Раёны:
    <Асіповіцкі
    <Бабруйскі
    <г.Бабруйск
    <Быхаўскі
    <Бялыніцкi
    <Глускі
    <Горацкі
    <Дрыбінскі
    <Касцюковіцкі
    <Кіраўскi
    <Клімавіцкi
    <Клічаўскi
    <Краснапольскi
    <Круглянскi
    <Крычаўскi
    <г.Магілёў
    <Магілёўскi
    <Мсціслаўскі
    <Слаўгарадскi
    <Хоцімскi
    <Чавускi
    <Чэрыкаўскi
    <Шклоўскі

Палацавая і сядзібна-паркавая архітэктура.

Дваранскае памесце Жылічы вядома з пачатку XIX стагоддзя. Раней жа цэнтрам вялікіх уладанняў з’яўлялася сяло Дабосна, размешчанае на некалькі кіламетраў далей на поўнач. У XV стагоддзі яно належала Трабскім, у першай палове XVI стагоддзя – Гаштольдам, з сярэдзіны XVI стагоддзя – Хадкевічам, з 1620 –ых гадоў – Сапегам, а ў канцы XVIII стагоддзя яго набыў суддзя і ратмістр рэчацкі Ігнацій Булгак, і прадстаўнікі гэтага вядомага роду валодалі Дабоснай аж да пачатку XX стагоддзя.

Будаўніцтва палаца пачалося каля 1825 года, па ўспамінах апошняга ўладальніка Жыліч Эмануэля Булгака, будаўніцтвам кіраваў выхаванец Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў архітэктар Клабукоўскі.

Палац у Жылічах у поўнай меры адпавядаў навейшай архітэктурнай модзе. І калі ў канцы XVIII стагоддзя дойліды імкнуліся да ўзорнай кампаноўкі, то з пачатку XIX стагоддзя намячаецца пераход да стварэння ідэальнага асяроддзя.

Адпраўным пунктам архітэктуры робіцца ўнутраны парадны двор. П-падобны ў плане палац у Жылічах сваім дваром павернуты ў бок параднага пад’езда, аднак галоўны ўваход знаходзіцца з супрацьлеглага боку. Чаму так атрымалася? Магчыма, малады тады яшчэ дойлід пераймаў традыцыі будаўніцтва гарадскога жылля з галоўным фасадам па лініі вуліцы і крыллямі, накіраванымі ў сярэдзіну квартала. Такія пабудовы на месцах яго вучобы – у Парыжы і Пецярбургу – сустракаліся даволі часта. Аднак пра гэта мы цяпер можам толькі здагадвацца.

Згодна з класіцыстычнай традыцыяй, двухпавярховы палац быў увенчаны бельведэрам з купалам, у сярэдніх праёмах якога з боку галоўнага і дваровага фасадаў змяшчаўся гадзіннік. У час знаходжання ўладальніка ў палацы над яго купалам узнімаўся сцяг.

Галоўнымі акцэнтамі гладкіх дэкарыраваных пілястрамі сцен з’яўляліся велічныя, ва ўсю вышыню будынка, порцікі з балконамі – шасцікалонны з боку цэнтральнага ўваходу і чатырохкалонныя па баках. Франтоны порцікаў запоўнены барэльефамі з гербамі ўладальнікаў. У дэкарыроўцы фасадаў выкарыстаны найбольш багата ўпрыгожаны карынфскі ордэр, а яго капітэлі выкананы ў аўтарскай трактоўцы – без завіткоў, з адным толькі акантавым лісцем.

У 1848 годзе памёр Ігнацій Булгак, і маёнтак перайшоў да яго малодшага сына Эдгара. Пры ім, відавочна, і быў дабудаваны дом – з’явіліся два аднапавярховыя флангі з царквой, аранжарэяй і службовымі памяшканнямі.

Да сярэдзіны XIX стагоддзя адбываюцца істотныя змены ў стылістычнай накіраванасці дойлідства. Падаўленне паўстання дзекабрыстаў, польскага паўстання 1830-1831 гадоў і рэакцыя, якая пасля гэтага пачалася, пахіснулі глебу, што узрасціла класіцызм, выявілі абмежаванасць асветніцкай філасофіі. Развіццё дэмакратычных тэндэнцый, інтарэс да гістарычнага мінулага, цяга да асветніцкай дзейнасці, з’яўленне рэалістычных поглядаў – усё гэта абумовіла пераход архітэктуры да эклектыкі.

Архітэктура палаца ў Жылічах цудоўна ілюструе гэтыя новыя тэндэнцыі. У месцах прымыкання крылляў да галоўнага корпусу відавочны кантраст паміж велічным маштабам і рытмам пілястраў карынфскага ордэра асноўнай пабудовы пачатку XIX стагоддзя і сухімі, рацыяналістычнымі чляненнямі фасадаў крылляў, прыбудаваных у сярэдзіне XIX стагоддзя.

Незвычайнае рашэнне плана палацавага комплексу, дзе ўнутраны двор утвараў амаль замкнутую прастору. Такі прыём выкарыстоўваўся пры будаўніцтве сярэдневяковых замкаў, а не палацаў Новага часу. Аднак здзейснены варыянт кампаноўкі як быццам прадвызначаецца П-падобным абрысам галоўнага корпуса, прыбудавацца да якога можна было толькі з тарцоў, якія не аздоблены порцікамі. Акрамя таго, патрабавалася арганізаваць парадны пад’езд да галоўнага будынка, засланіўшы двор працяглым крылом з прадстаўнічым фасадам.

Чляненне фасадаў бакавых крылаў носіць плоскасны характар: з іх як быццам сходзяць сакавітыя пластычныя акцэнты ў выглядзе круглых скульптур, фрызаў і барэльефаў. Порцікі вялікага ордэра, што стаяць асобна, саступаюць месца плоскім, паярусна раскрэпаваным пілястрам, якія амаль зліваюцца з паверхняй сцен. Асноўны дэкаратыўны матыў фасадаў – трайное з паўцыркульным завяршэннем акно. Толькі ў крылах аранжарэі яно змяняецца грамаднымі прамавугольнікамі. Відавочнае адмаўленне дойліда ад манатоннасці сілуэта: гарызанталь аднапавярховага крыла перарываецца двухпавярховымі аб’ёмамі павільёнаў і царквы.

Пасля пабудовы бакавых памяшканняў палац ператварыўся ў грандыёзны комплекс – буйнейшы ў Беларусі.

У крылах з боку двара надбудоўваецца паверх, аднастайна, адпаведна з эпохай, расчленены папарна згрупаванымі праёмамі. Першы паверх паўночнага крыла з боку палаца мае вялікія паўцыркулярныя вокны, іх памеры адпавядаюць памерам вакон аранжарэі. Квадратныя ў плане павільёны, што завяршаюць крылы, і павільён, размешчаны пасярэдзіне аб’ёма галерэі, таксама надбудоўваюцца, набываюць высокі другі паверх і невысокі ацікавы над ім. З заходняга боку двор замыкае двухпавярховы корпус, па восі якога наладжаны праезд для экіпажаў і два праходы па баках. З боку двара ўзвышаецца каланада іанічнага ордэра, якая падтрымлівае балкон. Уваходная арка ўпрыгожана чатырохкалонным порцікам карынфскага ордэра.

У такім выглядзе палац уступіў у наша стагоддзе. Пасля рэвалюцыі тут размяшчаўся дзіцячы дом, у 1930-ых гадах – заатэхнічны тэхнікум. У час Вялікай Айчыннай вайны было разабрана паўднёвае крыло пабудовы, у якім знаходзілася аранжарэя.Зараз у былым сядзібным палацы знаходзіцца сельская бібліятэка, дзіцячая школа мастацтваў, комплекс-музей.

Вакол Жыліцкага палаца размясціўся прамавугольны ў плане, выцягнуты з усходу на захад парк. З трох бакоў яго абмяжоўвалі ліпавыя алеі. Парк быў пейзажным, або “англійскім” і ўвасабляў сабой ідэю “натуральнасці”. Як лічылі ў сярэдзіне XIX стагоддзя стваральнікі паркаў, прырода не мела патрэбы ў падказках, “алегорыях”, яна цудоўна сама па сабе. Чалавеку трэба толькі ледзь-ледзь падправіць яе. На поўнач ад нядаўна пабудаванага галоўнага корпуса саўгаса-тэхнікума захавалася алея, якую ўтвараюць дрэвы з магутнымі стваламі, падобнымі да калон. Падарожнаму, які ідзе па ёй, справа паступова расхінаецца ўся карціна парка з яго палацам, возерам і задуменнымі далячынямі.

Паварот направа, што адзначаны пагоркам з бяседкай-мілавідай, як яе раней называлі, вёў да палаца. З бяседкі расхінаўся від на заходнюю частку парка. Бяседка

У XIX стагоддзі на месцы сучаснага Кіраўска было іменне Качэрычы, якое з’яўлялася цэнтрам Качэрыцкай воласці Бабруйскага ўезда. Іменне належыла буйнаму землеўласніку фон Гоеру. У 1934 г. на месцы былых хутароў, недалёчка ад в. Старцы заснаваны пасёлак Кіраўск. В. Старцы, у 1939 г. перайменавана ў в. Кірава, служыла цэнтрам Кіраўскага раёна. У 1955 г. в. Кірава аб’яднана з пасёлкам Кіраўск, які ў 1959 г. атрымаў статус гарадскога пасёлка.

Архітэктурная спадчына пасёлка прадстаўлена паркам на юга-западнай частцы тэрыторыі, на левым беразе р. Ала. Парк быў заснаваны ў пачатку XX стагоддзя і атрымаў амаль прамавугольную форму. Цэнтральная ліпавая алея падзяляла парк на дзве зоны: пейзажна-рэгулярную і пладовы сад, які таксама быў раздзелены ліпавымі алеямі. Пейзажна-рэгулярная зона ў севернай частцы парка мела блізкую да прамавугольнай канфігурацыю і ўключала чатыры паляны, абсаджаныя алеямі па перыметры. Сярод пасадак парку пераважалі мясцовыя пароды дрэў: елка, бяроза, каштан, таполя, ліпа, ясень, граб. Адзінкавымі экзэмплярамі была прадстаўлена лістоўніца еўрапейская.

Вядома, што ў цэнтры сядзібы фон Гоера былі цагляны палац і драўляная жылая хата. У тым месцы парка, дзе зараз размяшчаецца будынак санаторыя, знаходзіўся спіртзавод. Паблізу ад яго вузкая алея, абсаджаная арэшнікам, вяла да невялікага возера.

Да галоўных пабудоў сядзібы вяла пад’яздная алея працягласцю 0,5 км. Для абсадкі кветнікаў прымяняўся мажавельнік, шыпоўнік, барбарыс, спірэя, пладова-ягадныя кусты. Уся тэрыторыя абсаджана баярышнікам.

На сённяшні час парк захаваўся часткова. Гістарычна цэнныя пабудовы на яго тэрыторыі згублены. Тым не меней, парк з’яўляецца прыкладам садова-паркавага мастацтва пачатку XX стагоддзя.



created by Alexandr Vasilenko. mailto: m15kam@tut.by