Раёны:
    <Асіповіцкі
    <Бабруйскі
    <г. Бабруйск
    <Быхаўскі
    <Бялыніцкi
    <Глускі
    <Горацкі
    <Дрыбінскі
    <Касцюковіцкі
    <Кіраўскi
    <Клімавіцкi
    <Клічаўскi
    <Краснапольскi
    <Круглянскi
    <Крычаўскi
    <Г. Магілёў
    <Магілёўскi
    <Мсціслаўскі
    <Слаўгарадскi
    <Хоцімскi
    <Чавускi
    <Чэрыкаўскi
    <Шклоўскі

Жывапіс.

Жывапіс з’яўляецца відам выяўленчага мастацтва, творы якога ствараюцца спосабан нанясення колеравых матэрыялаў на якую-небудзь цвёрдую аснову; адлюстроўвае рэчаіснасць, пераасэнсаваную творчай фантазіяй мастака як вынік эстэтычнага асваення свету. У залежнасці ад прызначэння твора, пануючага мастацкага стылю, індывідуальнасці мастака жывапіс дае ацэнку духоўнаму зместу эпохі і з’яўляецца дзейсным сродкам эстэтычнага выхавання грамадства. Як высокаразвітая форма чалавечай дзейнасці з’яўляецца сфера стварэння мастацкіх каштоўнасцей.

Вызначальная спецыфічная асаблівасць жывапісу – шматбаковае выкарыстанне выяўленчых магчымасцей колеру для стварэння гарманічна цэласнай сістэмы (каларыту). Звычайна ўжываецца шэраг узаемазвязаных колераў і іх адценняў (гама колеравая), але існуе і жывапіс адценнямі аднаго колеру (манахраматызм). З дапамогай колеру, малюнка, кампазіцыі, фактуры жывапісу стварае мастацкіе вобразы, якія могуць узнаўляць матэрыяльнасць свету, плоскаснасць і перспектыву прасторы, ствараць і перспектыву прасторы, ствараць ілюзію руху, адлюстраваць жывую прыроду ці адасобленыя ідэі.

На жаль адсутнічаюць звесткі аб тым, як развівалася мастацтва жывапісуна тэрыторыі нашага раёна раней. На сённяшні дзень дастойнымі прадстаўнікамі жывапісу ў Дрыбінскім раёне з’яўляюцца:

Мікалай Мацвеевіч Рыжоў,

Жана Васільеўна Цырыбка,

Рыдван Юрый Мікалаевіч.

Імя мастака Мікалая Мацвеевіча Рыжова вядома ў творчых кругах і сярод аматараў і знатакоў выяўленчага мастацтва. Першая выстава работ праходзіла у г.п. Дрыбін у 1994 годзе.

Захапленне жывапісам прыйшло яшчэ ў гады вучобы ў Саратаўскім мастацкім вучылішчы. Крыніцай натхнення для мастака заўсёды была і застаецца родная зямля, непаўторнае хараство прыроды, гістарычная спадчына Беларусі. У яго карцінах адлюстравана прыгажосць роднай зямлі. У шэрагу работ мастака прысутнічаюць сельскія матывы і пейзажы той мясцовасці, дзе ён жыве. Цэлая серыя работ прысвечана Дрыбіншчыне, Горацкаму краю, Мсціслаўшчыне. У апошнія гады мастак усё часцей звяртаецца к архітэктурнаму пейзажу. (“Гарадская царква”, “Каля храма” і г.д.).

Праталіны, першыя кветкі, далікатная зеляніна, бягучыя раўчукі - усё гэта глыбока хвалюе мастака і просіцца на палатно. Карціны Мікалая Мацвеевіча напоўнены мяккім светам і празрыстым паветрам, яны выдзяляюцца асаблівай паэтычнасцю стылю, пяшчотным лірызмам.

Працуе ва ўсіх жанрах, але аддае перавагу пейзажу. Любіць маляваць простыя вясковыя пейзажы, такія як “Рака Вярбоўка”, “Зіма ў Заполлі”.

Яго творы знаходзяцца ў музейных фондах Горак, Магілёва, Саратава, Масквы, Польшчы, Сібіры, на Урале, а таксама ў асабістых калекцыях у Германіі, Францыі, Англіі, Іспаніі, Італіі і Фінляндыі. Зараз мастак аздабляе кафедральны сабор Аляксандра Неўскага ў Мсціславе, піша іконы на іконастас гэтага сабора.

Жана Васільеўна Цырыбка паказала свой талент у жывапісе. Яе карціны пейзажы, нацюрморты, выкананыя ў незвычайнай манеры жывапісу, сведчаць, што ў мастачкі рознабаковы талент.

Юрый Мікалаевіч Рыдван з дзяцінства вельмі любіў маляваць алоўкамі, краскамі. Жывапісам сур’ёзна пачаў займацца ў больш сталым узросце. Першай работай было мора. Гэта была маленькая карцінка, дзе быў паказаны захад сонца. Усяго напісаў каля напісаў 300 карцін. Гэтыя карціны знаходзяцца на руках у людзей. Асобныя работы – ў Румыніі і на Украіне. Піша нацюрморты, партрэты. Захапляецца творчасцю Шышкіна і Айвазоўскага. Любіць пісаць прыроду.

Генадзь Іваноў нарадзіўся 5 лютага 1968 г. ва Уладзіміры, у 1978 г. сям'я пераехала ў Бабруйск. Скончыў бабруйскую сярэднюю школу №11, ГПТУ № 15 па спецыяльнасці "мастак-афарміцель, візажыст", у Англіі - універсітэцкі каледж мастацтваў (NUCA) са ступенню магістра ў выяўленчым мастацтве. Пасля службы ў арміі працаваў у гарадскіх мастацкіх майстэрнях, афармляў краязнаўчы музей, зараз займаецца творчасцю ў Норвіче (Англія). Член Асацыяцыі сучасных англійскіх мастакоў і член Каралеўскай асацыяцыі акварэлістаў Усходняй Англіі. Персанальны сайт мастака: www.gennadiy.co.uk.

Неўраў Мікалай.Нарадзіўся ў маскоўскай купецкай сям’і ў 1830 годзе. Першыя ўрокі жывапісу атрымаў ад айчыма – настаўніка малявання Сцяпанава, вучыўся ў Строганаўскім вучылішчы, Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства. У апошнім, дарэчы, выкладаў з 1887 па 1890 гады. Педагагічная праца мастака не зацікавіла, і ён пакінуў вучылішча. У сценах гэтай, знакамітай тады, навучальнай установы і адбылося знаёмства Вітольда Бялыніцкага-Бірулі з Мікалаем Неўравым, якога наш зямляк лічыў за гонар называць сваім настаўнікам.

Адным з лепшых твораў Мікалая Неўрава з’яўляецца карціна “Гандаль. Сцэна з прыгоннага быту. З нядаўняга мінулага”. Твор атрымаў шырокае грамадскае гучанне.

У далейшым Мікалай Неўраў стварыў шэраг запамінальных карцін. Сярод іх “Спадчына пасля чыноўніка”, “Вяртанне салдата на радзіму”, “Пахаванне селяніна”, “Вялікі выйгрыш”, партрэты вядомых і простых людзей, што адразу ж прыкавалі ўвагу і паслужылі падставай лічыць яго лепшым маскоўскім партрэтыстам, жанравыя творы на сюжэты расійскай гісторыі... Аднак, такога поспеху яны не атрымалі. Карціны Мікалая Неўрава амаль не купляліся. З другога боку, шэраг сацыяльна выразных твораў з-за іх надзённасці і выкрыцця нораваў грамадства былі забароненыя для паказу на выставах. Апошнія значныя грошы, атрыманыя мастаком за свае творы ў 1894 годзе, Мікалай Неўраў патраціў на дабрачынныя мэты.

Наступіў няпросты перыяд безграшоўя, пачаліся збоі ў жыцці, адольвалі хваробы і няўвага...

Напрыканцы 19 стагоддзя Мікалай Неўраў пазнаёміўся з вядомым тады генералам Міхаілам Чарняевым (ён пахаваны на Кругляншчыне, у вёсцы Тубышкі). Генерал, даведаўшыся пра стан старога мастака, прапанаваў яму пажыць у адным з былых жончыных дамоў, што ў Лыскаўшчыне. Гаспадар маёнтка Лапандзін заключыў з Мікалаем Неўравым дагавор аб арэндзе сядзібы, дзеянне якога заканчвалася смерцю мастака. Кажуць, што ў Лыскаўшчыну да Неўрава прыязджалі сусветна вядомыя сёння жывапісцы Васняцоў, Сурыкаў, Паленаў, Макоўскі, Пранішнікаў... Дый, Вітольд Бялыніцкі-Біруля, мажліва, не адзін раз адведваў тут свайго незабыўнага настаўніка і духоўнага бацьку. Аднак, памёр генерал, адышоў ў свет іншы Лапандзін. Спадчыннікі апошняга прапанавалі 74-гадоваму Мікалаю Неўраву пераехаць у суседнюю вёску Грыбіна. Узнікла крыўда. Справа дайшла да суда, які прыняў рашэнне прымусова выселіць з дому мастака. Раніцaю 3 мая 1904 года, акурат дакладна ў дзень свайго нараджэння, Мікалай Васільевіч застрэліўся.

Як самазабойцу яго забаранілі хаваць на вясковых могілках, не адпелі ў царкве. Такімі былі тагачасныя парадкі. Упэўне мажліва, што гэта сталася своеасаблівай адплатаю ўладу трымаючых за ранейшую творчую бунтоўнасць мастака. Згадаем выпадкі забароны паказваць на выставах яго творы.

Выказваюцца меркаванні, што Вітольд Бялыніцкі-Біруля, даведаўшыся пра смерць Мікалая Неўрава, спрычыніўся да арганізацыі збору грошай на пахаванне і перазахаванне свайго настаўніка. Больш за тое, некаторыя крыніцы сцвярджаюць, што Вітольд Каятанавіч хаваў Мікалая Неўрава. Ён жа, парушаючы тагачасныя каноны, пабудаваў каля магілы Неўрава “капліцу і ўстанавіў пяціметровы дубовы крыж”.

...Душа вольнага мастака не ведала спакою. Мясцовыя сяляне казалі, што бачаць “маляра” каля каплічкі, а потым сцвярджалі, што здань яго па начах стукаецца ў вокны іхніх дамоў. У 1910 годзе астанкі Мікалая Неўрава перазахаваны ў парку на сядзібе, дзе ён жыў і прыняў смерць.

Балаўнёва, Л. Першая ластаўка: [Мікалай Мацвеевіч Рыжоў – мастак, выстава работ якога – падзея ў Дрыбіне] / Л. Балаўнёва // Ленінскі шлях. – 1994. – 29 кастр.

Духович, С. Пейзажи родного края: [выставка Николая Рыжова в музее В.К. Бялыницкого-Бирули в г. Могилёве] / С. Духович // Весн. Магілёва. – 2002. – 14 лістап. – С. 6.

Духович, С. Признание в любви: [о выставке работ Николая рыжова] / С. Духович // Магілёўс. ведамасці. – 2004. – 28 жн. – С. 2.

Духович, С.Я люблю тебя, Могилёвщина!: [выставка работ художника] / С. Духович // Весь Могилёв. - 2004. - № 10. – С. 48.

Івановіч, Т. Рыжова сузірае Магілёў: [карціны мастака прадстаўлялі раён на абласной выставе] / Т. Івановіч // Ленінскі шлях. – 1994. – 3 снежн.

Кожевникова, Г. Дарит радость, излучая добро: [о Николае Рыжове] / Галина Кожевникова// Сав. вёска. - 2003. - 8 кастрычніка. – С. 3.

Кулак, А. “Девятый вал-2” напишет Юрий Ридван / А. Кулак // Сав. вёска. - 2001. – 8 верас.

Палоннік, Н. Сцежкамі духоўнага яднання: [aб жыцці і творчасці мастака – Мікалая Неўрава] // Зара над Друццю. - 2010. - 22 верасня. - С. 7.

Лапикова, С. Дефицит духовности: [интервью с художником Дрибинщины Н.М. Рыжовым] / Светлана Лапикова // Сав. вёска. – 1998. – 15 ліп. - C. 2.

Маркова, С. «Голубое с белым – это поле с небом…»: [о художнике Н.М. Рыжове. Для которого дрибинщина стала второй родиной] // Днепровская неделя. – 1994. – 1 дек.

Ножников, Н. Кистью Николая Рыжова: [выставка работ художника экспонируется в Могилёве] / Н. Ножников // Вечерн. Могилёв. – 2001. – 7 март. – С. 12.

Репик, В. Сдерживать художника нельзя: художник из Бобруйска, живущий в Англии, Гена Иванов / Владимир Репик // Вечерний Бобруйск. - 2011. - 28 сент. - С. 13.

Рыжов, Н.М. Вдохновляет красота природы: [беседа с художником на персональной выставке в г. Горки] / записала Галина Кожевникова // Сав. вёска. – 2006. – 19 крас. – с. 3.

Рыжоў Мікалай Мацвеевіч, мастак: в. Заполле // Памяць: Гіст.-дак. хроніка Дрыбін. р-на. – Мн., 2004. – С. 583.

Савченко, Е. Мастер пейзажа: [о Николае Рыжове] / Екатерина Савченко // Сав. веска. - 2002. - 23 кастр. - С. 3.

Тетерин, М. Польские мотивы в творчестве художника: [о творчестве Николая Рыжова] / Максим Тетерин // Сав. вёска. - 2006. - 2 снежн. – С. 1.



created by Alexandr Vasilenko. mailto: m15kam@tut.by