Раёны:
    <Асіповіцкі
    <Бабруйскі
    <г. Бабруйск
    <Быхаўскі
    <Бялыніцкi
    <Глускі
    <Горацкі
    <Дрыбінскі
    <Касцюковіцкі
    <Кіраўскi
    <Клімавіцкi
    <Клічаўскi
    <Краснапольскi
    <Круглянскi
    <Крычаўскi
    <Г. Магілёў
    <Магілёўскi
    <Мсціслаўскі
    <Слаўгарадскi
    <Хоцімскi
    <Чавускi
    <Чэрыкаўскi
    <Шклоўскі

Жывапіс. Скульптура. Графіка.

Асецкі Людвіг Пятровіч.

Беларускі графік, член Саюза мастакоў Беларусі з 1967 г. З 1981 г. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі. Нарадзіўся 9 мая 1929 у в. Продзвіна Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці. У 1950 г. скончыў Мінскае мастацкае вучылішча. У 1960 г. скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў В. Цвіркі, А. Мазалёва, П. Любамудрава. Удзельнік мастацкіх выставак з 1960 г. Працуе ў кніжнай і станкавай графіцы Творы Л.П. Асецкага прысвечаны сучаснасці і гісторыі: серыі «Кастрычніцкія дні на Беларусі» (1960 г.), «Горад будуецца» (1963 г.), "Падполле Мінска" (1968 г.), «Па матывах трылогіі Я. Коласа «На ростанях» (1973 г.), «Жодзіна» (1974-1976 гг.), «Вызваленне» (1975-1978 гг.), «Прыпяцкія мелодыі» (1981 г.). Асноўныя графічныя серыі выкананы ў тэхніцы тэмперы: «Ад родных ніў» (1981 г.), "БелАз" (1982 г.), "Нашчадкі Крывіцкай пагоні" (1995 г.). Серыі “Славацкія матывы” (1983 г.), “Мір планеце” (1986-1987 гг.), “Замкнёнасць круга” (1993-1994 гг.), “Квадрат Чарнобыля” (1996 г.) – выкананы ў тэхніцы сухая іголка, мецца-тынта.

Для станковых работ характэрны арыгінальныя кампазіцыйныя вырашэнні, абвостраная, амаль гратэскавая выразнасць малюнка, святлоценявыя кантрасты. Працуе ў галіне манументальнага мастацтва: размалёўкі “Абарона Сталінграда” (1971 г.), “Перамога” (1974 г.), “Асветнікі Беларусі” (1989-1990 гг.).

Тэматыка творчасці разнастайная: мастак стварае гістарычныя і ваенныя серыі, звяртаецца да працоўных будняў сучаснасці, працуе і ў кніжнай ілюстрацыі, але заўсёды імкнецца выявіць героя ў дзеянні, стварыць буйны цэласны вобраз. З нагоды 90-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча Л. Асецкі распачаў працу над серыяй “Ад родных ніў” (1981 г.). Тры аркушы – “У завіруху”, “Слуцкія ткачыхі”, “Зорка Венера” – экспанаваліся на рэспубліканскай выставе, прысвечанай творчасці паэта.

Л. Асецкі стварыў далікатныя вобразы закаханых паводле знакамітага верша-раманса. Мастак выкарыстаў пашыраны прыём падзелу кампазіцыі на дзве роўныя кантраставыя часткі – цёмную і светлую. З прыглушанага фону “рухаецца” на гледача зіхатлівая, святочная постаць дзяўчыны. Фігура юнака, больш важкая, наадварот, ахопленая святлом. У аркушах адчуваецца тонкі лірызм і паэтычнасць, своесаблівая музыка вершаў. Агульны эмацыйны настрой, плаўнасць сілуэтаў і ліній, вобразна-філасофскае вырашэнне тэмы, па-новаму раскрыты вобраз Максіма Багдановіча садзейнічаюць таму, што серыя лічыцца адной з найлепшых у творчасці Людвіга Асецкага.

Серыя афортаў “Родныя прасторы”(1983 г.) складаецца з васьмі пейзажных выяваў Беларусі. Кожная з іх нясе сваё адценне агульнага ўрачыста-ўзнёслага замілавання роднай зямлёй. Асецкі паказаў і ваколіцы вёсак, і векавыя лясы, і шырокія панарамы далінаў. Зварот менавіта да краявідаў сярод тэматычна завостраных кампазіцый невыпадковы. Мастак вельмі тонка адчувае прыроду, захапляецца ёй усё жыццё. Шмат часу праводзіў творца ў наваколлі сваёй роднай вёскі Продзвіна Бабруйскага раёна: працаваў над натуральнымі замалёўкамі, шукаў “неабходныя” словы. Так нарадзілася графічная сюіта.

Людвіг Пятровіч Асецкі // Бел. энцыкл.: У 18 т. Т. 2. – Мн., 1996. – С. 28.

Людвіг Пятровіч Асецкі // Энцыкл. літ. і мастацтва Беларусі. – 1984. — Т. 1. – С. 203.

Людвіг Пятровіч Асецкі // Бел. саюз мастакоў: энцыкл. давед. — Мн., 1998. – С. 30.

Людвиг Петрович Асецкий // Художники Советской Белоруссии. – Мн., 1976. – С. 25.

Людвиг Петрович Асецкий // Художники народов СССР: биобиблиогр. словарь. — М., 1970. — Т. 1. – С. 215.

Людвіг Пятровіч Асецкі // Беларуская станковая графіка / Аўт.-склад. В.Ф. Шматаў. – Мн.: Беларусь, 1978. – С. 244.

Асецкі Людвіг Пятровіч // Памяць. Бабруйскі раён. – Мн., 1998. – С. 552.

Василевский П. Чтобы идти. Творчество Людвига Асецкого в констексте эпохи и времени // Беларусь. – 1999. - № 9. – С. 18-19.

Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 6: 1960-я – сярэдзіна 1980-х гг./ Рэдкал.: С.В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.; Рэд. тома В.І. Жук. – Мн.: Навука і тэхніка, 1994. – 375 с.: іл

9 мая - 70 год з дня нараджэння Л.П. Асецкага, мастака // Новыя кнігі. – 1999. - № 1. — С. 14–16.

Дробов Л.Н. Живопись Советской Белоруссии. — М.: Вышэйш. школа, 1979. - 301 с.

Карэліна, М. Пясняр Бацькаўшчыны: графіка Людвіга Асецкага // Родн. слова. – 2004. № 5. – С. 55-56.

Крэпак Б. “Брава, Людвіг!”: (пра выставу Л.Асецкага) // Культура. — 1999. – 12-18 чэрв. (№ 21). – С. 9.

Фатыхава Г. Графік і ілюстратар былой эпохі // ЛІМ. – 1999. – 23 ліп. (№ 29-30). – С. 14.

Шматаў В. Людвіг Асецкі. – Мн.: Беларусь. – 62 с.

Аляксееў Карней Іосіфавіч.

Беларускі скульптар, нарадзіўся 15.5.1943 г. у в. Вуглы Бабруйскага раёна. У 1970 г. скончыў мастацка-прамысловае вучылішча, а ў 1976 г. - Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў А. Бембеля, А.Анікейчыка. З 1976 г. скульптар філіяла Магілёўскай мастацка-вытворчай майстэрні ў Бабруйску, з 1989 г. старшыня праўлення Магілёўскай арганізацыі Саюза мастакоў Беларусі. Удзельнік з 1974 г. многіх гарадскіх, абласных, рэспубліканскіх выставак, конкурсаў і плэнераў.

Жаночы партрэт.

Працуе ў станкавай скульптуры, пераважна ў жанры партрэта. Сярод твораў: партрэты маладой будаўніцы (1975 г.), даяркі Г. Дз. Белавус, мастака Э. Белагурава (абодва 1978 г.), бацькі (1979 г.), Героя Савецкага Саюза ст. сяржанта М.П.Чэпіка (1980 г.); кампазіцыя “Першы ўраджай” (1974 г.), “Кветкавод Наташа” (1983 г.), трыпціх “Якуб Колас” (1976 г.) і інш. Яго творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі гісторыі і культуры ў Мінску, Літаратурным музеі М. Багдановіча і інш. Жыве ў г. Магілёве.

Карней Іосіфавіч Аляксееў // Энцыкл. літ. і мастацтва Беларусі. – 1984. – т. 1. – С. 98.

Карней Іосіфавіч Аляксееў // Беларускі Саюз мастакоў: Энцыкл. давед. — Мн., 1998. - С. 20.

Карней Іосіфавіч Аляксееў // Памяць.Бабруйскі раён. – Мн., 1998. – С. 524.

Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 6: 1960-я - сярэдзіна 1980-х гг. / Рэдкал.:

С.В.Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.; Рэд. тома В.І. Жук. – Мн.: Навука і тэхніка, 1994. 375 с.

Зинкевич Л. Он прорубил себе дорогу топором: О скульпторе из Бобруйска

К.И. Алексееве} // Магілеўс. праўда. – 1993. - 11снеж.

К. Алексеев: Художникам уже нечего терять, кроме своих бород: Беседа со скульптором/ Вел беседу Е.Булова // Могилевс. вед. – 1992. - 16 июля. — С. 6.

Карней Аляксееў // Маладосць. - 1986. - № 4. — 3-я с. вокл.

Корней – вдохновенный воятель // Весн. Могилёва. – 2003. – 14 мая. – С. 5.

Ножников Н. Все ещё впереди, или Штрихи к портрету скульптора К. Алексеева // Весн. Магілева. – 1994. - 14 ліп. – С. 3.

Ножников Н. Мастер скульптуры // Вестн. Могилева. – 1993. - 18 ноябр. — С. 2.

Ножников Н. Мастер скульптуры // Криница. – 1994. - № 2. — С. 4.

Юшкевич В. Высота под Могилевом: Информация о лауреатах премии за лучшее произведение в области изобразительного искусства // Сов. культура. – 1984.



created by Alexandr Vasilenko. mailto: m15kam@tut.by