Раёны:
    <Асіповіцкі
    <Бабруйскі
    <г. Бабруйск
    <Быхаўскі
    <Бялыніцкi
    <Глускі
    <Горацкі
    <Дрыбінскі
    <Касцюковіцкі
    <Кіраўскi
    <Клімавіцкi
    <Клічаўскi
    <Краснапольскi
    <Круглянскi
    <Крычаўскi
    <Г. Магілёў
    <Магілёўскi
    <Мсціслаўскі
    <Слаўгарадскi
    <Хоцімскi
    <Чавускi
    <Чэрыкаўскi
    <Шклоўскі

Мемарыяльныя комплексы, манументы, помнікі і іншыя малыя формы архітэктуры.


Мемарыял воінскай славы.


За 1,5 км. на паўднёвы ўсход ад вёскі, на Лудчыцкай вышыні – месцы жорсткіх баёў ў Вялікую Айчынную вайну – узведзены ў 1984 г. на ўшанаванне памяці загінуўшых воінаў, у гонар іх мужнасці і гераізму, воінскага братэрства, мемарыял воінскай славы. На кургане пастаўлена сілумінавая сімвалічная фігура Баяна, які ўслаўляе подзвіг воінаў-герояў. Вышыня фігуры 10 м., гарэльефаў 2,5 м. Каля падножжа кургана на авальнай пляцоўцы размешчана ўвагнутая сцяна – стэла з пагруднымі выявамі 6-ці Герояў Савецкага Саюза, якія вызначыліся ў баях з ворагам на Быхаўшчыне. Ніжэй бронзавымі літарамі напісаны іх імёны. Побач устаноўлена абліцаваная гранітам стэла з інфармацыйным надпісам, запалены Вечны агонь. З лева ад увходу да помніка 16 флагаў, што сімвалізуюць адзінства народаў.


Памятны знак у гонар загінуўшых воінаў-афганцаў.





















2 ліпеня 2002 г. адбыўся мітынг-рэквіям на адкрыцці памятнага знака ў гонар загінуўшых ў Афганістане воінам-інтэрнацыяналістам. Месца выбрана прыгожае: спакойная гладзь возера, івы апусціўшыя свае косы ў ваду. Арганізатары адкрыцця ўлічылі ўсё, што павінна быць на такім святым мерапрыемстве: ганаровая варта, траекратны аружэйны залп. Былі запрошаны на мерапрыемства маці 7-мі загінуўшых салдат, імёны якіх выбіты на камне. Права адкрыцця помніка было прадстаўлена былым воінам-інтэрнацыяналістам Е.А. Рожыну і В.Г. Зубарэвічу.

Памятны знак у в. Следзюкі.

22 чэрвеня 2005 г. у дзень усенароднай памяці ахвярам Вялікай Айчыннай Вайны, адбылося ўрачыстае адкрыццё памятнага знака ў в. Следзюкі. У 1941 г. на ўчастку Дашкаўка-Быхаў-Рагачоў, замацавалася 187-я стралковая дывізія палкоўніка І.І. Іванова, якая ўваходзіла ў састаў 45-га стралковага корпуса Э.Я. Магона. 187-я стралковая дывізія на працягу тыдня трымала абарону на мяжы пралегласцю 80 км. па ўсходнему беразе ракі Днепр.

Помнік Смалячкову.

На перакрыжаванні дарог Магілёў – Гомель і Быхаў – Вараніно ўстаноўлены ў 1966 г. на ўшанаванне памяці героя Савецкага Саюза Ф.А. Смалячкова. Помнік вышынёй 4 м. – гарэльфны партрэт Смалячкова ўстаноўлены на квадратным у сячэнні пастаменту-слупе. Выява воіна з аўтаматам у руцэ, у касцы і плашч-палатцы пададзена ў дынамічным павароце, смадэліравана буйнымі формамі. На двух гранях пастамента, які ўстаноўлены на бетоннай пліце-подыўме – мармуровыя дошкі з надпісам-інфармацыяй і надпісам-прысвячэннем.





Памятны знак “Ахвярам Халакоста”.


Помнік у в.Вараніно.

23 кастрычніка 2006 г. адбылося адкрыццё памятнага знака “Ахвярам Халакоста”, дзе перад перакросткам на Вараніно прайшоў мітынг у гонар памяці загінуўшых. У 1941 г. па распараджэнню каменданта г. Быхава обер-летынанта Мартуса ў замак было загнана 4 679 яўрэяў. Пасля тыднявага знаходжання ў ім, без ежы і вады, іх на грузавіках вывазілі за рэчку Дняпро пад в. Вораніно і ў праціватанкавым рву ўчанілі зверскую расправу. У гэты ж дзень быў адкрыт памятны знак па вуліцы імя Дорахава на крутым склоне Ганькава рова.




Помнік у Ганькава рва.






Плошча Герояў.

У пачатку Вялікай Айчыннай вайны, у перыяд з 23 па 29 ліпеня, у раёне Кіравабада, на падставе загадаў камандуючага войскамі ЗА к. ВО і камандуючага ВВС ЗА к. ВО 42-гі авіаполк Галоўнага камандавання рэарганізован у 26 “а” АДДД у складзе двух палкоў.

У 1966 г. да дня 25-гадовай гадаўшчыны аб’яднання ў ваенным гарнізоне г. Быхава адбылося ўрачыстае адкрыццё помнікаў У.І. Леніну, І.І. Калініну, С.І. Кіраву, І.В. Фрунзе і В.І. Чапаеву. Воіны-авіатары стварылі плошчу Герояў, дзе ўстанавілі бюсты Герояў Савецкага Саюза, якія служылі у аб’яднанні.

Курган Бессмяротнасці.

У 1966 г. на заходней ўскраіне вёскі Дабужа насыпаны Курган Бессмяротнасці ў гонар партызанам Вялікай Айчыннай вайны. На вяршыні яго ўстаноўлены 7-мі метровы абеліск. На апастаменце – 4 дошкі з надпісамі-прысвячэннямі.

У канцы верасня 1943 г. асобны Смаленскі партызанскі полк “Трынаццаць” пад камандаваннем Героя Савецкага Саюза С. У. Грышына вёў баявыя дзеянні ў міжрэччы Проні і Дняпра ў тыле 4-й нямецкай арміі. 27.09.1943 г., атрымаўшы загад штаба Бранскага фронту на злучэнне з войскамі 50-й арміі, полк выступіў у напрамку Проні. Але праціўніку ўдалося спыніць наступленне нашых войск на гэтым рубяжы. У пачатку кастрычніка гітлераўцы пачалі буйную аперацыю супраць партызан. Каля 25-ці тыс. карнікаў, узброеных артылерыяй, танкамі з дапамогай авіяцыіі блакіравалі полк на тэрыторыі Трылесінскага сельсавета “Боўскі лес”. У акружэнне трапіла таксама частка сіл 15-га партызанскага палка, 17-й партызанскай брыгады і атрада “Перамога”. Пад аховай партызан знаходзілася больш за 20-ці мірных жыхароў. У ходзе баёў, якія працягваліся з 3 па 18 кастрычніка, народныя мсціўцы нанеслі карнікам вялікія страты ў жывой сіле і тэхніцы, прарвалі варожае кальцо ў заходнім і паўднёва-усходнім напрамках і вывелі за сабой насельніцтва.

Помнік на брацкай магіле савецкіх воінаў.

У цэнтры вёскі Іскань, пахаваны 156 воінаў. Сярод пахаваных – воіны 17-й стралковай дывізіі 3-й арміі Беларускага фронта, якія вялі баі за вёску ў лістападзе 1943 г. У 1969 г. на магіле пастаўлены помнік-скульптура воіна.

Помнік на брацкай магіле партызан.

На могілках вёскі Кучын пахаваны 17 партызан – камсамольцаў.

Летам 1942 г. нямецка-фашысцкія захопнікі сіламі да 4 дывізій з танкамі і артылерыяй пры падтрымцы авіяцыі пачалі блакаду партызан Клічаўскага аператыўнага цэнтра. Баі з намнога большымі сіламі ворага цягнуліся больш за месяц. 9.08.1942 г. 61-ы партызанскі атрад (камандзір Р.К. Паўлаў) быў акружаны. Прыкрыць прарыў таварышаў па зброі ўзяліся 15 партызан – камсамольцаў начале з намеснікам камандзіра атрада па камсамолу лейтынантам Я.Ф. Каўшыркам. Да іх далучыліся 4 байца 255-га атрада, якія вярталіся з баявога задання. 10 гадзін вялі баі патрыёты каля в. Кучын.

У 1968 г. на магіле пастаўлены помнік–стэла з барэльефнай выявай 2 партызан і надпісам-прысвячэннем

Помнік на магілах савецкіх воінаў.

У цэнтры вёскі Новы Быхаў пахаваны 476 воінаў. Сярод пахаваных – воіны 102-й стралковай дывізіі 63-га стралковага корпуса, якая вяла баі ў ліпені 1941 г. на рубяжы Тайманава – Віляхаўка, 283-й і 108-й стралковых дывізій 3-й арміі 1-га і 50-й арміі 2-га Беларускіх франтоў, якія загінулі 24.02.1944 г. пры вызваленні вёскі ад нямецка-фашысцких захопнікаў. У 1961 г. на месцы пахавання пастаўлены помнік – скульптура воіна на пастаменце, побач – стэла на ўшанаванне памяці 102 землякоў, якія загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны.



Помнік у гонар штаба рускай 2-й Заходняй арміі.

На заходняй ускраіне вёскі Сапяжынка ў 11962 г. у гонар штаба 2-й Заходняй арміі П. І. Баграціёна пастаўлена стэла. У канцы чэрвеня – пачатку ліпеня 1812 г. 2-я Заходняя армія генерала П. І. Баграціёна (45 тыс. чалавек) пад націскам намнога большых напаліёнаўскіх войск (297 тыс. чалавек) адыходзіла ад Магілёва, каб пераправіцца цераз Дняпро і ў раёне Смаленска злучыцца з 1-й Заходняй арміяй пад камандаваннем М.Б. Барклая дэ Толі. Каб перашкодзіць ажыццяўленню гэтага плана, 1-ы французскі корпус Л. Даву (72 тыс. чалавек) зрабіў спробу адрэзаць рускую армію ад ракі збоку Магілёва і ва ўзаемадзеянні з іншымі часцямі акружыць яе і разграміць. 11.07.1812 г. у баі каля в. Салтанаўка намер французаў быў сарваны гераічнымі дзеяннямі 15-тысячнага 7-га пяхотнага корпуса 2-й Заходней арміі пад камандаваннем генерала М.М. Раеўскага. У час бою штаб 2-й Заходняй арміі пад камандаваннем П.І. Баграціёна размяшчаўся ў в. Сапяжынка.

Помнік у гонар камуны імя К. Лібкнехта.

У цэнтры вёскі Сарочына ў 1972 г. у памяць аб першай на Быхаўшчане камуне была пастаўлена стэла. 16.02.1919 г. у былым маёнтку “Сарочына” памешчыка Радкевіча была створана першая на Быхаўшчыне сельскагаспадарчая працоўная камуна імя К. Лібкнехта. Арганізаваў і ўзначаліў камуну былы старшыня Быхаўскага падпольнага падраённага камітэта РКП (б) Ц. І. Сарокін. Аб’ядноўвала 30 батракоў і сялян – беднякоў. У 1924 г. камунары атрымалі першы трактар. У 1927 г. у камуне працавалі 150 чалавек. Дзейнічалі паравы млын, крухмальны завод, невялікая лесапільня. У 1927 г. на Усебеларускім сельскагаспадарчым конкурсе камуна атрымала дыплом першанства.

Помнік на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан.

У 1956 г. у вёсцы Сялец на магіле пастаўлены помнік – скульптура воіна ў жалобе, у якой пахаваны 337 воінаў і партызан палкоў “Трынаццаць” і 15-га, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў.



Помнік на брацкай магіле барацьбітоў за Савецкую ўладу.

На Кастрычніцкай плошчы пахаваны 96 барацьбітоў за Савецкую ўладу, воінаў і партызан. Сярод пахаваных – актыўныя ўдзельнікі барацьбы за ўстанаўленне Савецкай улады на Быхаўшчыне Р.І. Нікіцін, Г.Е. Дорахаў, Н.Л. Француз і П.І. Баранкевіч, якія загінулі ў 1920 -25 гг. ад рук кулацкіх элементаў; воіны 187-й стралковай дывізіі 13-й арміі Заходняга фронту, што загінулі пры абароне горада ў канцы чэрвеня – пачатку ліпеня 1941 г., воіны 19-га стралковага корпуса 50-й арміі 2-га Беларускага фронта, якія загінулі 27-28.06.1944 г. у баях за вызваленне горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Памятныя знакі да 50-ці і 60-ці годдзя Перамогі.

30 чэрвеня 2004 г. у Быхаве, каля м/р Колас быў адкрыт парк “60-ці годдзя Перамогі”. Змаганнямі моладзі БРСМ, а таксама ўстановамі і прадпрыемствамі горада была ўвекавечана кампазіцыя “камень-валун”. Да 50-ці годдзе Перамогі ў 2003 г. быў адкрыт парк і памятны знак на плошчы імя Красоўскага, у якога традыцыйна запальваецца Вечны агонь, як знак памяці аб тых, хто абараняў Радзіму.

Мемарыяльная дошка Красоўскаму Сцяпану Акімавічу.

На будынку школы, дзе вучыўся ў 1906-10 гг. Красоўскі С. А., устаноўлена ў 1974 г. мемарыяльная дошка. Савецкі ваенаначальнік, маршал авіяцыі (1959 г.), Герой Савецкага Саюза, прафесар (1966 г.) С. А. Красоўскі нарадзіўся 8 жніўня 1897 г. у в. Глухі у сялянскай сям’і. У 1916 г. прызваны ў царскую армію, ваяваў на Заходнім фронце. У Гамадзянскую вайну на Усходнім і Каўказкім франтах: авіяматарыст, начальнік сувязі авіяатрада, ваенком авіяатрада. У 1927 г. скончыў курсы ўдасканалення начсаставу ВПС, у 1936 г.- ваеннапаветраную інжэнерную акадэмію імя Жукоўскага. Камандаваў авіяцыйнымі брыгадай, корпусам, раёнам ваеннай акругі. Удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939-40 гг. У 1940-41 гг. начальнік авіяцыйнага вучылішча, памочнік камандуючага, камандуючы ВПС Паўночна-Каўказкай акругі. У Вялікую Айчынную вайну на Паўднёвым, Бранскім, Паўднёва-Заходнім Варонежскім і 1-м Украімнскім франтах, камандуючы ВПС 56 арміі, ВПС Бранскага фронту, 2-й і 17-й паветранымі арміямі. Удзельнічаў у распрацоўцы і правядзенні баявых аперацый савецкіх войск пад Растовам-на-Доне, Сталінградам і Курскам, па фарсіраванню Дняпра. 29 мая 1945 г. Красоўскаму С. А. прысвоена званне Героя Савцкага Саюза. У 1956-68 гг. узначальваў Венна-паветраную акадэмію імя Гагарына. У 1976 г. аўтар кнігі “Жыццё ў авіацыі”. Памёр 21 сакавіка 1983 г. у Маскве.



created by Alexandr Vasilenko. mailto: m15kam@tut.by