Раёны:
    <Асіповіцкі
    <Бабруйскі
    <г. Бабруйск
    <Быхаўскі
    <Бялыніцкi
    <Глускі
    <Горацкі
    <Дрыбінскі
    <Касцюковіцкі
    <Кіраўскi
    <Клімавіцкi
    <Клічаўскi
    <Краснапольскi
    <Круглянскi
    <Крычаўскi
    <Г. Магілёў
    <Магілёўскi
    <Мсціслаўскі
    <Слаўгарадскi
    <Хоцімскi
    <Чавускi
    <Чэрыкаўскi
    <Шклоўскі

Грамадскія і прамысловыя будынкі.


Cучасны выгляд будынка Цэнтра пазашкольнага выхавання.

Адмініcтрацыйны будынак (архіт.). Вул. Горкага, 1. Пабудаваны ў канцы 19 – пачатку 20 стагоддзя з цэглы. Зараз тут размяшчаецца Цэнтр пазашкольнага выхавання. Аднапавярховы Г-падобны ў плане будынак накрыты двухсхільным дахам, які ўтварае ў тарцах трохвугольныя франтоны. Галоўны фасад сіметрычны, з неглыбокім рэзалітам у цэнтры. Фасады члянёны лучкамі аконнымі праёмамі з ліштвамі ў замковым каменем. Вуглы ўмацаваны плоскімі лапаткамі. Пад дахам па перыметры будынка праходзіць шматслойны карніз. Уваходная частка вылучана невысокім мураваным ганкам і арачным казырком на чыгунычных ажурных кранштэйнах. Сістэма планіроўкі калідорня з двухбаковым размяшчэннем памяшканняў. Будынак – помнік эклектычнай архітэктуры.

Адміністрацыйны будынак (архіт.). На вул. Крупскай, 3. Пабудаваны у канцы 19 ст. з цэглы. Цяпер тут аддзел унутраных спраў Горацкага райвыканкама. Аднапавярховы Г-падобны ў плане будынак пакрыты вальманым дахам, пад якім праходзіць шматслойны карніз з лякальнай цэглы. Галоўны фасад сіметрычны, з неглыбокімі рэзалітамі па баках, дзе размешчаны ўваходы. Кожны з уваходаў вылучаны 2 канеліраванымі паўкалонамі з карынфскімі капітэлямі. Над высокім ганкамі здоблены казыркі на фігурных чыгунных кранштэйнах. Над рызалітамі і ў цэнтры атыкавыя сценкі, дэкарыраваны лепкай у выглядзе лісцяў аканта і вазамі па баках. Высокія лучковыя аконныя праёмы ў цэнтры акаймаваны паўкалонкамі з канелюрамі і іаначнымі капітэлямі. Замковыя камні ў ліштвах аздоблены лісцямі аканта. Сістэма планіроўкі калідорная з двухбаковым размяшчэннем памяшканяў. Будынак – помнік эклектычнай архітэктуры.


Cучасны выгляд стаматалагічнай паліклінікі.

Будынак стаматалагічнай паліклінікі (архіт.) Вул. Леніна, 22. Пабудаваны ў канцы 19-пачатку 20 ст. з цэглы як дзяржаўная ўстанова. Аднапавяховы Г-падобны ў плане будынак накрыты вальмавым дахам. Галоўны выцягнуты фасад мае сіметрычную кампазіцыю. Яго цэнтральная частка вылучана неглыбокім рызалітам з плоскімі лапаткамі па вуглах. Лучковыя вокны з ліштвамі і замковым каменнем. Сістэма планіроўкі калідорная, з двухбаковым размяшчэннем памяшканняў. Будынак паліклінікі – помнік эклектычнай архітэктуры.

Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія, БДСГА (гіст., архіт.)

• Размешчана ў паўночна-ўсходняй частцы горада. 24.04.1836 г. сенат зацвердзіў Указ аб адкрыцці ў казённым маёнтку Горы-Горкі (больш за 55 тыс. дзесяцін зямельных і лясных угоддзяў) земляробчай школы. 30.05.1837 г. адбылася ўрачыстая закладка будынка школы (цяпер корпус № 4). Да 1840 г. пастаўлена 35 будынкаў: вучэбныя і жылыя карпусы, аранжарэя, майстэрні, лазарэт, лазня і інш. Школа адкрыта 15.08.1840 г. Архітэктурны комплекс акадэміі ўключае рэканструяваныя пасля Вялікай Айчынай вайны старыя будынкі (бібліятэка, корпус № 4, жылыя, прафесарска-выкладчыцкага саставу, таксатарскі і інш.) і пабудаваныя ў 1960-1980-я гг. Новыя карпусы: галоўны вучэбны, жылыя, спартыўны, інтэрнаты, Палац культуры. У 2005 г. здадзены ў эксплуатацыю новы корпус факультэта бізнесу і права. Усе будынкі размешчаны ў маляўнічым пейзажным парку. Шырокая ўязная ліпавая алея вядзе да былога галоўнага корпуса (цяпер вучэбны корпус № 4). Перад ім шырокі партэр з газонамі прамавугольнай формы і клумбамі. Уздоўж алеі разбіты курціны з пасадкамі елкі і туі. З усходу парк агінае р. Капылка, якая ўтварае ў паўночнай частцы комплексу сажалку (“Ніжняе возера”) з маляўнічым бярозавым гаем на беразе. Вышэй па цячэнні ракі ёсць другая сажалка “Верхняе возера”. На поўночна-ўсходняй ускраіне размешчаы рэгулярны, радыяльнай планіроўкі пладовы сад вучэбнай гаспадаркі акадэміі.

Адміністрацыйны корпус. План 1-га паверха.

Адміністрацыйны корпус. Размешчаны ў цэнтры ансамбля. Пабудаваны ў пачатку 20 ст. з цэглы. Трохпавярховы будынак прамавугольны ў плане, з бакавой прыбудовай. Галоўны фасад сіметрычны. 1-ы паверх аддзеланы карнізам-перацяжкай з сухарыкамі. Унутраная планіроўка памяшканняў асіметрычная.

Будынак бібліятэкі.

Будынак бібліятэкі.Галоўны фасад.

• Знаходзіцца ў паўднёва-ўсходняй часцы ансамбля. Перабудаваны ў 1930-я гады з былой Свята-Мікалаеўскай царквы ў стылі канструктывізму.Уяўляе сабой двухпавярховы мураваны будынак складанай у плане формы. Плоскія сцены фасадаў члянёны высокімі прамавугольнымі аконнымі праёмамі без ліштваў. Свята-Мікалаеўская царква. Будаўніцтва царквы Горы-Горацкага земляробчага інстытута пачалося 1 жніўня 1849 г. Фундамент закладваўся пад назіраннем архітэктара Маркава, цераз год яго змяніў архітэктар Бонч-Бруевіч, а затым за будаўніцтвам назіраў інжынер Іван Осіпаў з Віцебскай палаты дзяржаўнай маёмасці. Непасрэдна будаўніцтвам займаўся архітэктар А. Кампіоні. Пры мураванні сцен кожны кірпіч змачваўся, а кожны рад мура залівалі вапнавым растворам, звонку вапнавыя швы заглубляліся для лепшай звязкі тыну з цэглай. Цэглу спецыяльнага абпалу рабілі на цагляным заводзе ў фальварку Іванова. Было зроблена 6 драўляных крыжоў, якія абабілі жалезам і заказана 6 званоў ад 1 да 45 пудоў. Драўлянны іканастас, прастольнік і 2 клірасы паставіў маскоўскі купец І. Котаў. 17 ікон для іканастаса браўся напісаць вучань Санкт-Пецярбургскай акадэміі мастацтваў Васіль Феклістаў. Звонку царква была патынкавана растворам пяску з вапнай.

• Вучэбны корпус №4 (былы галоўны корпус № 1).

Знаходзіцца ў цэнтральнай часцы ансамбля. Урачыстая закладка фундамента галоўнага будынка земляробчай школы адбылася ў 1837 годзе. Пад фундамент была закладзена скрынка з залатымі, плацінавымі і меднымі манетамі і медная таблічка з надпісам. Пабудаваны ў сярэдзіне 19 ст. з цэглы ў класіцыстычным стылі, разбураны ў Вялікую Айчынную вайну. У 1945 г. адноўлены, унутраная планіроўка часткова зменена. Трохпавярховы будынак прамавугольны ў плане. Галоўны фасад сіметрычны, у цэнтры вылучаны несапраўдным порцікам з дарычнымі паўкалонамі і строгім трохвугольным франтонам. Перад галоўным фасадам шырокі партэр, да яго вядзе ўязная алея. Дваровы фасад у цэнтральнай частцы і тарцовыя фасады завершаны трохвугольнымі шчытамі. Дэкор лаканічны, вытрыманы ў класіцыстычнай манеры. Па ўсіх перыметрах праходзіць карніз з сухарыкамі. Над аконнымі праёмамі бакавых частак 2-га паверха галоўнага фасада трохвугольныя франтончыкі. Аконныя праёмы 1-га паверха аздоблены замковымі камянямі. Сістэма планіроўкі калідорная.

• Галоўны вучэбны корпус.

Знаходзіцца па вул. Мічурына, 5. Пабудаваны ў 1965 г. з цэглы. Будынак прамавугольны ў плане. Уключае 2 пяціпавярховыя і трохпавярховы аб’ёмы. Вырашаны ў лаканічных архітэктурных формах без дэкаратыўнага афармлення. Галоўны фасад рытмічна члянёны памавугольнымі аконнымі праёмамі, уваход вылучаны казырком. У пяціпавярховых аб’ёмах размешчаны адміністрацыйныя памяшканні, аўдыторыі, кабінеты, лабараторыі, у трохпавярховым – актавая зала на 1000 месцаў.

• Вучэбны корпус факультэта гідрамеліярацыі.

Знаходзіцца ў паўночна-заходняй частцы комплексу. Пабудаваны ў 1973 г. з цэглы. Уключае 3 зблакіраваныя прамавугольныя ў плане адна- двух- ў трохпавярховыя аб’ёмы. Вырашаны ў строгіх формах, пазбаўленых вонкавага дэкору. Сцены абліцаваны чырвонай керамічнай пліткай. Планіроўка калідорная.

• Прафесарскі корпус.

Знаходзіцца на паўночай ускраіне ансамбля. Пабудаваны ў пачатку 20 ст. з цэглы. Трохпавярховы будынак з высокім паўпадвалам, у плане прамавугольны. Сіметрычныя фасады вылучаны рызалітамі, аформлены па вуглах руставанымі лапаткамі. Над рызалітам галоўнага фасада – ступеньчаты атык з арнаментам на карнізе. 1-ы паверх аддзелены ад 2-га карнізам, на галоўным фасадзе гарызантальна руставаны. Сцены на ўзроўні 2-га і 3-га паверхаў члянёны лапаткамі. Аконныя праёмы ў ліштвах. У цэнтральнай часцы будынка ў межах рызалітаў 2 лесвічныя клеткі.

• Таксатарскі корпус.

Знаходіцца ў паўночна-ўсходняй часцы ансамбля. Пабудаваны ў пачатку 20 ст. з цэглы. Злучаны з будынкам дзіцячага сада. Двухпавярховы аб’ём, у плане блізкі да квадрата. Галоўны фасад сіметрычны, вылучаны невялікім рызалітам і 3 прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Будынак не мае дэкаратыўных элементаў. Сістэма планіроўкі нерэгулярная. Выкарысоўваецца як жылы дом.

• Фізіка-хімічны корпус.

Знаходзіцца ў паўночнай часцы ансамбля. Пабудаваны ў пачатку 20 ст. з цэглы. Двухпавярховы будынак, у плане складанай кампазіцыі. Галоўны фасад сіметрычны. Цэнтральная частка паглыблена і вышэй за бакавыя. Высокія паўцыркульныя вокны надаюць будынку парадны выгляд. У дэкоры выкарастыны плоскія лапаткі, сухарыкі над аконнымі праёмамі. Астатнія фасады пазбаўлены дэкору і несіметрычныя па сваёй кампазіцыі.

• Вучэбны корпус факультэта бізнеса і права,пабудаваны ў 2005 г.

• Дзіцячы сад БДСГА. Знаходзіцца ў паўночна-ўсходняй часцы ансамбля. Пабудаваны ў пачатку 20 ст. з цэглы. Злучаны з былым таксатарскім корпусам. Двухпавярховы будынак сіметрычны ў плане. Галоўны і дваровы фасады маюць рызаліты. Рызаліт галоўнага фасада завершаны ступеньчатым атыкам. Паміж аконнымі праёмамі 1-га паверха проходзіць гарызантальны руст. Над цэнтральным уваходам навісае казырок на 2 чыгуначных ажурных кранштэйнах. 1-ы паверх заняты памяшканнямі дзіцячага сада, 2-гі выкарастоўваецца як жылы.

• Жылы дом.

Знаходзіцца ў Паўночнай часцы ансамбля. Пабудаваны ў 1925 г. з дрэва. Двухпавярховы сіметрычны ў плане будынак пакрыты двухсхільным вальмавым дахам. Сцены вертыкальна ашаляваны, фундамент з бутавых камянёў. Аконныя праёмы ў ліштвах. Уваход скразны, з боку галоўнага фасада высокі мураваны ганак. Тут у 1926-28 гг. жыў беларускі пісьменнік М. Гарэцкі, які працаваў у акадэміі загадчыкам кафедры беларускай мовы.

• Палац культуры БДСГА.


Забудова цэнтральнай сядзібы племзавода “Леніна” (архіт.).

Вёска Леніна – цэнтральная сядзіба племзавода – размешчана за 17 км. на паўночны ўсход ад Горак, за 20 км. ад чыгуначнай станцыі Пагодзіна. Генеральны план забудовы распрацаваны ў 1982 г. Беларускім навукова-даследчым і праектным інстытутам будаўніцтва ў вёсцы. Паводле фунцыянальнага прызначэння забудова сядзібы падзяляецца на жылую і вытворчую зоны. Жылая абмежавана 2 вадасховішчамі: з захаду на р. Людная, а з усходу на р. Мярэя; уключае паўночны і паўднёвы планіроваяныя раёны. Структура вулічнай сеткі свабодная, падпарадкавана рэльефу мясцовасці. Важныя планіровачныя восі – вуліцы Леніна, Кжывань, Пятрова, Юркова. Галоўная – вул. Леніна, праходзіць з поўдня на поўнач, з’яўляецца працягам аўтамабільнай дарогі Горкі-Леніна. Перпендыкулярна вул. Леніна пракладзена вул. Кжывань з аднабаковай забудовай. Вул. Юркова агінае жылую зону з захаду. Грамадска-культурны цэнтр размешчаны на Цэнтральнай плошчы, што сфарміравана на вул. Леніна. Тут узведзены шасціпавярховы будынак гасцініцы, які з’яўляецца кампазіцыйнай дамінантай забудовы, Дом культуры зблакіраваны з будынкамі выканкама сельскага Савета і аддзяленнем сувязі, Дома быту, аптэка, гандлёвы цэнтр, школа, будынкі ўрачэбнага пункта, педвучылішча. Да грамадскага цэнтра з боку вадасховішча на р. Мярэя прымыкае мемарыяльная зона “Мемарыяльны комплекс савецка-польскай баявой садружнасці”. Жылую зону паўднёвага планіровачнага раёна фрміруюць двухпавярховыя, згрупаваныя па 3-4 дамы секцыйнага тыпу з пляцоўкамі для адпачынку і гаспадарчымі дварамі. Па вул. Пятрова ўзведзены чатырох-пяціпавярховыя дамы вежавага тыпу. Іншыя вуліцы забудаваны блакіраванымі дамамі з кватэрамі на 2 узроўні. Паміж грамадскім цэнтрам і паўднёвай часткай вадасховішча на р. Мярэя – цэнтральны парк са спартыўнымі пляцоўкамі. Паўночна-ўсходняя частка вул. Леніна вядзе ў вытворчую зону, дзе знаходзяцца гаспадарчыя пабудовы.

Сучасныя пабудовы.
У апошнія два дзесяцігоддзі ў горадзе былі пабудаваны грамадскія будынкі:

• гасцініца “Проня”;

• кінатэатр “Крыніца” (1987 г.);

• будынак пазаведамаснай аховы (2000 г. Праект інстытута “Магілёўграмадзянпраект”, творчая майстэрня архітэктара Іўжэнка Ю.С.);

• будынак аддзела сацыяльнага забеспячэння (2006);

• будынак Горацкага філіяла “Белдзяржстраха” (2007 г. Праект творчай майстэрні архітэктара Назарава, г. Мінск);

• будынак Горацкага РАУС (2007 г. Аўтары праекта – праектная група пры МУС Рэспублікі Беларусь).


Гасцініца "Проня".







Праектам Генеральнага плана развіцця г. Горкі наконт грамадскіх тэрыторый прадугледжваецца:

• фарміраванне агульнагарадскога цэнтра па вуліцах Якубоўскага і Савецкая з выхадам на праспект Інтэрнацыянальны. Будуць развівацца агульнагарадскія функцыі уздоўж вуліц Вакзальнай і Куйбышава;

• паляпшэнне аблічча агульнагарадскога цэнтра (рэканструкцыя існуючай забудовы, прыярытэтнае размяшчэнне грамадскіх і дзелавых аб’ектаў агульнагарадскога значэння, мадэрнізацыі існуючай жыллёвай забудовы з вызваленнем першых паверхаў;

• пераўтварэнне сфарміраванай забудовы ў грамадска-жылую зону, увядзеннем жыллёвай шматкватэрнай забудовы і насычэннем грамадска-дзелавымі функцыямі на ўчастках паміж вуліцамі Бруцэра-Ерафееўская і Леніна, у раёне аўтавакзала па вул. Вакзальнай і ўчастак, размешчаны на перасячэнні вуліц Якубоўскага і Шмідта.

Праектам Генеральнага плана развіцця г. Горкі наконт вытворчых тэрыторый (прамысловыя прадпрыемствы, камунальна-складскія і вытворча-дзелавыя аб’екты) прадугледжваецца:

• фарміраванне вытворчых і камунальна-складскіх тэрыторый на базе сфарміраванай прамысловай зоны ў паўднёвай частцы гарада;

• праводзіць мерапрыемствы па мадэрнізацыі вытворчасці;

• праводзіць мерапрыемствы па добраўпарадкаванню і азеляненню прамысловых зон горада.

Без-Конилович, М.О. Исторические сведения о примечательных местах в Белоруссии с присукуплением и других сведений, к ней же относящихся / М.О. Без-Корнилович. – СПб, 1855.

Васілеўскі, Д.М. Кароткі нарыс гісторыі Горацкага раёна і г. Горак. // Працы навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі. – Горкі, 1927. Т. 3.

Дембовецкий, А.С. Опыт описания Могилёвскай губернии... Кн. 2. - Могилев, 1884.

Детликович, П. “Будет в Горках маленький Арбат…”: Беседа с главным архитектором района В.В. Беляевым о перспективе архитектурного проектирования Горок // Лен. шлях. – 2002. - 7 сн. – C. 3.

Лившиц, В.М. Горки: Историко-экономический очерк / В.М. Лившиц. - Мн.: 1984.

Цытовіч, С. 1863 год у Горы-Горках быўш. Магілёўскай губ. (падзеі паўстання). // Запіскі аддзела гуманітарных навук Беларус. Акад.навук, 1929, кн. 8, т. 3.



created by Alexandr Vasilenko. mailto: m15kam@tut.by