Раёны:
    <Асіповіцкі
    <Бабруйскі
    < г. Бабруйск
    <Быхаўскі
    <Бялыніцкi
    <Глускі
    <Горацкі
    <Дрыбінскі
    <Касцюковіцкі
    <Кіраўскi
    <Клімавіцкi
    <Клічаўскi
    <Краснапольскi
    <Круглянскi
    <Крычаўскi
    <Г. Магілёў
    <Магілёўскi
    <Мсціслаўскі
    <Слаўгарадскi
    <Хоцімскi
    <Чавускi
    <Чэрыкаўскi
    <Шклоўскі

Літаратурныя аб’яднанні і гурткі.

Горацкая філія аршанскага “Маладняка”

На здымку:Горацкі гурток Аршанскай філіі “Маладняка”. 1926 г.









“МАЛАДНЯК” – літаратурная арганізацыя пісьменнікаў Беларусі, што існавала ў 1923-1928 гадах. У свой час у яе ўваходзілі М. Чарот, К. Чорны, П. Глебка, М. Лужанін, А. Куляшоў і іншыя. Заслуга “Маладняка” – у выяўленні літаратурных талентаў сярод працоўных мас, іх ідэйна-эстэтычным выхаванні і творчай кансалідацыі на палітычнай платформе партыі і Савецкай ўлады.

Філіі “Маладняка” існавалі ў многіх акруговых і раённых цэнтрах Беларусі, некаторыя з іх друкавалі свае зборнікі і іншыя выданні. Сярод іх – Горацкая філія аршанскага “Маладняка”.

У 1925 годзе ўзнікла і Аршанская філія “Маладняка”. Да яе стварэння меў непасрэднае дачыненне М.М.Ганчарык, які пасля заканчэння Беларускай сельгасакадэміі працаваў загадчыкам Аршанскага акруговага аддзела народнай асветы. Да яго ў 1924 г. звярнуліся К. Крапіва і У. Дубоўка з прапановай арганізаваць філію “Маладняка” ў Оршы. Старшынёй філіі быў прызначаны М. Ганчарык і ў 1925 годзе ўжо быў выдадзены першы нумар часопіса “Аршанскі маладняк”.

У 1926 годзе М.М.Ганчарыка запрасілі на працу ў Беларускую сельгасакадэмію. У Горкі перамясцілася і аршанская філія “Маладняка”. З пратакола пасяджэння № 1, якое праходзіла 2 кастрычніка 1926 года, бачна, што на першым пасяджэнні прысутнічалі Ганчарык, Гаўрук, Вечар, Прыбыткоўскі, Герасімовіч і Мільячэнка. На гэтым пасяджэнні слухалі паведамленне Ганчарыка аб далейшай працы філіі і вырашылі з аршанскай філіі “Маладняка” “...утварыць дзве самастойныя філіі: у Горках і ў Оршы, падзяліўшы ўсе сродкі пароўну”. Членамі горацкага “Маладняка” былі таксама М. Гарэцкі, М. Ганчарык, Ю. Гаўрук, А. Вечар, П. Мядзёлка, С. Фамін.

Свае працы горацкія студыйцы друкавалі ў часопісе “Аршанскі маладняк”, які з 1926 года пачаў выходзіць у друкарні Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі (у 1926 г. – выйшла тры нумары, у 1927 і 1928 гадах – па аднаму)

Выйшла ўсяго сем нумароў “Маладняка”. Яны знаходзяцца ў беларускім аддзеле Дзяржаўнай рэспубліканскай бібліятэкі імя У.І Леніна. Тут змешчаны вершы, крытычныя і краязнаўчыя артыкулы гуртоўцаў.

У нумары трэцім за 1926 год змешчаны фотаздымак: “Горацкі студыйны гурток Аршанскай філіі “Маладняка”. На здымку зняты: Вечар, Мурашка, Чыжок, Прыбыткоўскі, Каляда, Мятка, Сяргейчык, Ганчарык (кіраўнік), Каваль, Гаўрук, Дземідовіч.

З апошняга, сёмага нумара (1928 год), мы даведаліся, што 12 лютага 1928 года ў Горках адбылася акруговая канферэнцыя Аршанскай філіі “Маладняка”. Прадстаўнік часовага кіраўніцтва “Маладняка” Васіль Каваль зрабіў даклад аб стане маладнякоўскага руху па Беларусі. Было вырашана падтрымаць ідэю аб ўваходзе “Маладняка” ва Усесаюзную асацыяцыю пралетарскіх пісьменнікаў.

Гарэцкі, М. “Маладняк” за пяць гадоў. 1923-1928. – Мн., 1928.

Ліўшыц, У. “... Беларускі дзеяч яшчэ з нашаніўскіх часоў” // Ліўшыц, У. Раскопкі вакол горацкага “Парнаса” / У. Ліўшыц – Горкі, 2001. – С. 89-98.

Ліўшыц, У. Горацкія маладнякоўцы / У. Ліўшыц // Ленінскі шлях (Горкі). – 1995. – 13 снеж.

Ліўшыц, У. “Маладняк” / У. Ліўшыц // Ленінскі шлях (Горкі). – 1988. – 28 ліп.

Літаратурнае аб’яднанне “Роднае слова”.

На здымку:Эмблема літаратурнага аб’яднання “Роднае слова”

Заснавана ў 1986 годзе пры Горацкай раённай бібліятэцы. З 1990 года яно працуе пры Горацкім гісторыка-этнаграфічным музеі. У 1995 годзе аб’яднанню было прысвоена званне “народнае”. Першымі кіраўнікамі яго былі дацэнт БДСГА В.П. Зяньковіч, затым М.М. Студнева. У сучасны момант кіраўніком з’яўляецца Л.М. Дзеружкова.

“Роднае слова” з'яўляецца грамадскай арганізацыяй, якая аб'ядноўвае самадзейных паэтаў і пісьменнікаў горада і раёна, пераважна аматараў беларускай мовы і літаратуры. Аб'яднанне налічвае 16 чалавек. Сюды ўваходзяць людзі рознага ўзросту і прафесій: настаўнікі школ, выкладчыкі і аспіранты акадэміі, работнікі музея, журналісты. Гэта і маладыя літаратары, і больш сталыя, хто мае свае зборнікі і публікацыі ў вядучых беларускіх і расійскіх выдавецтвах. Сярод іх члены Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь Ніна Кавалёва (аўтар шматлікіх паэтычных зборнікаў), паэт і журналіст Міхаіл Уласенка, краязнаўца і публіцыст Уладзімір Ліўшыц.

Аб’яднанне створана з мэтай духоўнага развіцця насельніцтва Горацкага раёна, вывучэння і прапаганды творчасці пісьменнікаў-землякоў, аказання дапамогі самадзейным паэтам і пісьменнікам. Галоўнымі задачамі аб’яднання з’яўляюцца: развіццё творчых здольнасцей і маральна-эстэтычнага густу ва ўдзельнікаў аб’яднання; арганізацыя індывідуальнай работы з асобнымі яго членамі, павышэнне іх літаратурна-мастацкай адукацыі, абагачэнне культуралагічных ведаў і ўменняў. Асноўны накірунак дзейнасці аб’яднання – літаратурна-мастацкі.

Формамі работы аб’яднання з’яўляюцца:

– арганізацыя і правядзенне сустрэч з беларускімі пісьменнікамі і паэтамі;

– выданне кніг мясцовых аўтараў;

– прэзентацыі кніг;

– правядзенне творчых вечароў членаў аматарскага аб’яднання;

– арганізацыя сустрэч членаў аб’яднання з вучнямі школ і студэнтамі;

– конкурсы маладых літаратараў;

– літаратурныя гасцёўні на абласным і раённым радыё;

– збор і вывучэнне літаратурнай спадчыны Горацкага краю;

– арганізацыя экскурсій па літаратурных мясцінах Горак і Горацкага раёна;

– вывучэнне ў архівах і бібліятэках матэрыялаў, звязаных з біяграфіямі і творчасцю паэтаў і пісьменнікаў-землякоў і інш.

Літаратурным аб’яднаннем “Роднае слова” за апошнія гады існавання былі арганізаваны шматлікія сустрэчы з пісьменнікамі, прэзентацыі іх кніг. У 1990 г. адбылася сустрэча членаў аматарскага аб’яднання з паэтам З. Марозавым, у 1996 годзе па запрашэнню “Роднага слова” Горкі наведалі пісьменнікі У. Марук, А. Пісьмянкоў, В. Супрунчук, С. Мінскевіч. У 2001 годзе па ініцыятыве аб’яднанняў “Роднае слова” і “Парнас” адбыўся цыкл паэтычных сустрэч з Н.Кавалёвай і З. Марозавым. Паэты Н. Гальпяровіч і А. Пісьмянкоў былі гасцямі літаратурнага аб’яднання “Роднае слова” ў 2002 годзе.

Аб’яднаннем наладжваюцца творчыя вечарыны мясцовых пісьменнікаў, сустрэчы паэтаў і пісьменнікаў са студэнцкай моладдзю, школьнікамі Горак і Горацкага раёна, прэзенцацыі новых літаратурных твораў пісьменнікаў і паэтаў горацкага краю. Так, вельмі цікава прайшла вечарына з нагоды 60-годдзя Н. Тулупавай, творчыя вечары М. Уласенкі, Н. Кавалёвай, прэзентацыі кніг Л. Андрэевай, А. Клачкова, Н. Кавалёвай і інш.

Члены аб’яднання ўдзельнічаюць у розных раённых і абласных мерапрыемствах. Самае значнае з іх было Свята пісьменства ў Шклове ў 2007 г.

На здымку:Творчы вечар М.Уласенкі. 2007 г.









На здымку:Сустрэча ўдзельнікаў аб’яднання “Роднае слова” з студэнтамі БДСГА. 2006 г.








На здымку: члены аб’яднання “Роднае слова” на свяце пісьменства ў Шклове.












Зборнікі, якія былі выдадзены на працягу дзейнасці народнага аматарскага аб’яднання “Роднае слова”.

* 1993 г.

Ковалёва Н. Напиток певчих птиц : стихи. – Горки, 1993. – 54 с.

* 1994 г.

Ковалева Н. Вода-чудесница : стихи для детей. – Горки, 1994. – 28 с.

Ліўшыц У. Горацкай зямлі адважныя сыны. – Горкі, 1994.

* 1995 г.

Галасы з Горацкага Парнаса : вершы, апавяданні, нарысы. – Горкі, 1995. – 94 с.

Жук М. Ля падножжа маіх святынь. – Горкі, 1995.

Ковалёва Н. Черёмуховый лес : стихи. – Горки, 1995. – 52 с.

* 1996 г.

Ковалёва Н. Отдайте ближнему долги : стихи. – Горки, 1996. – 70 с.

Пугач А. Вёска стамілася : вершы, апавяданні, нарысы, публіцыстыка. – Горкі, 1996. – 110 с.

* 1997 г.

Ліўшыц У. Літаратурны музей Максіма Гарэцкага : кароткі даведнік. – Орша, 1997. – 70 с.

Сидоров С. По танкам… бронебойными. – Горки, 1997.

* 1998 г.

Ковалёва Н. Есть у дождика подружка : стихи для детей. – Мн., 1998. – 72 с.

Ліўшыц У. Сын вёскі : нарысы. – Орша, 1998. – 48 с.

Пісьмянкоў А. Журавель над студняй : вершы. – Горкі, 1998.

* 1999 г.

Васильев Л. Избранное : стихи. – Горки, 1999. – 80 с.

Ковалёва Н. Ликующий полёт : стихи. – Мн., 1999. – 175 с.

Ліўшыц У. Героі Савецкага Саюза – нашы землякі. – Орша, 1999.

Ліўшыц У. Даследчык беларускай літаратуры : нарыс аб жыцці і творчасці літаратуразнаўцы Барыса Іофе. – Орша, 1999. – 28 с.

Лоцманов С. Истоки : стихи. – Горки, 1999. – 112 с.

* 2000 г.

Клок А. Мікітавы прыгоды : паэма. – Горкі, 2000. – 150 с.

Ковалева Н. Моей души колокола : стихи. – Горки, 2000. – 40 с.

Ліўшыц У. Навечна ў памяці народнай. – Горкі, 2000.

Лоцманов С. Песня души : стихи. – Горки, 2000. – 48 с.

* 2001 г.

Клачкоў А. Камін : вершы. – Горкі, 2001. – 156 с.

Ліўшыц У. Раскопкі вакол Горацкага Парнаса : літаратуразнаўчыя нарысы. – Горкі, 2001. – 236 с.

Прыходзька П. Дар князёўны : вершы. – Горкі, 2001.

* 2002 г.

Клачкоў А. Тайна часу : вершы. – Горкі, 2002. – 66 с.

* 2003 г.

Клачкоў А. Вечныя пытанні : вершы. – Горкі, 2003. – 100 с.

Ковалева Н. Зов любви : стихи. – Ногки, 2003. – 124 с.

* 2004 г.

Кавалёва Н. Хто галоўны на сяле : вершы для дзяцей. – Магілёў, 2004. – 68 с.

Терешко С. Во славу погибших : стихи. – Горки, 2004, - 84 с.

Терешко С. Огненные всполохи : стихи. – Горки, 2004. – 96 с.

* 2005 г.

Андреева Л. Спешу сказать… : стихи. – Могилев, 2005. – 84 с.

Блики памяти : сборник стихов. – Могилев, 2005. – 126 с.

Власенко М. Мелочи жизни : стихи. – Могилев, 2005. – 72 с.

Горацкія крыніцы : зборнік вершў. – Горкі, 2005. – 84 с.

Клачкоў А. Тэатр жыцця : вершы. – Горкі, 2005. – 60 с.

* 2006 г.

Ковалева Н. Божья заповедь : стихи для детей. – Могилев, 2006. – 74 с.

Ковалева Н. Васильковая кадриль : стихи. – Горки, 2006. – 128 с.

Радуга над храмом : сборник духовных стихов и рассказов. – Горки, 2006. * 2007 г.

Андрэева Л. Жыватворная крыніца : вершы. – Горкі, 2007. – 100 с.

Кавалёва Н. Як рыбка з вадою : вершы. – Горкі, 2007. – 136 с.

Клачкоў А. Паланэз : вершы. – Горкі, 2007. – 56 с.

Мажугіна В. У салаўіных далях : вершы. – Горкі, 2007. – 72 с.


Дзетліковіч, П. Свята паэзіі / П. Дзетліковіч // Ленінскі шлях (Горкі). – 2001. – 28 сак.

Зяньковіч, Л. Нашы госці – пісьменнікі (У. Марук, А. Пісьмянкоў, В. Супрунчук, С. Мінскевіч) / Л. Зяньковіч // Ленінскі шлях (Горкі). – 1996. – 18 мая.

Кротава, С. Гучыць “Роднае слова” / С. Кротава // Ленінскі шлях (Горкі). – 1999. – 30 студз.

Скаромная, С. Горацкі “Парнас” / С. Скаромная // ЛіМ. – 2004. – 30 студз.

Скаромная, С. Нас з’яднала матчына мова / С. Скаромная // Ленінскі шлях (Горкі). – 2002. – 23 кастр.

Скаромная, С. У гасцях у музы : (паэты Н. Гальпяровіч і А. Пісьмянкоў былі гасцямі літаратурнага аб’яднання “Роднае слова”) / С. Скаромная // Ленінскі шлях (Горкі). – 2002. – 13 крас.

Студнева, М. Юбілею Нэлы Тулупавай / М. Студнева // ЛіМ. – 1998. – 20 сак.

Літаратурнае аб’яднанне “ПАРНАС”.

На здымку: у час прэзентацыі другога выпуску “Акадэмічнага вянка”

Літаратурнае аб’яднанне “Парнас” было заснавана ў 1952 годзе пры Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. Старшынёй яго быў Леў Гур’евіч Васільеў. У сучасны момант кіраўніком аб’яднання з’яўляецца А.М. Пугач. Званне “народнае” прысвоена ў 2003 г.

Членамі аб’яднання ў розныя гады былі вядомыя цяпер паэты Нэлі Тулупава, Змітрок Марозаў. Спецыялістамі сельскай гаспадаркі сталі былыя члены літаб’яднання Васіль Пушноў, А. Андрабайла, А. Макрацоў. Назву “Парнас” літаратурнае аб’яднанне прыняла ў 1999 годзе. Звязана яна з паэмай “Тарас на Парнасе”, якая, па версіях многіх даследчыкаў, была напісана студэнтам Горы-Горацкага земляробчага інстытута і да цяперашняга часу на тэрыторыі сельгасакадэміі існуе пагорак, які так і называецца – “Парнас”.

Цяперашні “Парнас” аб’ядноўвае аматараў мовы і літаратуры, выкладчыкаў, навуковых супрацоўнікаў, студэнтаў, пенсіянераў, самадзейных паэтаў і пісьменнікаў акадэміі. У складзе “Парнаса” пастаянна працуе больш за сорак чалавек. Вялікай пашаны заслугоўвае шматгадовая творчасць у аб’яднанні ветэрана Вялікай Айчыннай вайны і працы А. Багамолава, ветэрана працы Л. Васільева, прафесараў А. Клачкова, У. Ліўшыца, дацэнтаў С. Варухінай, В. Зяньковіч, С. Кісялёва, К. Сучкова, супрацоўнікаў акадэміі М. Аўчыннікава, Т. Рэдказубавай, Н. Сяргеевай, А. Адзінцовай. Калектыўнымі членамі ў састаў аб’яднання ўваходзяць кафедры беларускай і рускай мовы, гісторыі і культуралогіі, бібліятэка акадэміі, рэдакцыя газеты “Советский студент”.

Мэтай літаратурнага аб'яднання “Парнас” з’яўляецца развіццё цікавасці і любові да роднай мовы і літаратуры, прапаганда спадчыны і сучаснай літаратурнай творчасці вядомых і самадзейных аўтараў. Усё гэта ажыццяўляецца праз самыя разнастайныя напрамкі дзейнасці: літаратурныя і літаратурна-музычныя вечары, прысвечаныя знакамітым паэтам і пісьменнікам, творчыя вечары, выданне кніг і калектыўных зборнікаў, іх прэзентацыі і інш.

Найбольш значнымі мерапрыемствамі, якія правёў “Парнас”, з’яўляюцца праведзеныя літаратурна-музычныя вечары, прысвечаныя 200-годдзю з дня нараджэння А. Міцкевіча і А. Пушкіна, 120-годдзю з дня нараджэння Я. Купалы і Я. Коласа, творчы вечар паэта Змітрака Марозава, вечарына памяці А. Тулупавай. Удала ўпісваюцца ў дзейнасць літаратурнага аб’яднання прэзентацыі кніг горацкіх аўтараў. Літаратурнае аб’яднанне прымала актыўны ўдзел у першым рэспубліканскім студэнцкім фестывалі сатыры і гумару “Тарас на Парнасе” і ў Свяце пісьменства, якое адбылося ў Шклове.

Літаратурным аб’яднаннем былі падрыхтаваны і выдадзены тры зборнікі “Акадэмічнага Вянка”.

Трэці “Акадэмічны вянок” прысвечаны 165-годдзю стварэння БДСГА і 60-годдзю Перамогі. І таму сярод вершаў, апавяданняў, нарысаў больш твораў грамадзянска-патрыятычнай тэматыкі. Паэтычны раздел уключае творы 19 аўтараў і адкрываецца вершамі выпускніка акадэміі, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі З. Марозава.

Выданні літаратурнага аб'яднання "Парнас".

Акадэмічны вянок : вершы, апавяданні, нарысы, публіцыстыка. Вып.1. – Горкі, 2000. – 114 с.
Акадэмічны вянок : вершы, апавяданні, нарысы, публіцыстыка. Вып.2. – Горкі, 2002. – 96 с.
Акадэмічны вянок : вершы, апавяданні, нарысы, публіцыстыка, літаратуразнаўства. Вып. 3. – Горкі, 2006. – 131 с.


Бардзілоўскі, У. Памяці Анэлі Тулупавай / У. Бардзілоўскі // Магілёўскія ведамасці. – 2003. – 14 лют.

Бушинская, Р. От “Тараса на Парнасе” – в день завтрашний / Р. Бушинская // Советский студент (Горки). – 1982. – 18 марта.

Драздоўская, Т. У “Вянка” – колер спелага жыта / Т. Драздоўская // Ленінскі шлях (Горкі). – 2002. – 2 ліст.

Міхасёў, А. “Парнас” трымаў справаздачу / А. Міхасёў // Ленінскі шлях (Горкі). – 2005. – 5 лют.

Пугач, А. Акадэмічны “Вянок”. Трэці. / А. Пугач // Ленінскі шлях (Горкі). – 2006. – 21 чэрв.

Пугач, А. “Парнас” песціць маладых і таленавітых” / Запісала Т. Івановіч // Ленінскі шлях (Горкі). – 2003. – 25 кастр.



created by Alexandr Vasilenko. mailto: m15kam@tut.by