Раёны:
    <Асіповіцкі
    <Бабруйскі
    <г. Бабруйск
    <Быхаўскі
    <Бялыніцкi
    <Глускі
    <Горацкі
    <Дрыбінскі
    <Касцюковіцкі
    <Кіраўскi
    <Клімавіцкi
    <Клічаўскi
    <Краснапольскi
    <Круглянскi
    <Крычаўскi
    <Г. Магілёў
    <Магілёўскi
    <Мсціслаўскі
    <Слаўгарадскi
    <Хоцімскi
    <Чавускi
    <Чэрыкаўскi
    <Шклоўскі

Тэатр Зорыча

Аб тэатры Зорыча – самым вялікім прыгонным тэатры на ўсходзе Беларусі – ўспамінаюць да цяперашняга часу. З 1778 да 1780 года тут сфарміравалася дзве трупы- балетная і драматычная, быў хор і тры аркестры.Складаўся тэатр з прыгонных спевакоў, танцораў, драматычных акцёраў і музыкантаў- інструменталістаў, да якіх далучаліся аматары, навучэнцы кадэцкага конкурса і гастралеры –іншаземцы.

Менавіта ў Шклове праходзілі першыя выступленні замежных артыстаў, прыехаўшых у Расію.С.А. Тучкоў сведчыў : “Ніводны слаўны музыкант, спявак або спявачка не маглі прыехаць з Еўропы ў расійскія сталіцы, не даўшы некалькі канцэртаў у Зорыча. Ен дарыў іх шчодра і так хораша з імі абыходзіўся , што многія жылі ў яго па некалькі месяцаў і з ўдзячнасцю давалі настаўленні ўласным яго музыкантам.”

Тэатральныя паказы ішлі ў спецыяльным тэатральным будынку, пабудаваным у 1780 годзе, і ў залах пры аранжэрэі. Арганізацыя тэатра і навучанне танцам прыгонных былі даручаны П. Барцанці (да1783г.) , якога ў дакументах іменавалі “ машинист театра и учитель благородного общества детей танцевать, флорентийской артиллерии прапорщик”. У 1780-я гады навучанні веў Марыядзіні, з 1795- 1798 г.г. – М. Прачынскі. Па ўспамінах нямецкага вандроўніка Х. Шлегеля, наведаўшага Шклоў перад прыездам Кацярыны ІІ , заняткі з прыгоннымі артыстамі балета былі пастаўлены на сур’ёзную аснову. Х. Шлегель пісаў : “Зорыч выбраў са сваіх прыгонных некалькі дзяўчын, навучыў іх тэатральнаму танцу, і гэтая спроба ўвянчалася поспехам. Людзі, знаёмыя з Пецярбургскім тэатрам, сцвярджаюць, што мясцовыя танцоўшчыцы мала і нават зусім не ўступаюць сталічным. Да іх прыстаўлена наглядчыца і італьянец Марыядзіні, майстры сваей справы, навучыўшыя іх тэатральнаму танцу. Усіх танцоўшчыц – 20. Яны знаходзяцца пад безпрастанным наглядам і практыкуюцца ў французскай мове, чытанні, пісьме і ліку. Яны размаўляюць па – французску свабодна. Дзяўчыны жывуць у асноўным доме і займаюцца ўсе разам.”

У балетах да 1798 года танцавалі таксама кадэты Шклоўскага корпуса (20 чалавек). Пры тэатры існавала музычная школа. Прыгонныя са Шклова і яго наваколляў навучаліся музыцы і спевам. Ігры на музычных інструментах навучалі спецыяльна запрошаныя педагогі і амаль усе музыканты, якія наведвалі Шклоў з канцэртамі. У 1782 – 1783 гадах музыку выкладала піяністка і спявачка Э. Саж, у 1783 годзе – прыдворны музыкант А. Баргезі, які прыязджаў з Пецярбурга . Паводле некаторых звестак, найбольш здольных аддавалі вучыцца ў Пецярбург да “ камер- музыканта “ А. Булата.

З навучаных музыцы быў створаны рагавы аркестр, “музыка Шклоўскага корпуса “ (24 чалавекі). Пасля 1781 года прыгонныя ўваходзілі ў тэатральны аркестр, які спачатку складаўся з іншаземцаў. З 1781 года капельмайстр беларус П. Петух вучыў вакальнаму майстэрству хлапчукоў, якія потым спявалі ў тэатральным хоры.

У рэпертуары тэатра былі алегарычныя балеты з хорамі, міфалагічныя пантамімы, камедыі, і трагедыі, камічныя оперы. Сярод прыгонных танцоўшчыкаў упамінаюцца найбольш таленавітыя. К.Е. Буткевіч выконваў у асноўным першыя, сур’ёзныя партыі пантамімнага характару , для ўвасаблення якіх былі неабходны выдатныя драматычныя здольнасці. У “дэміхарактарных танцах“ адзначаліся К. Н. Скарабагатая і Ф. Шамборскі , у камічных партыях – С.С. Чуцікаў. Выдзяляліся сваімі здольнасцямі танцоўшчыкі Е.Ф. Палятыка, С. Куськін (Кусакоў) і браты Р. І Г. Беккеры. Першымі танцоўшчыцамі шклоўскага балета былі сваячкі Кацярына і Пелагея Азарэвічавы. Сярод спевакоў тэатра выдзяляліся І. Духаў, А. Рак, Р. Пажадаік, Л. Трушкоў, І. Варэнік і іншыя.

Пасля смерці С.Г. Зорыча шклоўскі прыгонны тэатр перастаў існаваць. Аркестр выехаў разам з кадэцкім корпусам у Гродна, а балетная трупа засталася без справы. Але ў 1800 годзе яе лёс рашыўся . Пасля перагавораў гофмаршала і дырэктара імператарскіх тэатраў А.П. Нарышкіна з наследнікам С.Г. Зорыча генерал- маёрам Д. Неранчычам ў Шклоў быў камандзіраваны рускі балетмайстр І.І. Вельберг. Ён атабраў з балета 14 чалавек і вывез іх у С- Пецярбург . Так пачаўся пецярбурскі перыяд шклоўскіх артыстаў, які цалкам адносіўся да гісторыі рускага балетнага тэатра.

Закрыццем шклоўскага тэатра ў 1799 годзе закончылася эпоха прыгоннага балета на тэрыторыі Беларусі.

Аляксандраў, К. Беларускія артыстычныя дынастыі / К. Аляксандраў // Памяць: гіст.- дакум. хроніка Шклоўс. -на . – Мн., 1998 . – С. 469 – 470.

Бабок, М. Тэатр графа Зорыча / М. Бабко // Ударны фронт. – 2003. – 18 кастр. – С 2.

Владимиров П. А цыганские хоры к нам завёз Зорич / П. Владимиров, И. Пушкин // Могилёвская правда. – 2000. - 14 апр.- С. 5.

Борисенко, Н.С. На родину первого Президента Республики Беларусь / Н.С. Борисенко // Борисенко, Н.С. Могилёвщина – мой любимый Приднепровский край : сборник экскурсий / Н.С. Борисенко. – Могилёв, 2007. – Ч. 1 - 2. – С. 362 – 364.

Готовчиц, И. Екатерина, ты была не права? / И. Готовчиц // Рэспубліка. - 2003. – 16 мая. – С. 4.

Ткачоў, М.А. Шклоўскі тэатр Зорыча / М.А.Ткачоў // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал. : Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.] . – Мн., 2003. – Т. 17.- С. 427.

Турбінскі, А. “... Шануем цябе за бацьку роднага”/ А. Турбінскі // Ударны фронт. – 1995. – 27 вер. – С. 2.

Шклоўскі тэатр Зорыча; Шклоўская балетная школа; Шклоўская музычная школа // Беларусь : энцыкл. даведнік / рэдкал. : Б.І. Сачанк – Мн., 1995. – С. 767 – 768.

Дадзіёмаў, В.У. Шклоўскі тэатр Сямёна Зорыча / В.У. Дадзіемаў // Дадзіёмаў, В.У. Гісторыя музычнай культуры Беларусі ад старажытнасці да канца 18 ст. / Дадзіёмаў В.У. – Мн., 1994. – С. 47,58.

Шклоўская балетная школа // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларус : у 5 т. / рэдкал. : І.П. Шамякіні (гал. рэд.) [і інш.]. – Мн., 1987. – Т. 5. – С. 572.



created by Alexandr Vasilenko. mailto: m15kam@tut.by