Раёны: <Асіповіцкі <Бабруйскі <г.Бабруйск <Быхаўскі <Бялыніцкi <Глускі <Горацкі <Дрыбінскі <Касцюковіцкі <Кіраўскi <Клімавіцкi <Клічаўскi <Краснапольскi <Круглянскi <Крычаўскi <г.Магілёў <Магілёўскi <Мсціслаўскі <Слаўгарадскi <Хоцімскi <Чавускi <Чэрыкаўскi <Шклоўскі |
Мясцовыя легенды і паданні.<<>>Бітва пад Лясной. Швед, разбіты пад Лясной, трапіў у балота Чыстая Лужа. Там патанулі ў дрыгве яго гарматы, коні, людзі, а галоўны начальнІк іх -Левенгаўпт - кінуўся цераз Брадзілаў мост на Прапойск. Прапойскія перавознікі на вачах у шведаў хутка знішчылі паромы на Сожы... У той жа час на левым баку Сожа, у Старынцы і Краснаполлі, з'явіліся казакі. Яны не дапусцілі шведаў да пераправы і пагналі іх далей, на Рудню... Тут шведы пакідалі сваё ваеннае снаражэнне ў балота і разбегліся па лясах, ратуючыся ад пагоні рускіх... Начальнікі шведскія кінуліся да Сожа, закапалі там пад сасновым крыжам кучу золата і срэбра... I давай уцякаць па слядах свайго караля. Легенды і паданні. - Мн.: Бел. навука, 2005. - 552 с. Свяці, свяці, сонейка: Творы беларускага фальклору. - Мн.: Юнацтва, 1997. - 347 с. Традыцыйная мастацкая культура беларусаў. У 6 т. т. 1. Магілёўская Падняпроўе. - Мн.: Бел. навук, 2001. - 797 с. <<>>Вёска Прыволле. Аднойчы ў пана, які ў той час кіраваў вескай, гасцяваў пан з Рагачова. Рагачоўскі пан любіў разводзіць пародзістых сабак. Наш пан у гэтым яму зайздросціў. Вось селі яны гуляць у карты і дамовіліся: калі выйграе гаспадар, то госць аддасць сваіх сабак, а калі выйграе госць-наш пан падорыць яму частку зямлі пад Ржаўкай (тое прыгожае мнсца). Наш гаспадар прайграў свае лепшыя землі. Рагачоўскі пан на нашу зямлю перасяліў сваіх людзей. А сам сюды не мог часта наведвацца, бо было ж далека. Людзям было жыць тут вельмі вальготна: вакол такая прыгажосць, ніякага кантролю. Вырашылі назваць гэтае пасяленне Прыволлем. Са слоў жыхара в.Прыволле Прачкіна Федара Пятровіча <<>>Вёска Лясная. Тут даўней такія лясы стаялі, што нельга было ні прайсці, ні праехаць. Дубы ў пяць-шэсць абхватаў, елкі з небам гаманілі, а сосны такія раўнюткія, што да самай вершаліньт ніводнага сучочка не было. 3 цягам часу, ведама ж, лясы гэтыя вынішчаліся і на працягу стагоддзяў былі ўвогуле высечаны дазвання. Толькі памяць пра іх засталася. Адтуль і назва вёскі. А здарылася вось што. Жыў-быў адзін селянін, і было ў яго трое сыноў. Для таго часу гэта было мала, бо сем'і шматлікія былі, па дзесяць-дванаццаць дзяцей. Звалі таго гаспадара Піліпам. Працавіты быў, ні адпачынку, ні свята не ведаў. Пастаянна ці ў полі шчыраваў, ці на лузе гарбаціўся. Пра Піліпа так і гаманілі:
-Калі толькі ён адпачывае? Так гаварылі пра спраўнага гаспадара аднавяскоўцы. Яны не ведалі, што і памешчык аддаў загад свайму войту не чапаць ПілІпа, бо той з усім спраўляецца, усюды паспявае - і на паншчыне, і на сваёй ніве. Так і сказаў войту:
-Каб усе такія былі...- Войт не ўтрымаўся і ляпнуў: Войт зразумеў, што даў маху і адразу неяк абмяк, прыніжыўся і схіліў перад ім галаву. Гаспадар працягваў:
-Я сказаў, каб у мяне ўсе сяляне такія былі... - То ясна. Апамятаўся ён далёка ад панскага палаца. Выцер узмакрэлы твар і цяпер ужо на ўвесь голас пачаў абурацца:
- Бачыш ты, чаго яму захацелася?! "Не чапай Піліпа!" То, можа, перад ім і шапку здалёк здымаць ды нізка ў пояс кланяцца?! Прайшоўшы крокаў колькі, працягваў:
-Ён мне загадаў... Быццам бы нехта з сялян пойдзе да памешчыка на мяне скардзіцца... Няхай толькі паспрабуе хто, то пашкадуе, што на белы свет нарадзіўся!Жывым у магілу закапаю, і ніхто ведаць не будзе! Мала што пану хочацца. Трэба ўлічваць і тое, што я думаю!..Не заўважыў, як ступіў на вясковую вуліцу, і ўсе пра-цягваў бубнець: Выскачыў Піліп у дзверы і кажа:
-Пан войт, у мяне ўсё пароблена... Але тут ускіпеў і ціхмяны Піліп, і адкуль, самае галоўнае, сіла тая ўзялася? Як ухапіў войта за рукі ды як сціснуў, то той і на коленцы перад Ім стаў. Спалохаўся панскі служка, пачаў літасці прасіць, але селянін не чуў ягоных слоў. Як лупянуў нейкім цурбалкам па галаве, то той і брыкнуў мертвы. Ускочыў гаспадар у хаціну і закрычаў:
-Збірайся, жонка, хутчэй! Сабраліся і ўцяклі ў пушчу. Доўга круглялі па амаль што непралазных лясных сцяжынках, пакуль не выбіліся на прыгожую палянку, на якой і вырашылі застацца. А калі ў лесе жылі.то і назву вёсачка атрымала адпаведную - Лясная.
Вёска Ляцягі // Несцерка. - 2002. - № 5-6. - С. 20
<<>>Pачулкa Ульянка.
Гэтая знікаючая рачулка знаходзіцца непадалеку ад в.Гайшын. Наконт паходжання назвы гэтай рачулкі існуе некалькі паданняу. Адно з іх дайшло да нас з тых часоу, калі на прасторах Магілеушчыны, у занесі векавых дубоу, стаялі драуляныя язычніцкія ідалы радзімічау. Ульянка тады была, магчыма, палнаводнай ракой. Увесну, калі славянскія воіны на кароткі час адклалі сваю зброю і пачалі сеяць хлеб,на іх напалі ворагі. Раптоуна, нібыта з-пад зямлі, з'явіліся пад драулянай агароджай паселішчау коннікі у звярыных скурах і рагатых шаломах. Хутка запалілі хаціны. Стары яшчун Вед і яго дачка - прыгажуня Ула разам з некалькамі жанчынамі, трымаушымі на руках сваіх маленькіх дзетак, схаваліся у запаведнай дуброве, дзе стаялі драуляныя багі іхняга роду. Яны ведалі што Пярун абароніць іх. Чужынцы наляцелі на маленькі гурт бездапаможных славянак плеткамі пагналі іх перад сабой. На начлег ворагі спыніліся на ускрайку лесу. Прыгожая Ула спадабалася правадыру чужынцу, і ен загадау прывесці яе у шацер.
Калі дзяучынка апанулася з ім сам -насам, яна выхапіла крэмневы ахвярны нож і забіла гвалтауніка. Раніцай ворагі ўбачылі мертвага важака і кінуліся за Улай у пагоню. Але яна не здалася на літасць чужынцау і скокнула у вір рэчкі, якую людзі з тых далекіх гадоў і клічуць Ульянкай.
Памяць. Слаўгарадскі раён: Гіст.-дакум. хроніка Слаўгарадскага раёна / Рэдкал. Г.К.Кісялёў (гал.рэд.) і інш. - Мн.: БелТА, 1999. - 592с.: ил.
<<>>Легенда пра Вадзяніка.
Вадзянік - злы дух. Ен толькі што і ўмее рабіць, як тапіць людзей (асабліва маладых дзяўчат, якіх ператварае ў сваіх рабынь - русалак), ператвараецца ў розных пачвар. Жыве ў вадзе на дне. Ен зяленага колеру, з доўгімі спутанымі валасамі. Вочы Вадзяніка гараць, нібы вуголлі з печы. На пальцах ног і рук перапонкі, цела пакрыта, нібы ў рыбы чашуей.
Казалі, на месцы, дзе сення стаіць Дом культуры, раней стаяў млын. Побач пякла невялічкая рачулка. У ей жыў Вадзянік. Бывалі выпадкі, што ен трапляўся вяскоўцам на вочы, падплываючы блізка да берага і высочваючы сабе здабычу - якую-небудзь дзяўчыну або дзіця. Але ўвесь час, пачуушы прысутнасць людзей, ен нырнуў на дно ракі. Людзі толькі чуліўсплеск і дзікі рогат, роў.
Старажылы вескі шмат прыгадваюць людзей, якія ў той час утапіліся ў той рэчцы. Бацькі тапельцаў праклялі Вадзяніка, і ркак абмялела і знікла з часам. Дзе дзеўся Вадзянік - невядома: мо згінуў, а можа так куды перасыліўся.
Са слоў Шэкава Федара Іванавіча.
<<>>Вёска Васькавічы.
У народзе нездарма кажуць, што шчырым ды сквапным трэба нарадзіцца. Вось калі дзіця з самай калыскі пачынае грэбцІ ўсё да сябе, то нічога добрага ад яго не чакайце, нават кавалачка хлеба не дапросіцеся.
Даўней такіх сквапных меней было, чым цяпер, бо лгодзі дружна жылі, дапамагалі адзін аднаму, спачувалі, а калі трэба было, то і жыццём рызыкавалі, ратуючы. Але ж здаралася і адваротнае.
I ў нашым паселішчы некалі жыў адзін гаспадар. Звалі яго Васіль, але сяляне не клікалі яго іначай, як Васька - так уеўся ён у вушы і ў вочы ўсім. А справа ў тым. што гэты гаспадар быў страшэнна сквапны. Што ўбачыць дзе, то адразу і крычыць:
-Маё! Тады ён знаходзіў іншае выйсце: падаў на зямлю і пачынаў трэсціся, нібы якая хондзя яго калаціла. Сліна ляцела з рота, вочы ажно вылазілі. Сяляне лякаліся, асаб-ліва тыя, хто бачыў упершыню, і самі аддавалі тое, на што паклаў вока той Васька. Але пры гэтым дамаўляліся, што саступаюць гэтаму злыдню ў апошні раз.
Ды так сяляне толькі гаманілі паміж сабой, а калі пачынаў вьшь і крычаць Васіль, то зноў атрымлівалася, што тое, што ён убачыў, - не чыё іншае, як яго, Васькава. Людзі, заўважыўшы нейкую непатрэбную рэч, так і казалі, пасміхваючыся:
-Не чапайма, няхай ляжыць. Сяляне смяяліся, а Васіль гэтага і не заўважаў ці рабіў выгляд, што абыякавы да ўсяго. Галоўнае для яго было завалодаць тым, што яму спадабалася, а астатняе... Здзiўляліся малыя, як гэта можна не любіць такі смачны хлеб, але болей пытанняў не задавалі, ажно давіліся, так спяшаліся з'есці свае кавалачкі, каб не заўважыў бацька, бо той умомант паадбірае і пахавае, ды яшчэ скажа:
-Сёння вы ўжо не галодныя. Пакладу на будучае. Заўтра даясце. Ніхто не хацеў атрымліваць у каршэнь, і дзеці хаваліся на печ, дзе і праводзілі большую частку часу.
Харчы псаваліся, жыта ці пшаніца цвіла, і яе нельга было есці, але на стол свежымі яны не траплялі.
Калі пахавалі жонку, то дзецям было ўжо недзе гадоў па чатырнаццаць. Яны ўжо многае разумелі, таму і сказалі прама ў вочы Васілю:
-Ты нашу матулю са свету белага звёў! -Я?.. Так Васіль пазбавіўся і ўласных дзяцей. Пасля гэтага стаў яшчэ больш сквапным, усё цягнуў дамоў, толькі і мармытаў сабе пад нос.
Магілёўшчына: Назвы насел. пунктаў паводле легендаў і паданняў / Склад., запіс., апрац. А.М. ненадаўца. - Мн.: Беларусь, 2002. - С. 320 - 322. - (Мой родны кут).
<<>>Легенда пра Ваўкалака.
Жыў некалі вельмі даўно ў нашай мясцовасці Ваўкалак. Гэта быў чалавек, які ператварыўся ў ваўка. У воўчым выглядзе ен нападаў на людзей, на скот. Жыхары вескі вельмі баяліся сустрэчы з ім. ростам ен быў больш за звычайнага ваўка. Асабліва вялікай была галава. У яго чаытры вокі: два на патыліцы, так што ен бачыць ва ўсе бакі.
Калі яму трэба бяло пераўвасобіцца ў ваўкалака, то ен павінен быў тройчы перавярнуца цепаз нож, уторкнуты ў зямлю, вымаўляючы асаблівае закляцце…
Ваўкалаку можна было легка адрозніць ад звычайнага ваўка; у яго вакол шыі белая палоска, вочы чалавечыя.
А яшчэ Ваўкалак па начах не выў па-воўчы, а стагнаў і плакаў, як чалавек.
Са слоў Краснай Валянціны Пятроўны.
<<>>Легенда пра Дамавіка.
У кожнай хаце жыве Дамавы. Гэта маленькі дзядок. Хоць Дамавога ніхто не бачыў, але ўсе чулі, напэўна ні раз як ен ходзіць па хаце. Калі Дамавы чым-небудзь не задаволены, то з-пад рук гаспадара хавае рэчы. Чалавек думае: вось толькі што гэта рэч ляжала на месцы, а праз хвілінку яе ўжо няма. Гэта справа рук Дамавога.
Дамавы раскідвае па хаце рэчы, б'е посуд. Любіць дразніць ката. А вось у хляве корміць карову, коней.
Дамавы, калі гаспадары пераязджаюць, тупае па столі, пужае іх ноччу, выражаючы гэтым свій пратэст.
Дамавы па характары добры. Але ў яго есць ворагі. Гэта злы Вадзянік, Лясун і Палявік.
Са слоў Магдалевай Ганны Іванаўны.
<<>>Вёска Кульшычы.
Назва ў нашай вёскі з'явілася ад мянушкі аднаго чалавека. Быў такі селянін Пракоп. Ленаваты крыху, але ж І кемлівы, але ж і хітры. Яшчэ ў дзяцінстве такія штучкі выкідваў, што і дарослыя не заўсёды маглі дакеміць, як гэта ў яго атрымліваецца. Рагаталі вяскоўцы да слёз, і гэта было галоўнае, бо плакалі ж не ад гора-бяды.
Бацька Пракопа не біў, бо калі разабрацца, то і не было за што. Парагочуць людзі, адыдуць душой, і лягчэй ім працаваць. А хлапчынка сядзіць сабе на прызбе, поруч са старым дзедам, і спакойна паплеўвае праз рэдкія зубы. Умеў прыдумваць, але ўмеў і трымацца! Не кожны на такое здольны. Далёка не кожны.
Часта згадвалі ды яшчэ і ў нашы дні згадваюць жарт, які нібыта з тых самых далёкіх часоў і пайшоў, ад самога Пракопа.
Сядзеў ён, як звычайна, на прызбе, а справа ўжо была позняй восенню, калі мароз добра скоўвае зямлю і пара з рота так і валіць. Гаманілі пра нешта будзённае з дзедам, ні на каго ўвагу не звяртаючы. Тут Пракоп ускінуў галаву:
-Нешта... Гамоняць сабе далей, як ні ў чым не бывала. Тут рыпнулі вароты, і да іх пакіраваў сусед Ахрэм, які жыў насупраць. Таксама, мабыць, хацеў пасядзець. Толькі падышоў, а Пракоп у яго і пытаецца, замест таго каб прывітацца:
-Дзядзька Ахрэм, усё курыш? Акінуўся Ахрэм назад і ажно знерухомеў: з-пад страхі амаль што новага хлява выбівалася зыркае полымя. Тут ужо гаспадар загарлаў:
-Пажар! Людцы добрыя, пажар! Набеглі людзі і патушылі пажар. Праўда, з таго тушэння мала толку было - згарэла амаль усё, толькі галавешкі засталіся. Але пасля гэтага сяляне пастаянна ўпікалі селяніна:
-Ахрэм, закурым? Рaгаталі вяскоўцы, а разам з імі і недарэка-гаспадар, ды яшчэ і прымаўляў пры гэтым:
-Але ж, чорт, і спакойны... Але ж І вытрыманы... Вось такі быў Пракоп-хітрун. Але ўсё ж, як ён ні круціў, як ён ні хітрыў, атрымалася так, што аднаго разу ён І сабе на карак бяду наклікаў. А здарылася вось што.
Сядзеў неяк Пракоп дома, бо ўсю працу з дзедам па спадарцы парабіў, і разважаў, што далей рабіць, пакуль бацька дамоў прыедзе. Дзед і гамоніць яму:
-Пасядзі крыху, адпачні. Праз пару хвілін з-за вугла хаціны вылецеў Пракоп. Дзед ажно заплюскаў вачыма. Перад ім быў Пракоп І не Пракоп: твар густа вымазаны сажай, а левая нага стаяла на самай сапраўднай кульбе, на якой звычайна скакалі бязногія калекі.
-Ну ты і... - толькі і здолеў вымавіць стары. Карэта ўжо амаль параўнялася з дзедам. Непадалёку, на коленца прыпаўшы і працягнуўшы перад сабой руку, схіліўся Пракоп. Памешчык нават і не зірнуў на старога, але, пачуўшы нейчы голас, запытаўся ў фурмана:
-Што там такое? Паехала карэта далей, але праз колькі часу фурман глянуў назад і закрычаў:
-Пане! Глядзіце!.. ЗірнулІ абодва і зразумелі, што перахітрыў іх хлапчук. Тут памешчыка ўзарвала:
-Паварочвай! Зараз мы яму настраляем у азадак,каб памятаў. як круціць! У азадак не настралялі, але разоў колькі фурман спрытна хвастануў бізуном праз усю спіну. Задаволіліся і паехалі сабе. А дзед ажно канчаўся са смеху:
-Ой, Божачка! Ой, родненькі! Гэта ж трэба! Гэта ж так атрымаў! Магілёўшчына: Назвы насел. пунктаў паводле легендаў і паданняў / Склад., запіс., апрац. А.М. ненадаўца. - Мн.: Беларусь, 2002. - С. 322 - 324. - (Мой родны кут).
<<>>Легенда пра Купалле.
З 6 на 7 ліпеня ў нашай весцы святкавалі Купалле. Збіралася модзь, устрайвалі за вескай ігрышча, палілі кола, змайстраванае сваімі рукамі пугала.
Існавала павер'е, што ў гэтую ноч гулялі ведзьмы, ваўкалакі, прывіды, вадзянікі з русалкамі, дамавікамі, лесавікамі і іншая нераць. Але яны баяліся падыходзіць блізка да купальскага ачышчальнага агню. Але, як расказвалі бабулі, не раз прыходзілася людзям адчуваць блізкасць гэтай нечысці.
Людзі ў купальскую ноч стараліся трымацца гуртам: дзяўчаты пускалі па рацэ вянкі з кветак, верачы, ўто калі вянок даплыве да другога берага, то дзяўчыну чакае хуткае вяселле, а калі патоне - прыйдзецца самае малое год чакаць: хлопцы прыгалі праз касцер. Адным словам, усе весяліліся.
Але ж знаходзіліся смельчакі, якіх вабіла чароўнасць, патаемнасць. Тады яны ішлі ў лес шукаць папараць-кветку, якая паводле чутак цвіла адзін раз у год і менавіта ў купальскую ноч. Яны ішлі, не звяртаючы ўвагу на рогат, валтузню нечысці, якая ўвесь час спрабавала спыніць чалавека, прымусіць яго спужацца, азірнуца. І калі дабівалася свайго - чалавек паміраў. Калі ж не - шчаслівец знаходзіў дзіўную кветку і тады станавіўся багатым, здаровым, разумеў мову птушак, звяроў.
На маім вяку з нашай вескі не было ніводнага такога смельчака. Але ж вера ў дзіўную кветку-папараць усе ж такі есць.
Са слоў жыхаркі в.Ржаўка Краснай Валянціны Пятроўны.
<<>>Легенда пра Хлеўніка.
Паясліўся ў мяне Хлеўнік. Жыў ен у хляве, таму, напэўна, так яго і празвалі. Як я не стараўся не мог яго выжыць са свайго хлява.
Вечарам я сатвіў сваіз коней у хлеў, а пад раніцу яны былі знясіліныя і спацелыя.
Я зразумеў, што хлеўнік псуе скаціну: на вачах ездзіць у канюшні на конях. Ад такой язды конь хутка худзее, слабее і, калі не пазбавіць яго ў час ад хлеўніка, то неўзабаве акалее.
Я стаў высочваць яго нпа начах. Калі конь пачынаў іржаць, кідацца па хляве, я заходзіў туды, але нікога не бачыў. Толькі конь зноў быў узмылены і не мог аддыхацца.
Тое ж здаралася і з каровай,- і на ей Хлеўнік ездзіў. Карова бегае па хляве, мычыць, хутка худзее і перастае даваць малако.
Некалькі начэй я не мог заснуць, стараючыся злавіць Хлеўніка. Усе мае намаганні не давалі ніякага выніку.
Я вырашыў: хай усе будзе як есць. Іне было вельмі шкада скаціны.
Тады я пайшоў за парадай да суседа. Ен мне расказаў, што Хлеўнік чамусьці баіцца сарокі.
Раніцай я павесіў гэту птушку над дзвярыма канюшні. З гэтага часу ў маім хлеве больш не жыў гэты дамавік.
Са слоў Магдалева Васіля Васільевіча.
<<>>Вёска Целяшы.
Некалі ў нас тут было невялічкае паселішча, якое з усіх бакоў нібы акамлялася густым, першастваральным лесам. У ім вельмі лёгка было заблукаць, асабліва чалавеку, які не ведаў дарог. Таму не надта часта бывалі тут нейкія госці. Часцей за ўсё прыязджалі ці пехам прабіваліся толькі тады, калі выпадала пільная патрэба - вя-селле якое або на кірмаш збіраліся. Тады за ўвесь год навіны абмяркоўвалі і яшчэ на тры гады наперад зазір-нуць спрабавалі. П'янаватага не адпускалі дамоў, бо тут і цвярозаму страшна рабілася, калі прыгадвалі, як ваўкі, а то і мядзведзі на людзей нападалі. П'яны, ведама ж, крычыць, спрабуе супрацівіцца, нешта прыдумвае, а то І біцца пачынае. То з такім асабліва доўга не цягаліся - надаюць у каршэнь і скруцяць вяроўкай рукі, каб і сапраўды з дурной галавы куды не выбраўся. Пакладуць пад лаўку, гэта ўжо спецыяльна рабілі, каб, калі ачомаецца, зразумеў, як нізка падае п'яны, ды яшчэ і прымовяць:
-Вось там, чалавеча, і будзь здароў... Прыпёрты да сцяны такімі доказамі, госць пачынаў выкручвацца і абавязкова абяцаў, штоцялер колькі жыць будзе, лішняе гарэлкі не вып'е, і прасіўпрабачэння за благі характар і ўпартасць, асабліва тады, калі захмялее.
Бяжаў чалавек дамоў і ўвесь час паўтараў:
-На карысць мне ўрок пайшоў, як вяртаўся з Целяшоў... Магілёўшчына: Назвы насел. пунктаў паводле легендаў і паданняў / Склад., запіс., апрац. А.М. ненадаўца. - Мн.: Беларусь, 2002. - С. 330 - 352. - (Мой родны кут).
<<>>Цароў Калодзеж.
Непадалеку ад вескі Бярозаўка, есць мясціна, якую называюць Цароў калодзеж. Розныя паданні ходзяць пра гэтае месца.
Адно з іх сцвярджае, што цар Петр І, які спыняуся тут у час вайны са шведамі, загадаў выкапаць калодзеж і нейкі час ім карыстаўся. Калі ж паехау далей, пакінуў ля калодзежа медны карэц, з якога піў ваду. Нямала было ахвотнікаў знайсці той карэц. Але дарма. Ды, бадай, не гэтым прыцягвае людзей Цароў Калодзеж. У спякоту тут заўседы прыемна спыніцца падарожніку, наталіць смагу халоднай вадой з крыніцы, адпачыць у квецені дрэў.
Памяць. Слаўгарадскі раён: Гіст.-дакум. хроніка Слаўгарадскага раёна / Рэдкал. Г.К.Кісялёў (гал.рэд.) і інш. - Мн.: БелТА, 1999. - 592с.: ил.
<<>>Рэчка Проня.
Бываючы на гэтай рэчцы, наўрад ці хто з вас ведае, чаму менавіта так яна называецца. На гэты конт шмат легенд існуе. Вось адна з іх, якую расказваюць старыя людзі.
Некалі на берагах гэтай ракі размяшчаліся цыганскія табары. У адной сям'і была вельмі прыгожая маладая дзяучынка па імені Проня. Яе кахалі два маладых цыгана. Ніяк дзяўчына не магла аддаць перавагу аднаму з іх, бо абодва былі добрыя хлопцы. Прайшоу час. Аднойчы Проня і два хлапцы прагульваліся па беразе ракі. Быў спякотны ліпенскі дзень. Дзяўчына вырашыла скупнуцца. Яна саскочыла ў ваду, трапіла ў вадаварот і затанула. Хлопцы кінуліся яе выратоўваць. Хаця і выыгягнулі цела Проні, аднак прыкмет жыцця ў ім ужо не было. Апранулі яе ў сукенку і пачалі галасіць: "Проня, Пронюшка, дарагая Пронюшка". Няхай назаусёды гэта рака будзе называцца Проняй".
Памяць. Слаўгарадскі раён: Гіст.-дакум. хроніка Слаўгарадскага раёна / Рэдкал. Г.К.Кісялёў (гал.рэд.) і інш. - Мн.: БелТА, 1999. - 592с.: ил.
<<>>Hевядомая магіла.
У лесе паміж вескамі Церахоўка і Чарнякоўка есць магіла. На ей пахілены абамшелы крыж, немаведама, калі і кім пастаўлены. Вось якая легенда існуе наконт узнікнення гэтай магілы.
Некалі на ўскрайку гэтага лесу знаходзіўся маентак нейкага магната. Аднойчы магнат вырашыў запрасіць на свае імяніны памешчыкаў з усяго наваколля. Двум сваім прыгонным, братам Жукавым ен загадаў паехаць у горад і прывезці бочкі піва. Браты паехалі. Калі вярталіся ,на двары маентка коні папудзіліся, калесы абярнуліся, бочкі ўпалі і разбіліся. Даведаўся пан пра гэта і вырашыў пакараць братоў, іх высеклі. Са стайні браты зайшлі ў кузню, каваль выкаваў ім два мячы. І вось нарэшце сабраліся паны на баль. У самым разгары балю, калі паны пачалі танцаваць, у залу зайшлі браты Жукавы з мячамі, многіх паноў яны забілі. Потым пайшлі на стайню, запрыглі панскіх конеі і паехалі да іншых маенткау. Там таксама паноў забілі. На ўціхаміраванне паўстанцаў цар прыслаў цэлы полк салдат. Братоў, які хаваліся ў лесе злавілі. З суседніх весак сагналі сялян і ў іх прысутнасці прапусцілі братоу Жукавых праз строй салдат і палкамі забілі. Расказвалі, што адзін салдат адмовіуся біць братоў. Тады яго таксама прапусцілі праз строй і забілі да смерці.
Памяць. Слаўгарадскі раён: Гіст.-дакум. хроніка Слаўгарадскага раёна / Рэдкал. Г.К.Кісялёў (гал.рэд.) і інш. - Мн.: БелТА, 1999. - 592с.: ил.
|
|
|