Раёны:
    <Асіповіцкі
    <Бабруйскі
    < г. Бабруйск
    <Быхаўскі
    <Бялыніцкi
    <Глускі
    <Горацкі
    <Дрыбінскі
    <Касцюковіцкі
    <Кіраўскi
    <Клімавіцкi
    <Клічаўскi
    <Краснапольскi
    <Круглянскi
    <Крычаўскi
    <Г. Магілёў
    <Магілёўскi
    <Мсціслаўскі
    <Слаўгарадскi
    <Хоцімскi
    <Чавускi
    <Чэрыкаўскi
    <Шклоўскі

Пісьменнікі – ураджэнцы краю.

Булахаў Міхаіл Гапевіч.

Нарадзіўся 22.07.1919 г. ў в. Маслакі Горацкага раёна, лінгвіст, доктар філалагічных навук (1966), прафесар (1967). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1971). Скончыў Магілёўскі педагагічны інстытут (1940). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1948 выкладчык, загадчык кафедры Мінскага педагагічнага інстытута, з 1951 загадчык сектара ў Інстытуце мовазнаўства АН БССР, з 1965 загадчык кафедры БДУ, Мінскага педінстытута. У 1969-1975 адказны рэдактар часопіса “Веснік БДУ. Серыя ІV. Філалоігя. Журналістыка. Педагогіка. Псіхалогія”. Даследаванні ў галіне беларускага, рускага і славянскага мовазнаўства.

* аўтар манаграфіі “Развіццё беларускай літаратурнай мовы ў ХІХ-ХХ ст. ва ўзаемаадносінах з іншымі славянскімі мовамі (1958).

* Сааўтар “Граматыкі беларускай мовы” (т. 1-2, 1962-66),

* Сааўтар “Курса сучаснай беларускай літаратурнай мовы (т.1-3, 1957-1961),

* Сааўтар “Нарысаў па гісторыі беларускай мовы”,

* Сааўтар “Руская мова” (ч.1,1979), падручнікаў і дапаможнікаў па беларускай мове для педагагічных вучылішчаў і ВНУ, аўтар больш за 200 артыкулаў у галіне беларускага і славянскага мовазнаўства. Асобныя нарысы прысвечаны найбольш вядомым беларускім лінгвістам. Аўтар больш за 20 кніг і брашур, артыкулаў па славянскім мовазнаўстве.
Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі.


Булахаў Міхаіл Гапеевіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-ці т. Т.3. – Мн., 1986. – С. 512-513.

Булахаў М.Г. // Беларуская мова: Энцыклапедыя. – Мн., 1994. – С. 103-104.

Булахаў Міхаіл Гапеевіч // Памяць: Гіст.-дакум.хроніка Горацкага р-на. – Мн., 1996. – С. 554.

Булахаў Міхаіл Гапеевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3. – Мн., 1996. – С. 328.

Булахаў М.Г. Асноўныя навуковыя працы // Мовазнаўцы Магілёўшчыны: Бібліягр.паказальнік. – Магілёў, 1998. – С. 18-22.

Булахаў М.Г. // Хто ёсць хто у сучаснай беларускай лінгвістыцы. – Мн., 1997. – С. 15-16.

Булахов Михаил Гапеевич. – Мн., 1999. – 79 с.

Карнялюк, К. Даследчык моўных з’яў / К. Карнялюк // Ленінскі шлях (Горкі). – 2004. – 28 ліп.

Лашкевіч, А.І. Педагог, воін, вучоны / А. Лашкевіч // Нар.асвета. – 1979. - № 7. – С. 73-75.

Ліўшыц, У. Выдатны вучоны-лінгвіст // Ліўшыц У. Раскопкі вакол горацкага Парнаса / У. Ліўшыц. – Горкі, 2001. – С. 167-170.

Наркевіч, А. “Аз, буки, веди, глаголь…” / А. Наркевіч // Беларус.думка. – 1997. – № 1. – С. 166-168.

Нікіценка, І. Ад славістыкі да словазнаўства / І. Нікіценка // Настаўн.газ. – 2003. – 25 студз.

Прыгодзіч, М.Г. Міхаіл Гапеевіч Булахаў / М. Прыгодзіч // Веснік БДУ. Сер. 4. – 1994. - № 2. – С. 75-76.

Грабчыкаў Сямён Мітрафанавіч.

Нарадзіўся (13.05.1923, в. Логвіна Горацкага р-на Магілёўскай вобл. – 14.05.1994), мовазнавец. З сялян. У 1941 закончыў школу на выдатна. У першыя дні Вялікай Айчынай вайны быў прызваны ў рады Савецкай Арміі. Ваяваў на Варонежскім, Заходнім і І-м Украінскім франтах. У час танкавай бітвы на Арлоўска-Курскай дузе быў паранены. У 1946 пасля дэмабілізацыі паступае на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта, які закончыў у 1951. З сакавіка 1957 працуе ў выдавецтве “Народная асвета” старшым рэдактарам. У 1968 абараніў кандыдацкую дысертацыю “Слоўнік мовы Дуніна-Марцінкевіча і важнейшыя асаблівасці лексікі пісьменніка”. Аўтар “Русско-белорусского словаря” для школ, “Арфаграфічнага слоўніка беларускай мовы” для пачатковых школ, “Беларуска-рускага слоўніка” і інш. З 1970 працаваў на кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання факультэта журналістыкі БДУ.

Асноўныя публікацыі:

* Арфаграфічны слоўнік: Для пачат.шк. – Мн., 1977.
* Беларуска-рускі слоўнік. – 4-е выд. – Мн., 1993.
* Межъязыковые синонимы и паронимы. – Мн., 1980.
* Русско-белорусский словарь. – Мн., 1990.
* Слоўнік паронімаў беларускай мовы. – Мн., 1994.


Германовіч, І. Сцяпан Грабчыкаў / І. Германовіч // Роднае слова. – 1998. - № 5. – С. 81-84.

Германовіч, І.К. С.М.Грабчыкаў / І. Германовіч // Веснік БДУ. Сер. 4. – 1996. - № 3. – С. 49-53.

Грабчыкаў С.М.: асноўныя навуковыя працы: Спіс літаратуры // Мовазнаўцы Магілёўшчыны. – Магілёў, 1998. – С. 32-34.

Цікоцкі, М.Я. Сцяпан Мітрафанавіч Грабчыкаў / М. Цікоцкі // Веснік БДУ. Сер. 4. – 1994. - № 2. – С. 78.

Іофе Барыс Ісакавіч.

Нарадзіўся 23.11.1918, г.Горкі – 12.12.1943, літаратуразнавец. У 1937 скончыў Горацкую сярэднюю школу. Вучыўся на рускім аддзяленні філалагічнага факультэта Ленінградскага універсітэта (1937-1941). У 1942 добраахвотнікам пайшоў у Чырвоную Армію. Загінуў на фронце у баях за горад Радамышль.

Ёе пражыў вельмі кароткае жыццё – 25 год. Усяго два гады – у 1939-1940 гг. – ён займаўся літаратуразнаўчай працай і надрукаваў чатыры артыкулы ў часопісе “Полымя рэвалюцыі” і газеце “Літаратура і мастацтва”. Але за гэты кароткі час ён зрабіў столькі, што імя яго па праву ўключана ў біябібліяграфічны слоўнік “Беларускія пісьменнікі”, у “Энцыклапедыю літаратуры і мастацтва Беларусі”, у энцыклапедычны даведнік “Янка Купала”. Даследаваў беларускую літаратуру 19 ст., творчасць Я.Купалы.

У 1939 годзе пачаў пісаць свой шырока вядомы артыкул аб паэме “Тарас на Парнасе”. У ім ён робіць спробу тапаграфічна прывязаць паэму да Горак Ён быў адным з першых літаратуразнаўцаў, які заўважыў, што месца, якое апісваецца ў паэме, вельмі падобна на ўзгорак, які размешчаны каля акадэмічнай бібліятэкі. “На той жа горцы, недалёка ад “Парнаса”, былі і лазні. На тэрыторыі інстытута знаходзіцца невялікае возера. Яго, мусіць, і пільнаваў Тарас. Ці не гаворыць гэта аб напісанні паэмы ў Горках? Ва ўсялякім выпадку, студэнты з любога вучэбнага будынка маглі бачыць усе памянёныя ў паэме месцы, размешчаныя ў парку інстытута ці блізка да яго”, – пісаў у артыкуле “Тарас на Парнасе” Б. Іофе.

Барыс Іофе падрабязна разглядае ў паэме вобразы, і ў першую чаргу, вобраз Тараса, і робіць цікавы вывад аб тым, што “...паэма дала першы рэалістычны вобраз беларуса ў літаратуры.” Рукапіс гэтага артыкула зараз захоўваецца ў Горацкім гтсторыка-этнаграфічным музеі.

У 1940 годзе Б.Іофе пачаў даследаваць творчасць Я. Купалы, якому прысвяціў два артыкулы: “Аб рамантызме Купалы”, “Лірычная паэма Купалы “Яна і я”. У творчасці Я.Купалы ён аналізуе праблемы: “каханне і праца”, “каханне і прырода”, “чалавек і свабода”, кампазіцыйныя асаблівасці паэмы, метады выкарыстання ім беларускіх фальклорных жанраў.

У Горацкім гісторыка-этнаграфічным музеі захоўваецца яшчэ адзін артыкул “Беларуская літаратура ў 40-я гады 19-га стагоддзя”, які аўтар рыхтаваў да друку, але не паспеў гэта зрабіць. Артыкул мае навуковую каштоўнасць ужо таму, што паказвае, як даваенныя літаратуразнаўцы ацэньвалі творчасць пісьменнікаў 40-х гадоў 19-га стагоддзя.

Артыкулы:

* “Літаратурна-гістарычнае значэнне “Тараса на Парнасе” (1940).

*“Паэма “Тарас на Парнасе. Аб часе і месцы напісання і гісторыка-літаратурным значэнні” (1940).

*“Аб рамантызме Купалы” (1940).

*“Лірычная паэма Купалы “Яна і я” (1940).


Іофе Барыс Ісакавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7. – Мн., 1998. – С. 299.

Іофе Барыс Ісакавіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва: У 5 т. Т.2. – Мн., 1985. – С. 591.

Іофе Барыс // Беларускія пісьменнікі: Біябібліягр. слоўнік. Т. 3. – Мн., 1994. – С. 18-19.

Барыс Іофе // Янка Купала. Энцыклапедычны даведнік. – Мн., 1986. – С. 268.

Кісялёў, Г. Пошукі імя / Г. Кісялёў. – Мн., 1978. – С. 53-54.

Ліўшыц, У. Даследчык беларускай літаратуры // Ліўшыц У. Раскопкі вакол горацкага Парнаса / У. Ліўшыц. – Горкі, 2001. – С. 183-197.

Ліўшыц, У. Лёс нашага земляка / У. Ліўшыц // Ленінскі шлях (Горкі). – 1985. – 27 ліп.

Ліўшыц, У. “Я веру, што родная Беларусь і нашы Горкі будуць вызвалены” / У. Ліўшыц // Ленінскі шлях (Горкі). – 2005. – 2 ліп.

Лившиц, В. “…У него было очень доброе сердце” / В. Лившиц // Мишпоха. – 2001. - № 9. – С. 65-67.

Юрчык, Л. Даследчык беларускай літаратуры / Л. Юрчык // ЛіМ. – 1999. – 26 ліст.

Каваль (сапр. Кавалёў) Васіль Пятровіч.

Нарадзіўся 17.08.1907 г. ў в. Сава, Горацкага р-на Магілёўскай вобл. – 29.10.1937), беларускі пісьменнік. Скончыў Шышаўскую школу. У 1925 вучыўся на агульнаадукацыйных курсах пры Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі, затым паступіў у Магілёўскі педтэхнікум, але з-за хваробы маці вымушаны быў вярнуцца дадому. Прыняты ў члены “Маладняка” (1925). Вучыўся ў БДУ на літаратурна-лінгвістычным аддзяленні педфакультэта (1926-1927, 1928-1929). Пасля другога расколу “Маладняка” (1928) быў абраны членам ЦБ арганізацыі і ўведзены ў рэдакцыйную групу часопіса “Маладняк”, дзе застаўся пасля рэарганізацыі аб’яднання і ўтварэння БелАПП. Службу ў радах Чырвонай арміі (1932-1934) праходзіў як ваенны журналіст у Смаленску ў рэдакцыі газеты “Красноармейская правда”. У 1936 рэпрэсіраваны і асуджаны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны ў 1957.

Друкаваўся з 1925. Дэбютаваў вершамі і лірычнымі замалёўкамі. Да заявы аб прыёме ў “Маладняк” В.Каваль прыклаў некалькі вершаў. Вось радкі аднаго з іх:

Павуціннай рэжуць сеткаю
Думкі блакітнаю сінь.
Разгарнуцца б па вольнаму свету,
Праляцець арлом у высі!..


У першых творах В. Каваля, як, дарэчы, у творах многіх маладнякоўцаў, пануе настрой радасці, захаплення сацыяльнымі пераўтварэннямі, якія праводзіліся ў беларускай вёсцы пасля 1917 года. У 1926 годзе былі надрукаваны яго першыя празаічныя творы “Жніўнае свята”, “Маёвым вечарам”, “Сярод збожжа”, “Як вясну гукалі...” і інш.

Толькі ў адрозненне ад вершаў, якія пранікнуты аптымізмам, у сваіх празаічных творах В.Каваль часта паказвае, што і пасля кастрычніка 1917 г. карэнным чынам не змянілася жыццё селяніна-працаўніка.

Удзел у працы Горацкай філіі Аршанскага “Маладняка” (1925-1926 гг.) адыграў вялікую ролю ў станаўленні В. Каваля як пісьменніка. Успамінаючы пра пасяджэнні філіі, В. Каваль, як сведчыў М. Гарэцкі, сказаў: “Быццам свет мне адчыніўся”. Акрамя літаратурнай працы В. Каваль у 1926 годзе актыўна займаўся зборам і запісам народных песень і казак у роднай вёсцы Сава і навакольных вёсках.

У ранніх апавяданнях (зб. “Як вясну гукалі”, 1927) рамантычна-ўзнёслая вобразнасць, паэтычна-эмацыянальны арнаментальны стыль.

Галоўныя тэмы твораў – адвечны побыт і праца беларускай вёскі (зб. “На загонах”, 1928, “Крыніца”, 1929), паглыбрены псіхалагізм, рэалістычнае адлюстраванне рэчаіснасці (апавяданні “Шчасце Сілівея Зязюлі”, “Ноч на моры”, аповесць “Дзень палымнее” (1931-1932). Аўтар твораў для дзяцей “Санька-сігналіст”(1934), “Следапыты” (1936). Аўтар цыкла вершаў у прозе.

Творы:

* Як вясну гукалі (1927).

* На загонах (1928).

* Крыніца (1929).

* Выбранае. – Мн., 1959.

* Следапыты; Санька-сігналіст. – Мн., 1961.


Бугаёў, Д. Маладосць таленту // Бугаёў, Д. Шматграннасць / Д. Бугаёў. – Мн., 1970. – С. 40-40.

Васіль Каваль // Беларускія пісьменнікі і літаратурны працэс 20-30 гадоў. – Мн., 1985. – С. 199-221.

Васіль Каваль // Пісьменнікі Савецкай Беларусі. – Мн., 1981. – С. 151-152.

Гаўрук, Ю. Васіль Каваль // Гаўрук Ю. Ступень адказнасці / Ю.Гаўрук. – Мн., 1986. – С. 150-152.

Каваль Васіль Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7. – Мн., 1998. – С. 396.

Каваль Васіль Пятровіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5 т. Т.2. – Мн., 1985. – С. 604.

Казека, Я. Васіль Каваль // Казека Я. Падарожжа ў маладосць / Казека Я. – Мн., 1984. – С. 85-103.

Клімуць, Я. Васіль Каваль / Я. Клімуць // Магілёўс.праўда. – 1990. – 14 ліп.

Ліўшыц, У. Горацкія сябры Я. Купалы / У. Ліўшыц // Региональные ведомости (Горкі). – 2007. – 17, 24 окт.

Ліўшыц, У.М. Сын вёскі / Ліўшыц У. – Орша, 1998.

Ліўшыц, У.М. Цана жыцця – 15 хвілін / У.Ліўшыц // Магілёўская даўніна. – Магілёў, 1998. – С. 59-62.

Пальчэўскі, А. Васіль Каваль / А. Пальчэўскі // Пальчэўскі А. Выбраныя творы. Т.2. – Мн., 1975. – С. 405-412.

Скрыган, Я. Няспраўджанае калегаванне // Скрыган Я. Некалькі хвілін чужога жыцця / Скрыган Я. – Мн., 1979. – С. 108-114.

Чаеўская, М. Талент, які не адбыўся / М. Чаеўская // ЛіМ. – 1998. – 12 чэрв.

Коршунаў Аляксандр Фаміч.

Нарадзіўся 4.03.1924, в. Палішына Горацкага р-на Магілёўскай вобл. – 12.07.1991, літаратуразнавец, гісторык старажытнай беларускай літаратуры, тэкстолаг. Кандыдат філалагічных навук (1956), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Я. Коласа (1980). Скончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт (1950). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1954 года працуе ў Інстытуце літаратуры АН БССР. Друкуецца з 1954 года. Даследаваў старажытную беларускую літаратуру, царкоўна-палемічную і мемуарную літаратуру 16-17 ст., асаблівасці выданняў Ф. Скарыны і іх уплыў на выдавецкую дзейнасць С. Буднага, В. Цяпінскага, І. Фёдарава, П. Мсціслаўца, Р. Хадкевіча. Адным з напрамкаў навуковай дзейнасці А.Ф.Коршунава былі даследаванні, прысвечаныя вывучэнню спадчыны Францыска Скарыны. У 1969 годзе ён з’яўляецца складальнікам зборніка прадмоў і пасляслоўяў Ф. Скарыны “Прадмовы і пасляслоўі” Ф. Скарыны” (1969). Працягваючы гэту тэму А.Ф. Коршунаў у 1990 годзе складае новы зборнік Ф. Скарыны “Творы: прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты і пасхаліі”. Шмат увагі даследчык надаваў помнікам старажытнай беларускай пісьменнасці і мемуарнай літаратуры, якія маюць вялікую каштоўнасць для даследавання гісторыі і культуры. Ён па першакрыніцах збіраў цікавыя помнікі, а потым складаў зборнікі “Помнікі старажытнай беларускай пісьменнасці (1975), “Помнікі мемуарнай літаратуры Беларусі ў ХVІІ ст.” (1983), “Иван Фёдоров и восточнославянское книгопечатание”. Адзін з аўтараў “Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры” (т.1, 1968), навуковых зборнікаў і дапаможнікаў для студэнтаў ВНУ. Складальнік і аўтар уступных артыкулаў і каментарыяў у кн. “Хрэстаматыя па старажытнай беларускай літаратуры (1959), За ўдзел у 2-томным даследаванні “Истории белорусской дооктябрьской литературы” і “История Белорусской советской литературы” (1977) удастоены звання лаўрэата Дзяржаўнай прэміі імя Якуба Коласа (1980). Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені, медалём Францыска Скарыны (1991) і інш. медалямі.


Багданёнак, Т. Ён лёгка адчуваў сябе сярод стагоддзяў / Т. Багданёнак // Могилёвс.правда. – 1997. – 21 янв. – С. 3.

Батвіннік, М.Б. Даследчык беларускай старажытнай літаратуры / М. Батвіннік // Весці АН Беларусі. Сер.грамад.навук. – 1992. - № 3-4.

Ермалаева, Н. Таленавітыя сыны Горацкай зямлі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. / Н. Ермалаева // Ленінскі шлях (Горкі). – 2000. – 20 мая.

Кароткі, У. “З зычливости к моей отчизне…” / У. Кароткі // Шляхам гадоў: Гіст.-літ.зб. – Мн., 1994.

Коршунаў Аляксандр Фаміч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-ці т. Т.3. – Мн., 1986. – С. 110.

Ліўшыц, У. “Ён лёгка адчуваў сябе сярод стагоддзяў” // Ліўшыц У. Раскопкі вакол горацкага Парнаса / У. Ліўшыц. – Горкі, 2001. – С. 179-183.

Чамярыцкі, В. Пачынальнік / В. Чамярыцкі // Роднае слова. – 2004. - № 3. – С. 24-26.

Лоцманаў Сяргей Іванавіч.

Нарадзіўся 4.05.1970, в. Леніна Горацкага р-на Магілёўскай вобл., выкладчык гісторыі Ленінскай сярэдняй школы, паэт. Член народнага літаратурнага аб’яднання “Роднае слова” пры Горацкім гісторыка-этнаграфічным музеі. Скончыў Магілёўскі педагагічны інстытут (1993). У 1993-1997 працаваў настаўнікам гісторыі Копцеўскай СШ Горацкага р-на, Андронаўскай СШ Мсціслаўскага р-на, у 1997-1998 настаўнікам гісторыі ў гімназіі № 1 г. Горкі. З 1998 працуе ў Ленінскай СШ.

Лірыка С. Лоцманава тэматычна разнапланавая: існасць чалавека, яго прызначэнне ў жыцці, каханне да жанчыны, але ж галоўнае, пра што спявае яго душа – гэта прырода, любоў да радзімы. Кожны верш паэта – гімн роднай зямлі, зямлі, дзе ён нарадзіўся і жыве. У кожным радку гучыць трапяткая любоў да таго, што акружае паэта: духмяны бэз і бярозавы гай, узорнае поле і пунсовы захад сонца. Гэтыя вершы насычаны лірызмам, цеплынёй, прасякнуты аптымізмам і верай ў наступны дзень. <юбоў да сваёй зямлі паэт выказвае у такіх радках:

Где еще есть край богатый,
И хлебов бескрайние моря?
Где еще так травы пахнут мятой,
Живописна алая заря…


Вершы С. Лоцманава вызначаюцца лірызмам, душэўнасцю і напеўнасцю. Гэта заўважылі мясцовыя кампазітары і напісалі некалькі песень. Аўтар песні “Побег из города” (сл. В. Макеевай).

Аўтар паэтычных зборнікаў:

Истоки. – Горкі, 1999.

Песня души. – Горкі, 2000.


Генька, М. “Песня души” / М. Генька // ЛіМ. – 2001. – 16 лют.

Ісаеў, М. Яго паэзіі вытокі / М. Ісаеў // Ленінскі шлях (Горкі). – 1999. – 30 крас.

Ліўшыц, У. “Пусть весна окрыляет душу” // Ліўшыц У. Раскопкі вакол горацкага Парнаса / У. Ліўшыц. – Горкі, 2001. – С. 226-228.

Позднякова, Т. Воспитать гражданина / Т. Позднякова // Ленінскі шлях (Горкі). – 2005. – 24 жн.

Шурынава, І. Сяргей Лоцманаў піша пра Радзіму і каханне / І. Шурынава //Могилевс.правда. – 2000. – 20 окт.

Шурынава, І. У Горках нарадзілася “Песня душы” / І. Шурынава // Чырв.змена. – 2001. – 29 мая.

Мажугіна Валянціна Паўлаўна.

Нарадзілася 28.05.1950 г., в. Шышава Горацкага раёна Магілёўскай вобласці. Вучылася на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Працавала піянерважатай, настаўніцай беларускай і рускай мовы і літаратуры, метадыстам-экскурсаводам у г. Горкі. У 1970 годзе на старонках газеты “Ленінскі шлях” з’явіліся яе першыя вершы. Друкавалася ў калектыўных зборніках “Блики памяти”, “Радуга над храмом”.



Аўтар паэтычнага зборніка
“У салаўіных далях”. – Горкі, 2007.




Детликович, П. Первое сопрано / П. Детликович // Ленінскі шлях (Горкі). – 2005. – 28 мая.

Дзеружкова, Л. “Салаўіныя далі” Мажугінай Валі / Л. Дзеружкова // Региональные ведомости (Горки). – 2007. – 19 апр.

Дзеліковіч, П. Музыка душы Валянціны Мажугінай / П. Дзетліковіч // Ленінскі шлях (Горкі). – 2007. – 25 мая.

Середникова, Г. “Пока в груди отважно сердце бьется” / Г. Середникова // Региональные ведомости (Горки). – 2007. – 25 апр.

Прохараў Анатоль Васільевіч.

Нарадзіўся 1.07.1949, в. Рудкаўшчына Горацкага р-на Магілёўскай вобл., паэт. Працаваў будаўніком-электрыкам у Оршы, пракладваў газаправод Таржок-Мінск-Івацэвічы. Жыве ў Оршы. На пенсіі па інваліднасці. Друкуецца ў рэспубліканскіх і абласных перыядычных выданнях. Дыпламант рэспубліканскіх фестываляў творчасці інвалідаў “Шлях да сябе”, “Глядзі на мяне, як на роўню”.





Аўтар кніг для дзяцей:

“Буркаток” (1983).

“Птушыны гарадок” (1988).

“Чарадзейка” (1994).


Дзетліковіч, П. Сэрца закаханага звонкая струна… / П. Дзетліковіч // Ленінскі шлях (Горкі). – 1991. – 25 вер.

Дзетліковіч, П. На паэтычнай хвалі Анатоль Прохараў / П. Дзетліковіч // Ленінскі шлях (Горкі). – 1994. – 10 вер.

Прохараў Анатоль Васільевіч // Памяць: Гіст.-дакум.хроніка Горацкага р-на. – Мн., 1996. – С. 557.

Разгон Леў Эмануілавіч.

Нарадзіўся 1.04.1908, г.Горкі Магілёўскай вобл., пісьменнік. Да 1915 года, а затым з 1918 па 1923 год сям’я Разгонаў жыла ў Горках, дзе Леў скончыў шэсць класаў сямігодкі. Затым сям’я пераехала ў Маскву. Там ён закончыў гістарычны факультэт Маскоўскага педагагічнага інстытута імя Леніна (1932). Працаваў у першым Доме піянераў, у выдавецтвах “Молодая гвардия”, “Детгиз”, пісаў артыкулы ў “Камсамольскую праўду”. Рэпрэсіраваны ў 1938 годзе. Вярнуўся з ссылкі ў 1955 г. З гэтага часу Леў Разгон актыўна працуе ў літаратуры.

Ён аўтар манаграфіі аб Н. Дубаву, У. Яне (1969), аповесцей “Шестая станция” (1971), “Один год и вся жизнь” (1976), кнігі “Непридуманное” (1989, 1991), дзе сабраны нарысы-партрэты людзей, з якімі лёс звёў у Гулагу. Гэту кнігу Л. Разгон падарыў горацкаму музею ў 1987 г. Вельмі цікавым атрымаўся яго зборнік літаратурных партрэтаў “Живой голос науки” (1986), дзе ён апавядае пра вядомых навукоўцаў-папулярызатараў навукі.

Аб жыцці ў Горках Леў Разгон вельмі цікава апавядаў у кнізе “Позавчера и сегодня”, што выйшла з друку ў 1995 годзе. У гэтай кнігі цікавы лёс. Пісьменнік напісаў яе, калі быў у турэмным лагеры. Аднак рукапіс згубіўся. Аб гэтым Л. Разгон расказаў праз 35 год у часопісе “Юность”, дзе друкаваліся яго ўспаміны “Непридуманное”. Аб гэтым прачыталі людзі, што знайшлі рукапіс і перадалі яго пісьменніку. Знайшоўшы рукапіс, Л. Разгон надрукаваў свае ўспаміны асобнай кнігай. А калі яна выйшла, даслаў яе ў Горкі з даравальным надпісам: “Горацкаму гісторыка-этнаграфічнаму музею на добры ўспамін ад аднаго з тых, хто нарадзіўся і правёў дзяцінства ў гэтым горадзе. Л. Разгон. 3.11.95г.” У гэтай кнізе змешчаны цікавыя гістарычныя і этнаграфічныя падрабязнасці аб Горках у дарэвалюцыйны і даваенны час.


Ліўшыц У. “…У мяне шчаслівы пісьменніцкі лёс” // Ліўшыц У. Раскопкі вакол Горацкага Парнаса. – Горкі, 2001. – С. 160-166.

Разгон Леў Эмануілавіч // Памяць: Гіст.-дакум.хроніка Горацкага р-на. – Мн.,1996. – С. 557.

Сарнов, Ф. …Хлеб ранних лет / Ф. Сарнов // Дет.лит. – 1988. - № 1. – С. 26-28.

Шчарбатаў Георгій Міхайлавіч.

Нарадзіўся 7.05.1919, в. Рэкатка Горацкага р-на Магілёўскай вобл. – 2.02.1957), беларускі пісьменнік. Скончыў Магілёўскае педвучылішча (1938). Працаваў у Паршынскай школе, у газетах “Камунар Магілёўшчыны” (1939), “Советская Белоруссия” (1940). З 1942 у тыле ворага як карэспандэнт газеты “Советская Белоруссия”. З 1943 і пасля вайны ў газеце “Звязда” (з 1944 яе рэдактар). Пад яго кіраўніцтвам выйшла 14 нумаров газеты. Карэспандэнт газеты “Известия” па БССР, загадчык аддзела, намеснік галоўнага рэдактара часопіса “Маладосць”.

Друкаваўся з 1939. Друкуе аповесці, нарысы, успаміны, рэцэнзіі, нататкі і карэспандэнцыі ў газетах “Звязда”, “Чырвоная змена”, “Настаўніцкая газета”, “Літаратура і мастацтва”, “Советская Белоруссия”, часопісах “Полымя”, “Беларусь”, “Работніца і сялянка”, “Маладосць”.

У асноўным Г. Шчарбатаў пісаў пра партызанскі рух у гады Вялікай Айчыннай вайны, пра аднаўленне гарадоў і вёсак, будаўніцтва новых прадпрыемстваў у Беларусі. Яго творы прысвечаны партызанскай барацьбе, камсамолу Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну. Узнагароджаны ордэнам Чырвонага сцяга, медалямі.

Аўтар кніг:
“Комсомол Белоруссии в боях за Родину” (М., 1949),

“Партызанскія агні” (Мн., 1950).

“Неспакойныя сэрцы” (1951).

“Шумелі пушчы” (Мн., 1957).

“Лясны фронт” (Мн., 1961).


Ермалаева, Н. Таленавітыя сыны Горацкай зямлі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. / Н. Ермалаева // Ленінскі шлях (Горкі). – 2000. – 20 мая.

Ліўшыц, У. Пісьменнік і баец // Ліўшыц У. Раскопкі вакол горацкага Парнаса / У. Ліўшыц. – Горкі, 2001. – С. 154-160.

Ліўшыц, У. Разам з усімі ішоў у атаку / У. Ліўшыц // Ленінскі шлях (Горкі). – 2004. - 30 крас. – С. 2.

Мяснікоў, А. А імя і справы засталіся / А. Мяснікоў // Звязда. – 1999. – 7 мая.

Георгій Шчарбатаў // Пісьменнікі Савецкай Беларусі. – Мн., 1981. – С. 380-381.

Георгій Шчарбатаў // Ішла вайна народная…: Беларускія пісьменнікі ў Вялікай Айчыннай. – Мн., 1991. – С. 774-777.

Шчарбатаў Георгій Міхайлавіч // Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя: У 5 т. Т.5. – Мн., 1981. – С. 675.

Шчарбатаў Георгій Міхайлавіч // Памяць: Гіст.-дакум.хроніка Горацкага р-на. – Мн., 1996. – С. 559-560.

Шчарбатаў Георгій Міхайлавіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5 т. Т.5. – Мн., 1987. – С. 598.



created by Alexandr Vasilenko. mailto: m15kam@tut.by