Пахаваны 26 жыхароў вёскі, якіх 19.09.1943 г. растралялі нямецка-фашысцкія захопнікі. У 1962 г. на магіле ўстаноўлены абеліск

Паўлавіцкі сельсавет.

Брацкая магіла савецкіх воінаў. Вёска Паўлавічы, каля будынка царквы.Пахаваны 12 воінаў, якія памерлі ад ран у чэрвені 1944 г. У 1952 г. на магіле ўстаноўлены абеліск.

Брацкая магіла савецкіх воінаў. Вёска Полькавічы, на могілках.Пахаваны 20 воінаў 1408-й і 120-й гвардзейскай стралковых дывізій 3-й арміі 1-га Беларускага фронту, якія загінулі 27.06.1944 г. у баі з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1952 г. на магіле ўстаноўлены абеліск.

Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызана. У цэнтры вёскі Паўлавічы. Пахаваны 44 воіны, што загінулі ў чэрвені 1944 г. пры вызваленні навакольных вёсак ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, і партызан Кіраўскай ваенна-аператыўнай групы А.Р. Герасімовіч, які загінуў у 1944 г. у баі з гітлраўцамі. У 1954 г. на магіле ўстаноўлены помнік – скульптура жанчыны з лаўровым вянком.

Магіла Вяроўкіна. У цэнтры вёскі Старыя Дваранінавічы. Пахаваны партызан Вяроўкін, які загінуў у Вялікую Айчынную вайну. На магіле ўстаноўлены помнік

Магіла Трызны Станіслава Сямёнавіча. Вёска Ізабеліна. Пахаваны партызан С.С. Трызна, які загінуў у барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1968 г. на магіле ўстаноўлены помнік.

Помнік землякам. Вёска Барсукі, каля адміністрацыйнага будынка калгаса імя В.У.Куйбышава.На ўшанаванне памяці 150 землякоў, якія загінулі на франтах і ў партызанскай барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1967 г. насыпаны курган, на вяршыні якога ўстаноўлена стэла з надпісам-прысвячэннем.

Помнік землякам. За 0,5 км ад вёскі Новыя Дваранінавічы. На ўшанаванне памяці землякоў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.Устаноўлены помнік.

Казуліцкі сельсавет.

Брацкая магіла савецкіх воінаў. Вёска Пацава-Слабада, каля Дома культуры.Пахаваны 63 воіны 129-й страловай дывізіі 3-й арміі 1-га Беларускага фронту, якія загінулі 28.06.1944 г. пры вызваленні вёскі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1968 г. на магіле ўстаноўлены помнік – скульптура жанчыны з лаўровым вянком.

Брацкая магіла савецкіх воінаў. На паўднёвай ускраіне вёскі Стаўпішчы, каля шашы Магілёў – Бабруйск.Пахаваны 10 воінаў 9-га танкавага корпуса 3-й арміі 1-га Беларускага фронту, якія загінулі 27.06.1944 г. пры ліквідацыі акружанай групоўкі нямецка-фашысцкіх войск. У 1968 г. на магіле ўстаноўлены абеліск.

Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан. Вёска Стаўпішчы, на могілках. Пахаваны 38 воінаў 413-й стралковай дывізіі 3-й арміі 1-га Беларускага фронту, якія загінулі 27 – 28.06.1944 г. пры ліквідацыі акружаных груповак нямецка-фашысцкіх войск, і 6 партызан, што загінулі ў 1943–1944 г. У 1967 г. на магіле ўстаноўлены абеліск.

Брацкая магіла партызан. Вёска Падрэчча, на могілках. Партызаны А.Я.Герасімовіч і П.С.Мароз загінулі ў баі з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў 1942 г.На магіле ўстаноўлены помнік.

Магіла ахвяр фашызму. Вёска Казулічы, на могілках. 11.6.1942 г. нямецка-фашысцкія захопнікі акружылі вёску, сагналі жыхароў у будынак млына і падпалілі. Загінулі 318 чалавек. Спалена 180 двароў. У 1960 г. на магіле ўстаноўлены помнік – скульптуры воіна з аўтаматам і жанчыны, якая ўкладае вянок.

Магіла ахвяр фашызму. У цэнтры вёскі Кострыцкая Слабодка.11.6.1942 г. нямецка-фашысцкія карнікі ўварваліся ў вёску, сагналі мужчын у хату млынара І.Я. Міхалапа, жанчын і дзяцей у калгасны хлеў і падпалілі. 11 чалавек растралялі. Усяго закатавана 137 чалавек, згарэлі 172 двары. У 1967 г. на магіле ўстаноўлены абеліск.

Магіла ахвяр фашызму. На паўночна-заходняй ускраіне вёскі Новыя Стаўпішчы. 24.5.1944 г. нямецка-фашысцкія захопнікі арыштавалі больш як 100 мірных жыхароў навакольных вёсак, прывезлі іх у вёску Новыя Стаўпішчы, загналі ў хлеў, аблілі іх бензінам і падпалілі.У 1965 г. на магіле ўстаноўлена стэла з барэльефнымі выявамі старога і жанчыны з дзіцём.

Магіла савецкага воіна. Вёска Кострычы, каля школы.Воін Чырвонай Арміі (імя невядома) загінуў у чэрвені 1944 г. у баі з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1969 г. на магіле ўстаноўлены абеліск.

Любоніцкі сельсавет.

Брацкая магіла савецкіх воінаў. Вёска Гута, на могілках. Пахаваны 13 воінаў 556-га стралковага палка 413-й стралковай дывізіі 3-й арміі 1-га Беларускага фронту, якія загінулі 28 – 30.06.1944 г. пры ліквідацыі акружанай групоўкі нямецка-фашысцкіх войск. У 1957 г. на магіле ўстаноўлены абеліск.

Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан. Вёска Любонічы, на могілках. Пахаваны 116 воінаў 438, 457, 518-га стралковых палкоў 129-й стралковай дывізіі 3-й арміі 1-га Беларускага фронту, якія загінулі 28.06.1944 г. у баі з нямецка-фашысцкімі захопнікамі за пераправу на рацэ Бярэзіна, і 16 партызан, што загінулі ў 1942–1944 г. У 1965 г. на магіле ўстаноўлены помнік – скульптурныя выявы партызана і воіна з лаўровым вянком.

Брацкая магіла савецкіх лётчыкаў. Вёска Сяргеевічы, каля школы.Пахаваны 3 лётчыкі, якія загінулі ў чэрвені 1941 г. У 1967 г. на магіле ўстаноўлены абеліск.

Магіла Сляпнёва С.С. Вёска Любонічы, на могілках. Капітан Чырвонай Арміі С.С.Сляпнёў загінуў у 1941 г. у баі з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1967 г. на магіле ўстаноўлены абеліск.

Магіла ахвяр фашызму. Вёска Любонічы. У чэрвені 1942 г. нямецка-фашысцкія захопнікі праводзілі масавыя арышты жыхароў Любоніцкага сельсавета. Арыштаваных прыводзілі ў будынак школы, па-зверску катавалі, потым вывозілі ў Любоніцкае лясніцтва, дзе растрэльвалі. За некалькі дзён фашысты загубілі больш як 150 чалавек. У 1949 г. на магіле ўстаноўлены абеліск.

Скрыпліцкі сельсавет.

Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызана. Вёска Капусціна, каля школы.Пахаваны 12 воінаў, што загінулі ў чэрвені 1944 г. пры вызваленні навакольных вёсак ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, і партызан Кіраўскай ваенна-аператыўнай групы В.М. Міралюбівы, які загінуў у студзені 1944 г. у баі з гітлераўцамі. У 1967 г. на магіле ўстаноўлены абеліск.

Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан. Вёска Хвайніца, каля школы.Пахаваны 3 лётчыкі, якія загінулі ў чэрвені 1941 г., 11 воінаў, што загінулі 25 – 26.06.1944 г. пры ліквідацыі акружанай групоўкі нямецка-фашысцкіх войск, 4 партызаны 9-й Кіраўскай партызанскай брыгады (загінулі ў баі супраць карнікаў 17.02.1943 г.). сярод пахаваных Герой Савецкага Саюза Аляксандр Канстанцінавіч Шомін (8.07.1906, в.Малое Анікіна Ірбіцкага раёна Свярдлоўскай вобласці, Расія – 26.06.1944; указ ад 24.03.1945 г.). У 1958 г. на магіле ўстаноўлены абеліск

Магіла ахвяр фашызму. Вёска Хвайніца. Пахаваны 25 мірных жыхароў, якіх растралялі нямецка-фашысцкія захопнікі ў маі 1944 г. У 1958 г. на магіле ўстаноўлены абеліск.

Магіла савецкага воіна. Вёска Глыбокавічы, на могілках.Пахаваны воін (імя невядома), які загінуў у Вялікую Айчынную вайну.

Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызана. Вёска Капусціна, каля школы.Пахаваны 12 воінаў, што загінулі ў чэрвені 1944 г. пры вызваленні навакольных вёсак ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, і партызан Кіраўскай ваенна-аператыўнай групы В.М. Міралюбівы, які загінуў у студзені 1944 г. у баі з гітлераўцамі. У 1967 г. на магіле ўстаноўлены абеліск.

Месцы спаленых вёсак, увекавечаных ў мемарыяльным комплексе “Хатынь”.

Грыбавецкі сельсавет.

Месца спаленай вёскі Доўгае Поле.Вёска знаходзілася за 1,5 км на поўнач ад вёскі Боркі.15.6.1942 г. нямецка-фашысцкія акупанты спалілі вёску (20 двароў), загубілі 135 яе жыхароў. Пасля вайны вёска не адрадзілася. Увекавечана ў мемарыяльным комплексе “Хатынь”.

Месца спаленай вёскі Закрынічча. Вёска знаходзілася за 1,5 км на ўсход ад вёскі Боркі.15.6.1942 г. нямецка-фашысцкія захопнікі загубілі 137 жыхароў, вёску (19 двароў) спалілі. Пасля вайны не адрадзілася. Увекавечана ў мемарыяльным комплексе “Хатынь”.

Месца спаленага пасёлка Пралетарскі. Пасёлак знаходзіўся за 1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Боркі. 15.6.1942 г. нямецка-фашысцкія захопнікі загубілі 226 жыхароў, спалілі 31 двор. Пасля вайны пасёлак не адрадзіўся. Увекавечаны ў мемарыяльным комплексе “Хатынь”.

Марозаў, В.Ф. Палац у Жылічах = Дворец в Жиличах / В.Ф. Марозаў; рэц. А.М. Кулагін. – Мн.: Полымя, 1992. – 76 с.: іл.

Генплан. Утвержден решением сессии районного совета депутатов 22.05.1998 № 15/8

Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Магілёўская вобласць / Рэд. кал.: С.В. Марцэлеў і інш. – Мн.: БелСавЭн., 1986. – 408 с.

Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. Т. 8: Канто-Кулі / рэд. кал.: Г.П. Пашкоў і інш. – Мн.: БелЭн, 1999. – С. 278

Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: у 5 т. Т. 3: Карчма-Найгрыш / рэд. кал. І.П. Шамякін і інш. – мн.: БелЭн., 1986. – С. 710-711

Альбом паспортов многоквартирных жилых домов и секций жилых зданий для повторного применения: Т.2: каркасные жилые дома. – М., 2006. – С. 5

Кулагін, А. Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыкл. давед. / А.М. Кулагін; маст. З.Э. Герасімовіч, У.П. Свентахоўскі. – Мн.: БелЭн, 2007. – С. 197, 234, 191



created by Alexandr Vasilenko. mailto: m15kam@tut.by