Раёны:
    <Асіповіцкі
    <Бабруйскі
    <г. Бабруйск
    <Быхаўскі
    <Бялыніцкi
    <Глускі
    <Горацкі
    <Дрыбінскі
    <Касцюковіцкі
    <Кіраўскi
    <Клімавіцкi
    <Клічаўскi
    <Краснапольскi
    <Круглянскi
    <Крычаўскi
    <Г. Магілёў
    <Магілёўскi
    <Мсціслаўскі
    <Слаўгарадскi
    <Хоцімскi
    <Чавускi
    <Чэрыкаўскi
    <Шклоўскі

Народная творчасць. Прыкладное мастацтва

Народнае мастацтва – гэта калектыўная мастацкая самадзейнасць, якая ствараецца народам і бытуе ў народных массах, адлюстроўвае Яго жыццё, погляды, ідэалы. Уключае ўсе віды непрафесійнага мастацтва: народную паэтычную творчасць, народную музыку, народнае дойлідства, народнае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва і іншыя.

Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, тварчасць па стварэнні мастацкіх рэчаў, пераважна для побыту (посуд, мэбля, дробная пластыка, прылады працы, мастацкія тканіны, адзенне, ювелірныя вырабы і інш.). Творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва класіфікуюць паводле матэрыялу (метал, кераміка, цікло, косць, тэкстыль, дрэва) ці тэхнікі выканання (ліццё, чаканка, коўка, разьба, размалёўка, ткацтва, пляценне, вышыўка). Дэкаратыўна-прыкладное мастцтва вырашае практычныя і мастацкія задачы, садзейнічае мастацкай арганізацыі прадметнага асяроддзя, якое адпавядае эстэтычным запатрабаванням чалавека.

Дрыбінская зямля вельмі багатая самабытнымі таленавітымі майстрамі, якія працягваюць справу нашых продкаў. Іх працы ўражваюць сваёй непаўторнасцю, свежасцю і прыгажосцю, сведчачы аб тым, што і сёння існуе непарыўная сувязь пакаленняў, дзякуючы якой жывуць гістарычныя традыцыі, традыцыі нашых продкаў.

Разьба па дрэве.

У Беларусі, багатай лесам, дрэвам ўжавалася для ўзвядзення жылля і абсталявання інтэр’ера, з яго майстравалі транспартныя сродкі і прылады працы, выраблялі прадметы побыту і посуд. Зразумела, што такі шырокі дыяпазон вырабаў з гэтага даступнага і універсальнага матэрыялу выклікаў досыць шырокую разнастайнасць яго апрацоўкі: дзяўбанне, тачэнне, разьба, выпальванне, свідраванне, таніраванне, паліраванне, афарбоўка, роспіс, інструкцыя і інш.

Знакамітым умельцам Дрыбінскага раёна ў разьбе па дрэву з’яўляецца Ігар Ліпскі. Першым вырабам стаў двухярусны ложак. Потым пачаў вырабляць складаныя рэчы хатняга ўжытку. Праз год “абараніўся” на члена саюза мастакоў. Вырабляе шкатулкі, пано, паліцы, рамы і рамачкі для карцін. У асноўным працуе з дубам і ліпай. Сюжэты і ідэі сваіх работ чэрпае з акаляючага асяроддзя, прыроды, адносін людзей.Работы неаднаразова экспанаваліся на выставах у Мінску і Магілёве. Вырабляе па індывідуальных заказах. Зрэдку - па заказах мастацкіх салонаў, некаторыя экзэмпляры знаходзяцца ў асабістых калекцыях у краінах Заходняй Еўропы.

Мастацтва саломапляцення.

Саломапляценне – разнавіднасць рамяства пляцення. Яно атрымала ў спадчыну асноўныя прыёмы пляцення з іншых прыродных матэрыялаў, асвоеных чалавекам яшчэ да развіцця земляробства і культывавання хлебных злакаў. За працяглы перыяд сваёй эвалюцыі саломапляценне як від мастацкага рамяства выпрацавала такія прыёмы і тэхнікі, якія найбольш поўна дазваляюць выкарыстоўваць пластычныя і дэкаратыўныя магчымасці саломы.

Творы і сувеніры з саломы, што дэманструюцца за межамі рэспублікі на выстаўках.

У Дрыбінскай дзіцячай школе мастацтваў працуе Цырыбка Жана Васільеўна. З’яўляецца ўдзельніца раённых і абласных выстаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Вырабляе шыкоўныя рэчы з саломкі якая ў яе спрытных руках ператвараецца ў найцудоўнейшыя вырабы. Вырабляе з саломы галаўныя ўборы і біжутэрыю, саламяныя кветкі, панно іншыя рэчы.
У сваёй творчасці аддае перавагу пейзажу, нацюрмортам, каллажам.

Вышыўка.

Від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, у якім узор ці выява выконваюцца ўручную (іголкай, часам кручком) або машынным спосабам на тканінах, скурах, лямцы і іншых матэрыялах ільняннымі, баваўнянымі, ваўнянымі, шаўковымі ніткамі, а таксама воласам, бісерам. Жэмчугам, каштоўнымі камянянмі, бліскаўкамі і інш.

Прыкметнае месца сярод вышываных рэчаў займаў ручнік – прадмет, які адыграў значную ролю ў духоўным жыцці беларуса, быў неабходным атрыбутам вясельнай, пахавальнай, радзіннай абраднасці, аздобай сялянскай хаты, асабліва покуці з абразамі.

Так, у жыцці Антаніны Кірылаўны Навуменка з в. Навасёлкі Раснянскага сельскага савета ручнік адыгрывае вялікую ролю. Усе жанчыны з яе роду спрытна спраўляліся з кроснамі і іголкай. Гэтаму майстэрству Антаніна Кірылаўна навучылася ад маці. Праз узоры на вырабах яна перадае настрой, задавальненне, любоў да прыгожага.

Асновай для вышыўкі таксама былі і сятчастыя посцілкі, абрусы, сурвэткі, створаныя рознымі спосабамі пляцення, вязання, а іншы раз і тканыя.

Валянціна Афанасьеўна Чорненькая з в. Расна яшчэ з дзяцінства назірала, як жанчыны вышывалі на палатне прыгожыя карціны. Так і навучылася, назіраючы за старэйшымі, вышываць крыжом і гладдзю. Працуе ў розных жанрах: макрамэ, вышыўка крастом і гладдзю, вязанне кручком, шыццё бісерам, аплікацыя. Заслугоўваюць асаблівай увагі вязаныя кампазіцыі «Буслы», «Лебедзь на возеры»; выбіваны якарціны «Вясковая Казка», «Вавёрка з арэхамі», «Паўлін» і іншыя. З'яўляецца неаднакратным удзельнікам абласных і рэспубліканскіх выстаў, яе работы ўзнагароджваліся дыпломамі і граматамі выстаў высокага узроўню, адметнымі каштоўнымі падарункамі.

Маісеенка Ніна Іванаўна майстрыха, рукадзельніца. Займацца рукадзеллем пачала амаль з дзяцінства. Вырабляе ручнікі, наборы сурвэтак, падушачкі і г.д. Асаблівую ўвагу і цікавасць выклікаюць прыгожыя і арыгінальныя карціны-выстаўкі “Утро в сосновом лесу”, “Иван-царевич на сером волке”, картины “Дуб у лесной дорожки”, “Цветущее деревце”, “Луговые цветы” і іншыя.

У ліпені 1996 г. у раённым аддзеле культуры была арганізавана выстава работ “Фарбаў шчырая размова”.

Галушкова Ніна Ўладзіміраўна з вёскі Расна яшчэ з дзяцінства захаплялася вышыўкай. Зараз яна вяжа кручком, спіцамі. Захапляецца ткацтвам на кроснах. Работы Ніны Уладзіміраўны маюць свій каларыт. Рукадзельніца вяжа прыгожыя сурвэткі, карункі для падузорнікаў, вышывае ручнікі, карціны.

У весцы Кароўчына жыве Ніна Дзмітрыўна Бароўская. У свой вольны час ад хатніх клапат займаецца вышыўкай. І першае, на што звяртаеш увагу, калі пераступваешь парог маленькай хаткі – рознакаляровыя цвяточныя ўзоры вышытых рушнікоў, сурвэтак, дываноў.

Валянціна Кузьмінічна Лосева – жахарка в. Кледнявічы. Займаецца вырабам дываноў, цацак (у выглядзе дываноў), сурвэтак, маленькіх дыванчыкаў. Асноўныя яе тыматыка – прырода, з вялікім захапленнем вышывае звярушак, кветак, птушак.

Вышыўкай займаюцца i Зінаіда Антонаўна Табакерава, Лідзія Антонаўна Лук’янцава (в. Кароўчына), Ніна Харытонаўна Шухарава (в. Абраімаўка), Юркевіч Людміла Дзмітрыеўна (в. Кледнявічы).









Шапавальнае рамяство.

Шапавальства, выраб з воўны (валенне, качанне) галоўных убораў, валёнак, лямцу. Валеныя магеркі і брылі былі пашыраным галоўным уборам беларускіх селян. Пераважала шапавальства ў форме адыходнага промыслу. Майстры працавалі ў дамах заказчыкаў, пераходзячы з вёскі ў вёску са сваімі прыладамі працы (брында для рыхленія воўны, драўляныя і жалезныя качалкі для раскочвання лямцу, правідлы для надоння вырабу патрэбнай формы, жалезныя шчоткі для расчэсвання ворсу).

Калі на Дрыбіншчыне ўзнікла шапавальства, дакладна невядома. Вядомы беларускі этнограф Е.Р. Раманаў выказваў меркаванне, што на пачатку 18 ст. быў толькі фальварак Дрыбін і вёска Стары Дрыбін. Адзін з уладальнікаў маёнтка для таго, каб прыцягнуць жыхароў да новага месца, пачаў запрашаць усіх сяліцца на гэтай зямлі. Спачатку яны былі вольнымі сялянамі, потым іх сталі далучаць да адбывання “баршчыны” і іншых павіннасцей.

У ліку пасяліўшыхся ў Дрыбіне сялян былі выхадцы са смаленскіх, ніжнегародскіх губерняў, дзе ўжо атрымаў развіццё шэрстабітны промысел. Пасяліўшыся на новым месцы, яны не забылі свайго промысла і пачалі рабіць тое, што карысталася попытам – лямцы (падкладкі пад хамут) і шапкі.

Валянне шапак і дало кустарам назву – “дрыбінскія шапавалы”. З цягам часу яны пачалі далучаць к гэтаму рамяству тутэйшых жыхароў і шапавальства распаўсюдзілася па ўсёй воласці.

Пад час сваіх вандровак па вёсках дрыбінскія шапавалы карысталіся сваёй умоўнай мовай, якая атрымала назву “катрушніцкі лемязень”. Ужывалася яна, каб трымаць у сакрэце тое, пра што гавораць. Паводле запісаў Е.Р. Раманава, лексічны склад налічваў каля 915 слоў і ахопліваў 13 паняційных груп:

У 80-я гады 19 ст. у Дрыбіне і Дрыбінскай воласці налічвалася 504 шапавалы. У Старым Дрыбіне гэтым промыслам займаліся 92 чалавека, у Дрыбіне – 152, у Картыжах – 32, у Пакуцці і Галалобаўцы – па 30 чалавек, Паташні - 27, Лядзешні і Бестрані – па 23, Халіпах – 21, Карэбах – 17, Ляскоўцы - 15, Палосках – 14, Каратыжках – 10, Панечы і Вербе – па 7, Пічаўцы і Шаблавах – па 2.

Адным з самых вядомых вырабаў, вырабляемых шапаваламі, былі шапкі, так званыя “магеркі”, “маргелкі”, якія лічыліся неад’емнай часткай мясцовага гарнітура, а таксама былі распаўсюджаны па ўсёй часткі Беларусі.

Магерка – гэта галаўны убор, які насілі мужчыны круглыгод у 16-19 ст. па ўсёйтэрыторыі Беларусі. Магеркі рабіліся дрыбінскімі шапаваламі двух відаў: полудвайныя і двайныя. У першым выпадку яны былі завернуты да паловы вышыні, аколыш шчыльна прылягаў да верху. У двайных магерак ён даходзіў да самага края. Па спосабу выраблення яны дзяліліся на лямцавыя (валяныя з воўны) і сшытыя з 4-х кускоў тоўстага валянага палатна. Рабілі магеркі вышынёй 15-20 см. белага, шэрага, карычневага і чорнага колераў. Больш распаўсюджанымі былі лямцавыя. Яны мелі выгляд каўпака альбо ўсечанага конуса.

Разам з шапкай-магеркай, дрыбінскія шапавалы валялі і рад іншых вырабаў, такіх як валенкі, былі, вырабы для конскай збруі: лямцы. Брыль – мужскі галаўны убор. Валяныя, войлачныя брылі насілі ў любую пару года, формай і памерамі валяныя брылі былі блізкія да саламяных, але лініі пераходу ў іх больш мягкія, пластычныя, а аздабленне больш сціплае. Яны былі распаўсюджаны па ўсёй Беларусі.

Некаторыя шапавалы займаліся вырабам шарсцяных рукавіц. Для гэтага на драўлянае кола наматывалі шарсцяныя ніткі, на якіх кручком кустар звязваў рукавіцы дакладна, як вязалі шарсцяныя шалі, сурвэткі. Пасля таго, як рукавіца была звязана, яе валялі, ад чаго яна рабілася зусім шчыльнай. Пара такіх рукавіц на рынку каштавала ад 20 да 30 кап.

Але не толькі такім спосабам на Дрыбіншчыне шапавалы выраблялі рукавіцы. Вядомы рукавіцы, якія называліся “сподкі” і рабіліся яны з 2-мя і з 3-мя пальцамі. Па тэхналогіі выраблення яны падобны на валенкі, але зрабіць іх мог не кожны майстр, так як пры іх вырабленні неабходна валодаць вызначанымі звычкамі.

Шапавал Зюлікаў У.М. са сваімі вырабамі

Традыцыі гэтага рамяства дайшлі і да нашых дзён. Сёння катанне валенак існуе не толькі ў вёсках, але і ў гарадах. Многія майстры атрымалі рамесныя навыкі і прылады працы ў спадчыну ад бацькоў і дзядоў. У шэрагу вёсак, дзе існуе авечкагадоўля, гаспадыні займаюцца апрацоўка воўны для ткацтва посцілак і вязання прадметаў адзення.

З мэтай захавання, вывучэння і перадачы наступным пакаленням сакрэтаў майстэрства шапавалаў пры Дрыбінскім раённым гістарычна-этнаграфічным музее створана аматарскае аб’яднанне “Шапавал”. У склад членаў аб’яднання ўваходзяць мясцовыя майстры: Любоў Фёдараўна Ціханава, Стэфан Малахавіч Багданаў, Рыгор Цімафеевіч Цыганкоў, Анатоль Яўгенавіч Міхееў, а таксама навучэнцы Дрыбінскай СШ розных узростаў. Можна смела канстатаваць, што нягледзячы на адыход у мінулае шырокай моды на шэрстабітны абутак, валёнкі і па сёняшні дзень.

"Арт-Жыжаль"

У 2011 г. дзевяты міжнародны пленэр па кераміцы "Арт-Жыжаль" прыняў удзельнікаў з дзесяці краін. Сам пленэр прайшоў на базе адпачынку "Дом рыбака" у Кіраўскам раёне. Прадоўжыўся "Арт-Жыжаль" да 8 жніўня і завяршыўся па традыцыі выстаўкай у мастацкім музеі імені Г. Паплаўскага.

Ганчарства.

Ганчарства, выраб рэчаў гаспадарчага і дэкаратыўна-прыкладнога характару з гліны. Вядома многім народам свету як адно з найстаражытных рамёстваў. На тэрыторыі Беларусі пачатковая форма ганчарства з ручной фармоўкай вырабаў і абпалам на вогнішчы вядома з часоў неаліту. У многіх беларускіх гарадах (Мінск, Брэст, Гродна, Полацк, Віцебск, Слуцк, Мір, Шклоў, Дзісна, Капыль, Камянец, Клецк, Стрэшын) дзейнічалі самастойныя ці аб’яднаныя з іншымі ганчарныя цэхі, якія выраблялі посуд, кафлю, дробную пластыку. Вырабы цэхавага рамяства аздабляліся штампаваным, прадрапаным ці ляпным дэкорам, ангобнай размалёўкай, у большасці выпадкаў глазураваліся.

Асноўная прылада для фармавання ганчарных вырабаў – ганчарны круг, падсушаныя вырабы абпальвалі ў горне. Асартымент вырабаў вызначаўся гаспадарчымі патрэбамі. Выраблялі посуд для гатавання ежы (гаршкі, макотры, латушкі, пражэльнікі, рынкі, формы), для захоўвання і транспарціроўкі прадуктаў (карчагі, гарлачы, глякі), сталовы посуд (збаны, талеркі, міскі, кубкі, маслёнкі), рэчы штодзённага ўжытку (рукамыйнікі, паілкі), утылітарна-дэкаратыўны посуд (вазоны, вазы, букетнікі), ляпілі таксама дробную пластыку і цацкі. Самастойным рамяством, пераважна гарадскім, была вытворчасць кафлі. У цэлым узоры беларускага народнага ганчарства вызначаюцца простымі выразнымі формамі, у аснове якіх – шар, цыліндр, конус. Дэкор абмяжоўваўся звычайна сціплымі хвалістымі і прамымі паяскамі (старажытны сімвал вады), выціснутымі завостранай палачкай на плечуках посуду ў час яго фармоўкі на крузе ці нанесенымі вадка разведзенай глінай іншага колеру. Дэкаратыўныя якасці вырабаў залежалі таксама ад спосабаў хіміка-тэрмічнай апрацоўкі.

У 1920–1950-я г. ў многіх асяродках былі створаны ганчарныя арцелі. У 1960-я г. адны з із спынілі сваю дзейнасць. У наш час большасць ганчарных вырабаў страціла ўтылітарнае прызначэнне і выконвае пераважна дэкаратыўна-мастацкія функцыі.

Бялынічанка Алеся Дзмітрачэнка выдатна асвоіла тэхналогію вытворчасці гліняных вырабаў – робіць гладышы, вазоны, свістулькі і г.д.

Пачынала яна з таго, што адзін з былых свяцілавіцкіх ганчароў паказаў дзяўчыне мясціну камяніцкага радовішча гліны. Бацька зрабіў электрычны ганчарны круг і невялікі горан для абпальвання вырабаў. Алеся патлумачыла, што прасушваць вырабы патрэбна спачатку ў вільготным месцы, а потым у хаце. Пры гэтым, неабходна пазбягаць скразнякоў і прамых сонечных промняў.

Заключны этап работы ганчара – абпальванне вырабаў. - Каб гаршчок не “піў” вільгаць, - тлумачыць Алеся Дзмітрачэнка, - ён павінен пабываць на абвары. Дзеля гэтага яго ў гарачым стане апускалі ў квасную гушчу ці ў мучную баўтушку. Таксама майстар мог зрабіць задымленне вырабаў. Сутнасць заключаецца ў тым, што перад заканчэннем абпалу наглуха закрывалі печ, папярэдне падкінуўшы туды смалякоў або пілавіння. Пры гэтым зніжалася порыстасць гліны і выраб станавіўся мацнейшым.

Гліняны посуд, які не прызначаўся для выкарыстання ў печы, напрыклад, гладышы, пакрывалі палівай. Асновай для яе быў перапалены свінец, якім насыпалі змазаны тлушчам посуд ці палівалі яго сценкі растворам парашку ў вадзе. Пры абпале ён плавіўся, утвараючы на паверхні бліскучы воданепранікальны слой. Дабаўленне ў паліву вокісу медзі (“зялёнкі”) надавала ёй зялёны колер.

Такія вырабы яшчэ і зараз можна часта сустрэць на Бялыніччыне. Асабліва – у старых гаспадыняў вясковых сядзібаў.

Балаўнёва, Л. Жанчына, якой падуладны цуд: [мастацтва В.А. Чорненькай – гэта сапраўдны цуд] / Любоў Балаўнёва // Ленінскі шлях. – 1994. – 24 снежн.

Бордиловский, В. Не прерывается нить увлечённости: [о выставке работ мастерицы вышивки Н.И. Моисеенко] / В. Бордиловский // Магілёўс. Ведамасці. – 1996. – 27 чэрв. – С. 3.

Богомолова, И. Девятый «Круг огня» / Ирина Богомолова // Бабруйскае жыццё. - 2011. - 10 авг. - С. 8.

Богомолова, И. Пленэр: лучшее музею / Ирина Богомолова // Бабруйскае жыццё. - 2011. - 10 авг. - С. 1.

Богомолова, И. «Арт-Жыжаль» на подходе / Ирина Богомолова // Бабруйскае жыццё. - 2011. - 15 июля. - С. 1

Бяляцкая, Т. Адкрыццё таленту: [выстава работ народнай майстрыхі Ніны Іванаўны Маісеенка] / Таццяна Бяляцкая // Ленінскі шлях. – 1996. – 26 чэрв.

Бяляцкая, Т. Фарбаў шчырая размова: [народная ўмеліца – Ніна Іванаўна Маісеенка] / Таццяна Бяляцкая // Ленінскі шлях. – 1996. – 24 ліп.

Власенко, М. «Краски талантов земли рясненской»: [выставка декоративно-прикладного искусства в д.Рясно] / М. Власенко // Могилёвс. Правда. – 1998. – 12 мая. – С. 3.

Гришанова, Л. «Судьбы моей простое полотно»: [о мастерице из Рясно В.А. Чёрненькой] / Людмила Гришанова // Магілёўс. Ведамасці. – 2001. – 2 верасн.

Данильченко, Е. Стартовал 9-й “Арт-Жыжаль” / Екатерина Данильченко // Вечерний Бобруйск. - 2011. - 20 июля. - С. 2.

Емельяненко, В.П. Память земли Рясненской…: [о выстаке народного творчества «Фарбы талентаў зямлі расненскай»] / Валянціна Емельяненка // Сав. вёска. – 1998. – 4 крас. - С. 4.

Иванова, В. Радуют земляков своим творчеством: [о выставке работ В.А. Чёрненькой] / И. Иванова // Магілёўс. ведамасці. – 1994. – 31 снеж.

Игнатенко, Л. Не только мастерица: [о вышивальщице Людмиле Дмитриевне Юркевич, жительнице д. Михеевка] / Любовь Игнатенко, сав. вёска. – 2007. – 28 ліп. – С. 3.

Кажэўнікава, Г. Душа, непадуладная гадам: [аб рукадзельніцы Валянціне Апанасаўне Чорненькай] / Галіна Кажэўнікава // Сав. вёска. – 1999. – 5 мая. – С. 2.

Кожевникова, Г. Шедевры рясненских мастериц: [о конкурсе мастеров Декоративно-прикладного искусства «Руки золотые»] / Галина Кожевникова // Сав. вёска. – 2002. – 27 крас. – С. 4.

Кокоева, Е. Праздник в доме делают добрые руки: [о рукодельнице Валентине Кузьминичне Лосевой] / Елена Кокоева // Сав. вёска. – 2006. – 9 верасн. – С. 3.

Коркияйнен, Е. “Они все не похожие!” / Евгения Коркияйнен // Коммерческий курьер. - 2011. - 20 июля. - С. 3.

Курэц, Л. «Рук залатых зямныя цуды»: [на выставе дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва былі работы В.К. Лосевай з в. Кледнявічы] / Людміла Курэц // Ленінскі шлях. – 1997. – 23 ліп. – С. 2.

Лапікава, С. Выставы ў бібліятэцы сталі традыцыяй…: [на выставе былі прадстаўлены вырабы В.К. Лосевай, рукадзельніцы з в. Кледнявічы] / Святлана Лапікава // сав. вёска. – 1998. – 30 крас. – С. 4.

Лапикова С. Жанна Дрибин украшает // Труд. – 2000. - 17 февр. – С. 18.

Лапикова С. Этот загадочный мир искусства: [o художнике-оформителе Дрибинской районной библиотеки Цирибко Жанне] // Вечерний Могилёв. – 2002.

Мангалёва, В. І фельчар, і пявуння, і майстрыха: [аб Ніне Іванаўне Маісеенка] / Вольга Мангалёва // Сав. Вёска. – 1999. – 27 лістап. – С. 2.

Медведь В. Наша земля – наше будущее: [экологический конкурс] // Сав. вёска. – 1999. – 5 чэрв. – С. 2.

Народныя ўмельцы: [аб выставе работ Лосевай Валянціны Кузьмінічны] // Сав. вёска. - 1998. – 21 сак. – С. 4.

Народныя ўмельцы Дрыбіншчыны // Памяць: Гіст.-дак. Хроніка Дрыбін. р-на. – Мн., 2004. – С. 607.

Репик, В. “Арт-Жыжаль”: подведены итоги, открыта выставка / Владимир Репик // Вечерний Бобруйск. - 2011. - 12 авг. - С. 6.

Салабута, Н. Кароўчынскія ўмельцы: [у Кароўчынскім СДК адбылася выстава народнай творчасці] / Н. Салабута; фота М. Міхайлава // Сав. вёска. – 1998. – 15 ліп. – С. 2.

Салабута, Н. Працаўніца, весялуння з Кледнявіч: [аб рукадзельніцы В.К. Лосевай ] / Н. Салабута // Сав. вёска. – 1998. – 7 сак. – С. 2.



created by Alexandr Vasilenko. mailto: m15kam@tut.by