Раёны:
    <Асіповіцкі
    <Бабруйскі
    <г.Бабруйск
    <Быхаўскі
    <Бялыніцкi
    <Глускі
    <Горацкі
    <Дрыбінскі
    <Касцюковіцкі
    <Кіраўскi
    <Клімавіцкi
    <Клічаўскi
    <Краснапольскi
    <Круглянскi
    <Крычаўскi
    <г.Магілёў
    <Магілёўскi
    <Мсціслаўскі
    <Слаўгарадскi
    <Хоцімскi
    <Чавускi
    <Чэрыкаўскi
    <Шклоўскі

Жывапіс. Скульптура. Графіка.

Помнік Мсціслаўцу Пятру Цімафеевічу.

У цэнтры горада. Адзін з рускіх і беларускіх першадрукароў, гравёр П. Мсціславец (год нараджэння невядомы) нарадзіўся ў сям'і мяшчан. У 1563 годзе ў Маскве з І.Фёдаравым узначаліў друкарню, дзе ў 1564 годзе яны выпусцілі першую рускую датаваную кнігу "Апостал", у 1565 годзе - 2 выданні "Часоўніка". З-за праследавання рэакцыйнага духавенства і кансерватыўных колаў П. Мсціславец і І. Фёдараў не пазней 1567 года пераехалі ў Заблудава да гетмана Вялікага княства Літоўскага Р. Хадкевіча, які дапамог заснаваць там друкарню. У 1569 годзе П. Мсціславец i I. Фёдараў выдалі тут "Евангелле вучыцельнае". У кнізе 2 прадмовы. У адной выказваюцца погляды дру-кароў на мэту выдання кнігі: "...каб научение людем... ширилося". 3 гэтай прычыны спачатку меркавалася выпусціць кнігу "выразумения ради простых людей" у перакладзе "на простую мову".

У 1569 годзе П. Мсціславец па запрашэнню купцоў братоў Мамонічаў, скарбніка Вялікага княства Літоўскага І. Зарэцкага i яго брата Зянона, бурмістра віленскага, пераязджае ў Вільню. 3 дапамогай Мамонічаў у ix доме ён заснаваў друкарню. У 1575 годзе надрукаваў тут "Евангелле", для яго выразаў прыгожы буйны шрыфт. У 1576 годзе выпускае "Псалтыр", у пасляслоўі да якога га-ворыць аб скдаданасці кнігавыдавецкай справы, выступаў супраць невуцтва, "неразумия лютого", за "просветительную благодать", дзеля чаго ён i адважваецца выдаваць кнігі для "жаждущих духовного сего пива".

У 1574-1576 гг. (?) выдаў "Часоўнік". Выданні П. Мсціслаўца вызначаліся высокім паліграфічным узроўнем, ме-лі маляўнічы арнамент, гравюры. Матэрыялы яго друкарняў выкарыстоўвалісся ў Астрожскай, Дзерманскай i іншых друкарнях 16 - пачатку 17 стагоддзя на Украіне. У 1576 годзе паміж П. Мсціслаўцам i Мамонічамі ўзнікла судовая справа аб падзеле друкарні. Апошняя звестка аб гэтай справе i П. Мсціслаўцу адносяцца да 2.5.1577 г. Мяркуюць, што ён памёр неўзабаве пасля 1580 года. У 1986 годзе пастаўлены помнік.

Помнік Пятру Мсціслаўцу.

2 верасня 2001 года ў Мсціславе прайшоў "Дзень беларускага пісьменства і друку". Кульмінацыяй свята стала адкрыцце помніка Пятру Мсціслаўцу на Цэнтральнай плошчы. Помнік Мсціслаўцу - дананіна павагі беларускага народа і сусветнай супольнасці да аднаго з першых славянскіх друкароў. Аўтар помніка - сталічны скульптар Аляксандр Батвінёнак.

Mсціслаўскі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Магілёўская вобласць (АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С.В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.). - Мн.: Беларус.Сав. Энцыклапедыя, 1986. - С. 301-320.

Ляўковіч, А. Дзень ізумруднага горада [Дзень беларускага пісьменства і друку прайшоў у Мсціславе] / А. Ляўковіч // Звязда. - 2001. - 4 верасня. - № 181. - С. 1.

Ножнікаў, М. Віравала свята ў Мсціславе [Дзень беларускага пісьменства і друку ў Мсціславе] / М. Ножнікаў // Де-факто. - 2001. - 8-14 сентября. - № 38. - С. 1.

Прокопцов, В. И.
"Вечное"
холст, масло, 2001

Гордеенко, В.Т.
"Церковь в деревне Мазолова"
холст, масло, 2001

Арасланов, Н.А.
"Ануфриевский монастырь"
бумага, акварель, 2001

Дударенко, Л.А.
"Аптека иезуитского монастыря"
холст, бумага, 2001

Мезенцеў Л.А.
"Краявіды"
холст, масло, 1988.



created by Alexandr Vasilenko. mailto: m15kam@tut.by