Раёны:
    <Асіповіцкі
    <Бабруйскі
    <г.Бабруйск
    <Быхаўскі
    <Бялыніцкi
    <Глускі
    <Горацкі
    <Дрыбінскі
    <Касцюковіцкі
    <Кіраўскi
    <Клімавіцкi
    <Клічаўскi
    <Краснапольскi
    <Круглянскi
    <Крычаўскi
    <г.Магілёў
    <Магілёўскi
    <Мсціслаўскі
    <Слаўгарадскi
    <Хоцімскi
    <Чавускi
    <Чэрыкаўскi
    <Шклоўскі

Пісьменнікі - ураджэнцы краю.

Астапенка Змітрок (Дзмітрый Емельянавіч).

Беларускі савецкі паэт, нарадзіўся 10.11.1910 г. у вёсцы Калеснікі Мсціслаўскага павета Магілёўскай губерніі. Бацька паэта быў настаўнікам. У сярэдзіне дваццатых гадоў Дзмітрый Астапенка стаў студэнтам Мсціслаўскага педагагічнага тэхнікума. Педтэхнікум быў у канцы дваццатых і трыццатых гадоў адным з цэнтраў літаратурнага жыцця Беларусі. Тут вырасла вялікая група будучых вядомых пісьменнікаў. У 1929 годзе Дзмітрый Астапенка паспяхова закончыў вучобу. Ен паехаў у Мінск. Там вядомы беларускі паэт Станіслаў Шушкевіч дапамог Дзмітрыю Емельянавічу ўладкавацца на работу ў Кніжнай палаце. Але хутка малады паэт стаў усе часцей і часцей друкаваць свае творы. Цяпер ён мог аддаць увесь свой час і сілы літаратуры. Астапенка ўвесь час працаваў над сабою. З дапамогай Станіслава Шушкевіча ён падбірае для сябе кнігі па гісторыі Беларусі і СССР, працы, прысвечаныя важнейшым праблемам фізікі і астраноміі. Нават сябры былі здзіўлены, калі неўзабаве ў часопісе "Маладняк" была апублікавана першая частка навукова-фантастычнага рамана "Вызваленая сіла", напісаная Змітраком Астапенкам. Ужо ў 1931-33 гадах паэт выдае ў Мінску тры зборнікі вершаў: "На ўзыход сонца", "Краіна", "Абурэнне".

Станіслаў Шушкевіч успамінае аб грамадзянскай споведзі сябра-паэта, у якой Астапенка гаварыў, што ён бясконца любіць свой беларускі народ, з якім звязаны непарыўна як паэт і грамадзянін. Гаворачы аб сваей вялікай чалавечай любві да беларускага народа, Астапенка асабліва падкрэслівае, што гэтая любоў патрабуе актыўнай творчай барацьбы за шчасце народа, вялікай ідэйнай мэтанакіраванасці. І таму паэт заўсёды гатоў на любое выпрабаванне, дзеля ўрачыстасці светлых ідэалаў беларускага народа. Гэтыя мары, увасобленыя ў адным з артыкулаў Астапенкі, які апублікаваны ў Маскве ў 1943 годзе, раскрывае сутнасць яго жыцця, яго грамадзянскае крэда. У суровыя гады вайны Змітрок Астапенка піша п'есу, вершы, працуе над паэмай "Ганна". Яга паэму "Эдэм" Станіслаў Шушкевіч лічыць адной з лепшых у беларускай паэзіі часоў Айчыннай вайны. У верасні 1944 года Дзмітрый Емяльянавіч піша брату, а таксама жонцы і сястры пісьмы. Гэтыя пісьмы з дарогі. Савецкі транспартны самалёт уносіць маладога паэта праз лінію фронту ў Чэхаславакію. Паэт з групай таварышаў ляціць на выкананне важнага разведвальнага задання. Пісьмы гэтага часу поўны глыбокіх і моцных перажыванняў. З любоўю ён апісвае прыроду Татр, букавыя і дубовыя лясы.

Перад адным з паходаў па тылах ворага ён піша, што пара канчаць пісьмо. Цяпер ён ідзе пешшу ў горы насустрач небяспецы ў самае пекла барацьбы. "Я зусім не баюся небяспекі, ненавіджу ворага, люблю вас, мае родныя. Чакайце!..." Не, не дачакаліся родныя Дзмітрыя Емяльянавіча. У адным з жорсткіх баёў на перавалах Татраў загінуў смерцю героя беларускі паэт. Ён да канца выканаў свой абавязак байца, абаронца савецкай Радзімы. Яму было каля 30-ці год у дзень смерці. Наперадзе былі дзесяцігоддзі і дзесяцігоддзі натхнённай творчасці.

Беларусь свята захоўвае памяць аб сваім спеваку. У 1957 годзе ў Мінску выйшла кніга Астапенкі "Выбранае", у 1968 годзе ўбачыла свет "У бібліятэцы беларускай паэзіі" кніга "Вершы і паэмы". Беларускія дзеці ў канцы 60-х гадоў атрымалі падарунак - маленькую кніжыцу Астапенкі "Трактар", напісаную яшчэ ў 1933 годзе. Жыцце і творчасць, барацьба і смерць Змітрака Астапенкі - яшчэ адзін прыклад непарыўнай творчай брацкай сувязі беларускага і рускага народа, сяброўскіх сувязей беларускай і смаленскай зямель.

Аб жыцці і творчасці:

Астапенка Змітрок Емельянавіч// Энцыкл. літ. і мастацтва Беларусі.-1984.-Т. 1.-С. 207 - 208.

Астапенка Змітрок // Беларускія пісьменнікі: Біябібліягр. слоўнік. У 6 т. Т. 1.-Мн., 1992.-С. 114 - 116.

Астапенка Змітрок // Пісьменнікі Магілёўшчыны: Бібліягр. паказ.: Склад.: Новікава Н.А., Катлёнак А.А.-Магілёў, 1993.-С. 9 - 11.

Змітрок Астапенка// Пісьменнікі Савецкай Беларусі: Кароткі даведнік.-Мн., 1981.-С. 20.

Змітрок Астапенка // Ішла вайна народная...: Беларус. пісьменнікі ў Вялікай Айчыннай.-Мн., 1991.-С. 40 - 42.

Змітрок Астапенка// Радзіме - радок і жыццё.-Мн., 1986.-С. 14 - 16.

Бечык, В. Радзіме - радок і жыццё: [ Пра беларус. паэтаў, загінуўшых на вайне, у тым ліку пра З. Астапенку] / В. Бечык // Бечык, В. Прад высокаю красою...: Літ.- крытыч. Артыкулы/ В. Бечык-Мн., 1984.-С. 175 - 183.

Войценкаў, М. З тых, хто застаўся на вайне/ М. Войценкаў// ЛІМ.-1980.-14 лістап.-С. 14.

Гісторыя беларускай савецкай літаратуры: Вучэб. дапаможнік для філал. фак. ун-таў. Ч.1/ С.А. Андранюк, М.М. арсток, Д.Я. Бугаёў і інш.-Мн.: Выш. школа, 1981.-382 с. [Пра З. Астапенку гл. "Паказальнік імён", С. 376.]

Гісторыя беларускай савецкай літаратуры: Вучэб. дапаможнік для філалагічных фак. ун-таў. Ч.2 / С.А. Андранюк, М.М. Арочка, М.М. Барсток і інш.: Пад рэд. І.Я. Навуменкі і інш.-Мн.: Выш. школа, 1982.-399 с. [Аб паэме З. Астапенкі "Эдэм" гл. С. 16 - 18.]

Грахоўскі, С. Я цябе, Радзіма, у дні суровыя збярог!/ С. Грахоўскі // Маладосць.-1985.-№5.-С. 4.

Клімуць, Я. Змітрок Астапенка/ Я. Клімуць // Магілёўс. праўда.-1989.-16 снеж.- (Анталогія літ. Магілёўшчыны).

Клімуць, Я. Самабытны талент/ Я. Клімуць // Чырв. Сцяг (Краснаполле).-1985.-12 лістап.

Маналог: [Памяці паэтаў З, Астапенкі і Ю. Таўбіна] // Куляшоў, А. Маналог: Вершы. Паэмы/ А. Куляшоў.-Мн., 1989.-С. 9.

Марціновіч, А. "У нас сэрцы чыстыя...": Новае пра Зм. Астапенку/ А. Марціновіч // ЛІМ.-1992.-3 студз.-С. 13 - 14.

Марціновіч, А. Права на працяг/ А. Марціновіч // Полымя.-1985.-№11.-С. 209 - 213.

Пруднікаў, П. Паэт - воін/ П. Пруднікаў // Настаўн. газ.-1985.-7 лістап.

Бубнаў Генадзь Фёдаравіч.

Нарадзіўся 09.05.1948 г. у вёсцы Цяляткава Мсціслаўскага раёна. Рускі савецкі паэт, перакладчык. Скончыў у 1972 г. Маскоўскі універсітэт. Працаваў на беларускім радыё, з 1975 г. у часопісе "Нёман". Друкуецца з 1963 г. Аўтар зборніка вершаў і паэм "Знітаванасць", "Связующая нить", (1975), "Жытнёвы поўдзень" (1978).

Асноўная тэматыка яго паэзіі - свет вясковага чалавека. На рускую мову пераклаў "Першую кнігу" І. Мележа ("Нёман" 1980, № 1, 2), асобныя вершы Я. Купалы, П. Панчанкі, Р. Барадуліна і інш.

Аб жыцці і творчасці:

Бубнаў Генадзь Фёдаравіч// Энцыкл. літ. і мастацтва Беларусі.-1984.-Т. 1.-С. 503.

Бубнаў Г.// Беларускія пісьменнікі: Біябліягр. слоўнік. У 6 т. Т. 1.-Мн., 1992.-С. 368 - 369.

Бубнаў Генадзь Фёдаравіч// Пісьменнікі Магілёўшчыны: Бібліягр. паказ.: Склад. Новікава Н.А., Катлёнак А.А.-Магілёў, 1993.-С. 20 - 21.

Творы і рэцэнзіі на іх:

Вещий камень: Баллады и поэма.-Мн.: Маст. літ., 1978.-86 с.

Ржаной полдень: Стихи и поэма.-Мн.: Маст. літ., 1978.-63 с.

Связующая нить.-Мн.: Маст. літ., 1975.-80 с.-(Первая книга поэта)

Рэц. Аврутин, А. Все ритмы земли родной/ А. Аврутин // Нёман.-1975.-№8.-С. 174 - 176.

Волгин, И.// Новый мир.-1976.-12 марта.

Bітан - Дубейкаўскі (Дубейкоўскі) Лявон Іванавіч.

Нарадзіўся ў 07.07.1869 г., паводле інш. звестак 1867 г. в. Дубейкава Мсціслаўскага раёна - беларускі паэт, архітэктар. Пасля заканчэння школы ў Мсціславе збіраўся прадоўжыць вучобу ў Магілёве, але ў бацькоў не было сродкаў вучыць сына, і яны ўладкавалі падлетка пісарчуком у горадзе. Гэтая пасада не вабіла юнака і ў 17 гадоў ён паехаў у Варшаву ў школу будаўніцтва. Вучыўся вечарамі, а ўдзень працаваў на будаўніцтве. Працаваў архітэктарам у Манастыршчыне, Ярцаве, Смаленску. Але цяга атрымаць вышэйшую адукацыю не пакідала яго: у 1903 г. экстэрнам здаў экзамены ў Пецярбургскі інстытут грамадзянскіх інжынераў. У 1907 г. паехаў у Парыж і паступіў у Акадэмію архітэктуры адразу на другі курс, закончыў яе ў 1909 г. са званнем "архітэктар-мастак". Працаваў архітэктарам у Варшаве і адначасова выкладчыкам будаўніцтва ў сярэдняй тэхнічна-прамысловай школе. Затым пэўны час жыў у Петраградзе, Мінску. Нарэшце пасяліўся ў Вільні, удзельнічаў у беларускім нацыянальна - культурным руху. У 1922 г. яго арыштавала польская паліцыя і вывезла ў Беласток, але хутка быў вызвалены. Зноў займаўся архітэктурай, шмат працаваў і будаваў, прымаў актыўны ўдзел у стварэнні мулярскай школы, дзе вучыліся дзеці сялян-беднякоў.

Аўтар сацыяльна-вострых, накіраваных супраць царызму твораў: байка "Цягне воўк - пацягнуць воўка" (1892), якая з'яўляецца пераапрацоўкай вядомай народнай прыказкі, верш "Бура" (1893). Творы Вітана - Дубейкоўскага да Кастрычніцкай рэвалюцыі распаўсюджваліся толькі ў рукапісах. Аўтар прац па будаўніцтву і архітэктуры. Склаў зборнік беларускіх прыказак (рукапісы зберагаюцца ў цэнтральнай бібліятэцы АН Літоўскай Рэспублікі). Памёр 06.11.1940 г.

Аб жыцці і творчасці:

Вітан - Дубейкоўскі Лявон Іванавіч// Эцыкл. літ. і мастацтва Беларусі.-1984.-Т. 1.-С. 629.

Вітан - Дубейкаўскі Лявон// Беларускія пісьменнікі: Біябібліягр. слоўнік.-У 6 т. Т. 2.-Мн., 1993.-С. 14 - 15.

Bітан - Дубейкаўскі (Дубейкоўскі) Лявон Іванавіч// Пісьменнікі Магілёўшчыны: Бібліягр. паказ.: Склад.: Новікава Н.А., Катлёнак А.А.-Магілёў, 1993.-С. 34.

Bітан - Дубейкаўскі (Дубяйкоўскі) Лявон Іванавіч: Знакамітыя людзі// Памяць: Мсціслаўскі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі.

Казека, Я. Няходжанай дарогай: Крытыч. нарысы/ Я. Казека.-Мн.: Маст. літ., 1973.-271 с.

Клімуць, Я. Лявон Вітан - Дубейкаўскі/ Я. Клімуць // Магілёус. праўда.-1989.-20 ліп.-(Анталогія літ. Магілёўшчыны).

Мальдзіс, А. Дзве знаходкі/ А. Мальдзіс // ЛІМ.-1969.-19 верас.-С. 3.

Юрчанка, Г. Будаўнік і фалькларыст [Л. Вітан - Дубяйкоўскі]/ Г. Юрчанка// Святло Кастрычніка (Мсціслаў).-1984.-3 крас.

Гарэцкі Максім Іванавіч.

Нарадзіўся 18 лютага 1893 г. у вёсцы Малая Багацькаўка Мсціслаўскага павета ў сялянскай сям'і. Беларускі пісьменнік, адзін з пачынальнікаў нацыянальнай прозы, літаратуразнавец, крытык, фалькларыст, лексікограф. Псеўданімы: М.Б. Беларус, Максім Беларус, М. Г., А. Мсціслаўскі, Дзед Кузьма, Мацей Мышка, Мізэрыўс Монус.

У 1913 г. скончыў Горацкае каморніцка-агранамічнае вучылішча, у 1916 г. - Паўлаўскае вучылішча ў Петраградзе. У 1913 - 1914 гг. працаваў каморнікам на Віленшчыне. У першую сусветную вайну - на фронце, быў цяжка паранены. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі працаваў у гарадскім Савеце Смаленска, супрацоўнічаў у "Известиях Смоленского Совета", газеце "Звязда", з рэдакцыяй якой у пачатку 1919 г. пераехаў у Вільню. Рэдактар-выдавец газеты "Беларускія ведамасці". Меў сувязі з віленскімі камуністамі, за што ў 1922 г. пасаджаны ў Лукішскую турму. З кастрычніка 1923 г. у БССР. Выкладаў беларускую мову і літаратуру на рабфаку БДУ, у Камуністычным універсітэце Беларусі, Мінскім ветэрынарным тэхнікуме, Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі. З 1928 г. вёў даследчую работу ў Інбелкульце і АН Беларусі. З 1931 г. - у Вятцы (Кіраў), з 1935 г. - выкладчык рускай мовы і літаратуры ў г.п. Пясочная (Кіраў, Калужскай вобл.).

З самага пачатку творчай дзейнасці М. Гарэцкі цікавіўся праблемамі нацыянальнага адраджэння, фарміравання беларускай мовы, народнай асветы, тэатра літаратуры. Звяртаючыся да пісьменнікаў, М.Гарэцкі раіў ім прыслухоўвацца да мовы народа. Любоў да народна-дыялектнай мовы ішла да М. Гарэцкага ад самога жыцця, ад любові да свайго краю, Радзімы. Рознага роду дыялектызмы разам з агульнанароднымі словамі і словаформамі ствараюць натуральнасць, праўдзівасць, непаўторны каларыт у кожным творы пісьменніка, развіваюць варыянтнасць і сінаніміку беларускай літаратурнай мовы.

У 1938 г. арыштаваны. Расстраляны 10 лютага 1938 г. у Вязьме. Справа па абвінавачванні М. Гарэцкага адменена і спынена ў 1957 г. Вярхоўным судом БССР. 07.02.1959 г. Калужскім абласным судом поўнасцю рэабілітаваны. Друкаваўся з 1912 г. (допісы, карэнспандэнцыі, фельетоны) у газеце "Наша ніва", у якой 25 студзеня 1913 г. змясціў першае апавяданне "У лазні". Першы зборнік апавяданняў "Рунь" выўшаў у Вільні ў 1914 г. Аўтар драматызаванай аповесці "Антон" (1914 г., апубл. 1919 г.). ужо ў дакастрычніцкі перыяд пісьменнік узбагаціў нашу літаратуру складанай грамадска-сацыяльнай і філасофскай праблематыкай, вялікай духоўна-інтэлектуальнай змястоўнасцю. Пачатак дакументальнага жанру ў беларускай літаратуры 20 ст. паклала кніга дакументальна-мастацкіх запісак "На імперыялістычнай вайне" (1915 - 1919 гг., апубл. 1926 г.), дзе Гарэцкі, надаўшы сваім асабістым уражанням ваеннага часу форму салдацкага дзённіка, з вялікай глыбінёй, суровай і мужнай праўдзівасцю паказаў грабежніцкую сутнасць вайны. Антываенны характар маюць і апавяданні "Літоўскі хутарок" і "Рускі" (1915), "Генерал" і "На этапе" (1916). Рэчаіснасць наперададні імперыялістычнай вайны адлюстравана ў аўтабіяграфічнай аповесці "Меланхолія" (пач. 20-ых гг.).

У зборніку апавяданняў "досвіткі" (1926) М. Гарэцкі звярнуўся да адлюстравання гістарычнага мінулага Беларусі. Падзеі рэвалюцыі і грамадзянскай вайны паказаны ў аповесці "Дзве душы" (1919). У драматычных абразках "Чырвоныя ружы" (1922) паказаны рост рэвалюцыйных настрояў працоўных мас. Гістарычная эпоха ад часоў прыгону да 1-ай чвэрці 20 ст. адлюстравана ў рамане "Віленскія камунары" (1931 - 1932 гг., апубл. 1963 г.). На дакументальным і аўтабіяграфічным матэрыяле створаны раман "Камароўская хроніка" (1930 - 1932, 1937). Напісана з выкарыстаннем летапіснай традыцыі (Баркалабаўская хроніка і інш.). Збіраў і вывучаў беларускі фальклор (зб. "Народныя песні з мелодыямі", 1928 г., з А. Ягоравым). Аўтар "Гісторыі беларускае літаратуры" (Вільня, 1920 г.), "Хрэстаматыі беларускае літаратуры. 11 век - 1905 г." (Вільня, 1922 г.), шматлікіх літаратутразнаўчых і крытычных артыкулаў, слоўнікаў "Руска-беларускі слоўнік" (Смаленск, 1918 г.; 2-ое выд., Вільня, 1920 г.) і інш. На беларускую мову пераклаў асобныя працы У.І.Леніна, творы М. Горкага, А. Фадзеева, Ю. Лебядзінскага, У. Арсеньева. Кнігі Гарэцкага выдадзены на рускай, украінскай, літоўскай, латышскай, польскай, нямецкай мовах.

Асноўныя навуковыя працы:

Беларуска- расійскі слоўнічак. Белорусско-русский словарик.-Выд. 3-е, перароб..-М., 1925.

Гарэцкі М., Дзяржынскі У., Каравай П. Выпісы з беларускай літаратуры. Ч.1.-Мн., 1926.-303 с.

Выступленне на ўрачыстым адкрыцці Акадэмічнай канферэнцыі // Працы Акад. канф. па рэформе бел. правапісу і азбукі. - Мн., 1927.-С. 32-34.

Гісторыя беларускай літаратуры.-Выд. 4-е.-Мн., 1926.-225 с.

Доктар Францыск Скарына // вольная Беларусь.-1917.-6 жн.

Колькі слоў аб творах і мове М. Лынькова // Маладняк.-1928.-№ 6.-С. 111-118.

Маскоўска-беларускі слоўнік.-Выд. 2 (з папраўкамі і вялікімі дададкамі).-Вільня, 1921.-144 с.

Мастацкая проза сучасных маладнякоўцаў // "Маладняк" за пяць гадоў: 1923-1928.-Мн., 1928.-С. 46-58.

Невялічкі Беларуска-маскоўскі слоўнік.-Выд. 2-е.-Вільня, 1921.-261 с.

Байкоў М., Гарэцкі М. Практычны расійска-беларускі слоўнік.-Мн., 1924.-261 с.

Руска-беларускі слоўнік.-Смаленск, 1918.-112 с.

Беларускае мовазнаўства: бібліягр. указальнік: (1825-1965)/ Склад. А.Д. Васілеўская і інш.

Беларуская этнаграфія і фалькларыстыка: Бібліягр. паказ. (1945-1970)/ Склад. М.Я. Грынблат.-Мн.: Навука і тэхніка, 1972.-388 с.

Бібліяграфічны указальнік літаратуры па беларускаму мовазнаўству/ Склалі М.А. Жыдовіч, Я.М. Рамановіч, А.К. Юрэвіч.-Мн., 1960.-221 с.

Аб жыцці, творчасці і навуковай дзейнасці:

Гарэцкі М.І. // БелСЭ. У 12 т. Т.3.-Мн., 1971.-С.374.

Гарэцкі М.І. // Энцыкл. літ. і мастацтва Беларусі. У 5 т. Т.2.-Мн., 1985.-С. 55-56.

Гарэцкі М.І. // Бел. мова: Энцыкл.-Мн., 1994.-С.123-125.

Гарэцкі Максім// Беларускія пісьменнікі: Біябібліягр. слоўнік. У 6 т. Т. 2.-Мн, 1993.-С. 148 - 155.

Гарэцкі Максім Іванавіч// Бібліягр. паказ.: Склад.: Новікава Н.А., Катлёнак А.А.-Магілёў, 1993.-С. 3, 42 - 47, 205.

Гарэцкі Максім Іванавіч: Знакамітыя людзі// Памяць: Мсціслаўскі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі.-Мн., 1999.-С. 522-523.

Максім Гарэцкі// Пісьменнікі Савецкай Беларусі: Карот. даведнік.-Мн, 1981.-С. 86 - 87.

Аўтабіяграфія // Пра час і пра сябе.-Мн., 1966.-С. 94 - 95.

Максим Иванович Горецкий (1893 - 1939)// Антология педагогической мысли Белорусской ССР.-М., 1986.-С. 346 - 354.

Абабурка, М.В. Асаблівасці выкарыстання моўна-выяўленчых сродкаў ў творах М. Гарэцкага/ М.В. Абабурка// Гарэцкія чытанні: Тэз. дакл.-Горкі, 1993.-С. 13-18.

Абабурка, М. Мова Максіма Гарэцкага/ М. Абабурка// Магілёўс. праўда.-1992.-22 студз.

Абабурка, М. Мова твораў Максіма Гарэцкага/ М. Абабурка// Род. слова.-1993.-№ 7.-С. 30-33.

Абрамава, Я. Функцыі антрапонімаў у аповесці М. Гарэцкага "Дзве душы"/ Я. Абрамава // Гарэцкія чытанні: Матэр. дакл. і паведамл. 1-х міжнар. чытанняў.-Мн., 1997.-С. 232-235.

Агаркава, В. А народ мой - народ лірнік: [ М. Гарэцкаму - 100]/ В. Агаркава // ЛІМ.-1992.-11 снеж.-С. 4.

Адамовіч, А. "Браму скарбаў сваіх адчыняю…": [Пра творчасць М. Гарэцкага]/ А. Адамовіч // Полымя.-1975.-№8.-С. 217 - 235; № 9.-С. 207 - 226; № 10.-С. 187 - 212; № 11.-С. 202 - 241.

Антонава, С.М. Дзеясловы маўлення ў рамане Максіма Гарэцкага "Віленскія камунары": лексічная прадстаўленасць, семантыка, спалучальнасць/ Аўт.: С.М. Антонава, І.С. Лісоўская// Гарэцкія чытанні.-Горкі, 1993.-С. 18-23.

Атрашкевіч, В.І. Аб жанравых асаблівасцях запісак М. Гарэцкага "На імперыялістычнай вайне"/ В.І. Атрашкевіч// Беларуская літаратура.-1984.-Вып. 12.-С. 73 - 80.

Барысюк, У.У. Лексіка-марфалагічныя варыянты назоўнікаў у творах Максіма Гарэцкага/ У.У. Барысюк// Гарэцкія чытанні.-Горкі, 1993.-С. 30-32.

Брыль, Я. После букваря: [ О М. Горецком]/ Я. Брыль// Брыль, Я. Немного о вечном/ Я. Брыль.-М., 1983.-С. 253 - 262.

Бугаёў, Д.Я. Максім Гарэцкі/ Д.Я. Бугаёў.-Мн.: Навука і тэхніка, 1968.-163 с.: ил.

Бугаёў, Д. Самаадданнае служэнне бацькаўшчыне: [Пра Максіма Гарэцкага і яго наватар. ролю ў гісторыі бел. літаратуры]/Д. Бугаёў// Бугаёў Д. Чалавечнасць: Літ. крытыка.-Мн., 1975.-С. 4 - 50.

Булахов, М.Г. Горецкий М.И./ М.Г. Булахов// Булахов, М.Г. Восточнославянские языковедцы: Биобиблиогр. словарь. Т.2/ М.Г. Булахов.-Мн., 1977.-С. 157-158.

Бярозка, Ул. Волаты духу: [Гісторыя напісання рамана-хронікі "Віленскія камунары" М. Гарэцкім]/ Ул. Бярозка // Віцеб. рабочы.-1991.-11 кастр.

"Ва імя святога ўсім нараджэння": [Аб зб. Твораў М. Гарэцкага]// ЛІМ.-1991.-13 верас.-С. 7.

Гарэцкі, Г. Успаміны пра брата/ Г. Гарэцкі // Полымя.-- !963.-№ 2.-С. 177-182.

Гарэцкі М. (1893 - 1939): Жыццёвы і творчы шлях пісьменніка// Лойка, А.А. Гісторыя беларускай літаратуры: Дакастр. перыяд. Ч.2/ А.А. Лойка.-Мн., 1980.-С. 357 - 434.

Гарэцкі, Р. Растрэл максіма Гарэцкага/ Р. Гарэцкі// ЛІМ.-1992.-9 кастр.-С. 14 - 15; 16 кастр.-С. 14 - 15.

Гарэцкі, П. Якім я помню свайго брата (М. Гарэцкага)/ П. Гарэцкі// Полымя.-1983.-№2.-С. 207.

Гаўрук, Ю. Сустрэчы ў Горках і Мінску: [Успаміны пра М. Гарэцкага]/ Ю. Гаўрук// Гаўрук Ю. Ступень адказнасці: Літ.-крытыч. артыкулы, эсэ/ Ю. Гаўрук.-Мн., 1986.-С. 131 - 134.

Германовіч, І.К. Максім Гарэцкі як мовазнавец/ І.К. Германовіч// Веснік БДУ. Сер. 4.-1993.-№1.-С. 43-49.

Гніламёдаў, У. Максім Гарэцкі/ У. Гніламёдаў// Гніламёдаў, У. Класікі і сучаснікі/ У. Гніламёдаў.-Мн., 1987.-С. 58 - 66.

Голуб, Т. "А вы зірніце на жывое...": М. Гарэцкі і дзеці/ Т. Голуб// ЛІМ.-1992.-3 крас.-С. 6 - 7.

Данільчык, З.П. З назіранняў над сінтаксічнай роляй інфінітыва ў апавяданнях М. Гарэцкага/ З.П. Данільчык // Гарэцкія чытанні: Матэр. дакл. і паведамл.-Мн.-1996.-С. 68-74.

Дасаева, Т. Летапіс жыцця і творчасці М. Гарэцкага/ Т. Дасаева// Маладосць.-1983.-№2.-С. 147 - 162.

Дзянісаў, У.С. Праблемы вывучэння эпітэта і яго роля ў творах М. Гарэцкага/ У.С. Дзянісаў// Гарэцкія чытанні.-Горкі, 1993.-С. 48-52.

Дубавец, С. Арэол для Максіма Гарэцкага/ С. Дубавец// Дубавец, С. Практыкаванні: Проза, эсэ, крытыка/ С. Дубавец.-Мн., 1992.-С. 207 - 220.

Дэконская, В. Максім Гарэцкі. "Віленскія камунары"/ В. Дэконская// Полымя.-1984.-№9.-С. 195 - 200.

Зарэмба, Л. Я. Купала і М. Гарэцкі - перакладчыкі "Слова аб палку Ігаравым"/ Л.Зарэмба// Полымя.-1985.-№ 4.-С. 207-214.

Іофе, Э. "Вучыў нас тата...": [Метады выхавання пісьменніка М. Гарэцкага]/ Э. Іоффе// Настаўн. газ.-1990.-8 снеж.

Караткоў, М.М. Аб эвалюцыі сацыяльных і эстэтычных поглядаў М. Гарэцкага/ М.М. Караткоў// Весці АН БССР. Сер. грамад. навук.-1983.-№1.-С. 89 - 94.

Лебедзеў, У.А. Аб некаторых тэндэнцыях рамантызацыі ў прозе Максіма Гарэцкага 20-х гадоў/ У.А. Ленбедзеў// Беларуская літаратура.-1983.-Вып.11.-С. 50 - 58.

Лужанін, М. Духоўная апантанасць: [Лёс М. Гарэцкага і яго рода]/ М. Лужанін// ЛІМ.-1991.-17 мая.-С. 14 - 15.

Максім Гарэцкі: Успаміны, артыкулы, дакументы./ Склад. А.С. Ліс., І.У. Саламевіч.-Мн.: Маст. літ., 1984.-366 с.

Мушынскі, М. Вяртанне класікі: [ Пра аднатомнік апавяданняў М. Гарэцкага]/ М. Мушынскі// ЛІМ.-1989.-31 сак.-С. 5.

Мушынскі, М. Грамадзянін, мастак, вучоны [М. Гарэцкі]/ М. Мушынскі// Маладосць.-1983.-№2.-С. 162 - 165.

Мушынскі, М. Максім Гарэцкі - крытык і гісторык літаратуры/ М. Мушынскі// Полымя.-1984.-№1.-С. 197 - 209.

Мушынскі, М. "Шукайце брату свайму дарогу да праўды...": Публіцыст. і літ.-крытыч. спадчына М. Гарэцкага/ М. Мушынскі// Полымя.-1990.-№1.-С. 177 - 190.

Новікава, Т. Ад жыцця, ад слова народнага: Метад. Матэрыял для настаўнікаў/ Т. Новікава// Роднае слова.-1992.-№12.-С. 5 - 16.

Падгайскі, Л. Жывая спадчына/ Л. Падгайскі // Полымя.-1969.-№ 6.-С. 217-221.

Сачанка, Б. Другое нараджэнне: [Пра М. Гарэцкага]/ Б. Сачанка// Маладосць.-1982.-№12.-С. 117 - 119.

Скрыган, Я. Запавет: М. Гарэцкаму - 95/ Я. Скрыган // Беларусь.-1988.-№2.-С. 26.

Стральцоў, М. З вялікай павагай: Да 100-годдзя з дня нараджэння М. Гарэцкага/ М. Стральцоў// Святло Кастрыніка (Мсціслаў).-1992.-11 лістап.

Танк, М. У истоков новой культуры: (К 90-летию со дня рождения М. Горецкого)/ М. Танк// Лит. газ.-1983.-4 мая.-С. 5.

Ермалаеў Уладзімір Фёдаравіч.

Першыя дзіцячыя гады будучага вучонага-гісторыка і сатырыка, і гумарыста прайшлі ў в. Петухоўка Чавускага раёна. А ў пачатку Вялікай Айчыннай вайны маці з сынам і дачушкай вярнуліся на Мсціслаўшчыну ў родную вёску Залессе. Бацька ў 1944 годзе загінуў на фронце, так што будучы сатырык досыць паспытаў бязбацькавіцкага горкага хлеба. Пасля заканчэння сямігодкі паступіў у Мсціслаўскае педвучылішча, якое закончыў у 1953 годзе. Студэнтам пачаў спрабаваць сілы ў мастацкай творчасці. Першыя вершы 18-ці гадовы юнак змясціў на старонках мсціслаўскай раенкі з тагачаснай назвай "Калгасная газета".

Пасля была вучоба ў Мінскім педінстытуце імя М. Горкага. Працу пачынаў у Смаргоні інспектарам райана, працаваў настаўнікам, сакратаром райкома камсамола. Друкаваў вершы ў раеннай газеце, у маладзечненскай абласной, у "Чырвонай змене". З 1963 года працуе ў Мінску ў ЦК ЛКСМБ, у Міністэрстве вышэйшай і сярэдняй адукацыі. З 1968 выкладае гісторыю ў ВНУ сталіцы, у тым ліку інстытуце замежных моў, у політэхнічным інстэтуце. Абараніў кандыдацкую дысертацыю. У. Ермалаеў напісаў шэраг навуковых прац гістарычнага плана, у якіх галоўную ўвагу звяртаў на развіцце беларускай навукі і ўмацаванне яе сувязі з вытворчасцю. Больш дваццаці гадоў выступаў Уладзімір Ермалаеў лектарам таварыства "Веды", быў старшынёй секцыі лектараў-міжнароднікаў. З лекцыямі аб'ездзіў усю Беларусь, неаднаразова выступаў у розных установах, на прадпрыемствах Мсціслава і раёна. Методыцы падрыхтоўкі лекцый прысвяціў некалькі брашур і надрукаваў шэрах артыкулаў у зборніках і перыядычных выданнях.

Большасць яго сатырычных і гумарыстычных твораў звязана іменна з падзеямі постперабудовачнага часу, гэта значыць з рэаліямі сенняшняга дня. А гэтыя рэаліі - абвальныя працэсы ва ўсім, разгул беззаконня, бязмежны рост цэн, абагачэння вярхоў, рост кучкі багацеяў, згалення мас. У творах Ермалаева прыкметны падзел на гумар і сатыру. Там, дзе вядзецца размова пра грамадска важныя справы, падзеі, ён бескампрамісна едкі, гаворыць прама і адкрыта, нярэдка востра і рэзка.

У сатырычных творах Уладзіміра Ермалаева нярэдка праглядваюцца канкрэтныя сітуацыі з нашага жыцця. Сам сын вёскі сатырык добра ведае драматычнае становішча сельскай гаспадаркі. Трывогай і болем прасякнуты яго вершы "Пустое месца", "З трывогай да Бога", "Цана абутку" і інш. Вострыя сатырычныя стрэлы накіроўвае У. Ермалаеў супраць страшнай у нашы дні пошасці - п'янства. Піша без шкадобы да сваіх герояў, выстаўляе іх на ўсеагульнае асмяянне.

У сатырычных і гумарыстычных вершах У. Ермалаева ўражвае дакладнае веданне глыбінь роднай мовы, умелае выкарыстанне яе багаццяў, у тым ліку розных устойлівых словаспалучэнняў. У зборніках шчодра рассыпаны розныя фразеалагічныя звароты.

У апошнія гады Ермалаеў паспяхова асвоіў складаны жанр літаратурнай пародыі. Ён валодае тонкім мастацкім слыхам, глыбока адчувае амаль непрыкметныя аўтарскія пралікі і трапна іх высмейвае. У кожнай пародыі адчуваецца творчы почырк парадыруемага паэта. Воблік творцы малюецца нібы праз павелічальнае шкло. Цікавая пародыі на Л. Галубовіча, К. Камейшу і інш.

Цікава парадыруюцца выступленні з высокіх дзяржаўных трыбун і выступленні ў друку некаторых навукоўцаў. За параўнальна кароткі час наш зямляк выдаў тры зборнікі гумару і сатыры. У 1999 годзе прыняты ў Саюз пісьменнікаў. У яго сабралася немалая стопка вершаў на рускай мове, якая чакае выдаўцоў. З цікавасцю чытаецца рускамоўная гумарыстычная паэма "Кафедральны сянаж".

Ермалаеў У. Вершы // Святло Кастрычніка.-2004.-№153.-С.3.

Ермалаеў, У.Ф. Радком па кумпалу: Гумарыстычныя вершы, літаратурныя пародыі/ прадм. Я.Мальца.-Мн.,1998.-111с.

Трапным словам.[Ермалаеў Уладзімір Федаравіч, аб ім]// Святло кастрычніка.- 1999.-№ 22.-С.3.

Ждан Алег.

Сапраўднае імя Пушкін Алег Аляксеевіч - празаік, Член Саюза пісьменнікаў Беларусі, піша на рускай мове. Нарадзіўся ў сям'і настаўнікаў. Жыў і вучыўся ў г.Мсціславе. Скончыўшы дзесяцігодку ў 1955 годзе, паступіў на гісторыка-геаграфічны факультэт Магілёўскага педінстытута. Пасля яго заканчэння працаваў слесарам, інжынерам-дыспетчарам на будаўніцтве Карагандзінскага металургічнага камбіната з 1960 года па 1961, затым на Брацкім лесапрамысловым комплексе з 1961 па 1963. Там пачаў пісаць апавяданні. Першае з іх "Санька, Туся і брыгадзір" было апублікавана ў 1963 годзе ў штотыднёвіку "Литературная Россия". З 1963 года жыве ў Мінску. Працаваў на Мінскім трактарным заводзе з 1963 па 1972, затым два гады старшым рэдактарам Беларускага тэлебачання, з 1973 года па 1976 быў рэдактарам кінастудыі "Беларусьфільм". Завочна скончыў Літаратурны інстытут імя М.Горкага ў 1969 годзе, а таксама сцэнарнае аддзяленне Вышэйшых двухгадовых курсаў сцэнарыстаў і рэжысёраў у Маскве. З 1978 года на творчай працы. Першая кніга прозы Алега Ждана "У час развітання" выйшла ў 1975. Творы пісьменніка друкуюцца ў часопісах "Нёман", "Новый мир", "Знамя", "Дружба народов", "Юность".

Выдадзены кнігі прозы: "У гасцях і дома", "Знаёмы", Рысы і абліччы", Па абодва бакі прахадной", "Самастойнае жыцце"; па яго сцэнарыях "Сумленны, разумны, нежанаты" і "Хочаце любіце, хочаце не" - былі зняты фільмы.

Пісьменік займаецца перакладамі на рускую мову твораў беларускіх пісьменнікаў. У сваёй творчасці распрацоўвае дзве тэмы: жыццё рабочага, гараджаніна ў першым пакаленні, які працуе на вялікім заводзе, і побыт людзей правінцыйных гарадоў Беларусі. У 1993 годзе Беларускі тэатр імя Я.Коласа (Віцебск) паставіў п'есу "Салгалі Богу, салгалі".

Пісьменнік падтрымлівае цесную сувязь з мясцовай газетай "Святло Кастрычніка", на старонках якой рэгулярна з'яўляюцца новыя творы пісьменніка.

Во время прощания: Повесть и рассказы. -Мн.,1975

В гостях и дома: Повесть и рассказы.-М., 1977.

Знакомый:Повести.-Мн.,1977.

Черты и лица:Повести. -М.,1985.

По обе стороны проходной: Повести о необычных и обычных людях.- М.,1987.

Самостоятельная жизнь: Повести о необычных и обычных людях. -Мн.,1990.

Ждан Алег: Біяграфія // Беларускія пісьменнікі:Біябібліяграфічны слоўнік. Т.6.-Мн.,1995.- С.586 -587.

Ждан Алег (Пушкін Алег Аляксеевіч): Знакамітыя людзі// Памяць: Мсціслаўскі р-н; Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі.-Мн., 1999.-С. 527 -528.

Лапікава Святлана Васільеўна.

Нарадзілася 3 студзеня 1974 года ў вёсцы Новыя Віхраны Мсціслаўскага раёна. У 1989 годзе, пасля заканчэння Разанцаўскай васьмігодкі, паступіла ў Магілёўскае педвучылішча імя К.Д.Ушынскага. Праз чатары гады закончыла яго на выдатна. Працавала (1993-1997гг.) настаўнікам пачатковых класаў Сапрынавіцкай СШ і Лютнянскай пачатковай школы Мсціслаўскага раёна, выхавальнікам у школе -інтэрнаце для дзяцей -сірот г.Мсціслава, выкладала рускую мову і літаратуру ў Антонаўскай СШ Чавускага раёна. Першыя вершы былі надрукаваны на старонках раённай газеты "Святло Кастрычніка"(1990 год), затым у зборніку "Маладыя галасы", які выдаваўся ў вучылішчы. У канцы 1990-х пачатку 2000 гадоў друкавалася ў літаратурных газетах і часопісах: "ЛіМ", "Чырвоная змена", "Маладосць".

З 1994 -2000гг. студэнтка завочнага аддзялення філфака Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта ім. А.Куляшова. У 2004 годзе закончыла аспірантуру Інстытута літаратуры ім. Я.Купалы НАН Беларусі (завочна). З верасня па снежань 1997 года - загадчыца аддзела інфармацыі раённай газеты "Святло Кастрычніка". Снежань1997-сакавік 2002гг.-намеснік галоўнага рэдактара Дрыбінскай раённай газеты "Савецкая вёска". Красавік-верасень 2002 года-намеснік загадчыка аддзела адукацыі, начальнік аддзела па справах моладзі Дрыбінскага райвыканкома. З кастрычніка 2002 года- адказны сакратар, а з красавіка 2003 года па чэрвень 2007года-намеснік галоўнага рэдактара ГУ "Рэдакцыя газеты "Навіны Старадарожчыны" Мінскай вобласці. У маі 2007 года узнагароджана Ганаровай граматай Мінскага аблвыканкома за публікацыі, прысвечаныя тэме сацыяльнай аховы насельніцтва. З ліпеня 2007 года жыве ў г. Магілёве, працуе на тэлерадыёкампаніі "Магілёў". Член Беларускага саюза журналістаў з 1999 года. Аўтар кнігі лірыкі "Зажги свечу" - 2000г. Друкуецца ў рэспубліканскіх выданнях "Народная газета", "ЛіМ", "Белорусская нива", абластных "Мінская праўда", "Могилевские ведомости", " Вечерний Могилев" і інш.

Лапикова, С. Зажги свечу: Стихи, рассказы, повесть.-Горки, 2000.-74с.

Лапікава С. Нябёсы не будуць чакаць[гісторыя аднаго кахання ] // Літаратура і мастацтва. -2007.- №30.

Леганькоў Віктар Фёдаравіч.

Нарадзіўся 14 жніўня 1941 года ў горадзе Мсціславе. Закончыў сярэднюю школу №3. Затым была вучоба ў Беларускім дзяржаўным універсітэце на журфаку, які закончыў у 1967 годзе. Пісаць пачаў яшчэ ў 5 класе.

З 1967-1992 гг. працаваў уласным карэспандэнтам газет "Белорусская нива", "Сельская жизнь". З 1992 года працуе ў газеце " Белорусская нива". Віктар Фёдаравіч з'яўляецца вядомым у рэспубліцы журналістам аграрнікам, чацвёрты дзесятак працуе над сялянскай тэмай. Яго пяру належаць зборнікі нарысаў "Земля отцов", "Ветераны", "Люди высокого долга". У 1993 годзе за цыкл публіцыстычных нарысаў "Неизвестная война" стаў лаўрэатам прэміі Федарацыі прафсаюза Беларусі.

Леганьков В.Ф. Время летних грез:Роман/Виктор Леганьков.-Мн.:Парадокс, 2005.-256с.

Александров С. Роман нашего земляка[Леганьков В. "Время летних грез". О крестьянстве во времена П..Машерова] // Святло кастрычника.-2000.- №2.-С.3.

Левановіч Павел Антонавіч.

У змаганні з нямецка-фашысцкімі захопнікамі загінуў малады беларускі пісьменнік наш зямляк Павел Антонавіч Левановіч. Нарадзіўся ён у 1914 годзе ў в. Мазалава. Было звычайнае дзяцінства вясковага хлапчука. Бапамога бацькам па гаспадарцы, вучоба ў пачатковай школе. У 1924 годзе сям'я перабралася на хутар ва ўрочышча Клышкіна, што прыкладна ў кіламетры на поўнач ад вескі. Сярэднюю адукацыю атрымаў у Мсціславе ў так званай "бурдзілаўцы". Затым вучыўся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце на геаграфічным факультэце. Першыя яго мастацкія творы з'явіліся ў друку ў 1934. Малады празаік імкнуўся паказаць светапогляд, мысленне, моманты сталення новага чалавека. Характэрныаеў гэтым плане апавяданне "На Сожы". Аўтар пераканальна паказаў, як пад уздзеяннем калектыву перавыхоўваецца чалавек, грамадскія інтарэсы набываюць для яго рашаючае значэнне. Пісаў таксама вершы.

Найбольшы плён прынеслі яму апавяданні для дзяцей. У 1938 годзе выйшаў з друку яго зборнік "Дружба". Пісьменнік паказаў сябе нядрэнным знаўцам дзіцячай псіхалогіі. Многія яго творы не страцілі пазнавальнага і выхаваўчага значэння і ў наш час. У яго апавяданнях трапныя пейзажныя замалеўкі, трапяткая шчырасць, любоў да ўсяго жывога на зямлі. Часта выступаў Павел Левановіч як публіцыст. Ён расказваў пра жыцце народаў нашай краіны, шмат увагі ўдзяляў землякам-мсціслаўцам. Таксама выступаў у друку па пытаннях мастацтва, расказваў пра творчыя дасягненні акцераў. У 1939 годзе малады пісьменнік удзельнічаў у вызваленчым паходзе ў Заходнюю Беларусь. На старонках розных газет расказваў пра першыя крокі новага жыцця на заходнебеларускай зямлі.

У 1940 годзе пісьменнік падрыхтаваў другі зборнік апавяданняў. У Саюзе пісьменнікаў рукапіс быў абмеркаваны. Выказваліся многія літаратары, у тым ліку вопытны майстар слова Змітрок Бядуля. Рукапіс зборніка загінуў у полымі вайны. Драматычным аказаўся лёс пісьменніка на пачатку вайны. Ён выбраўся з палаючага Мінска, але апярэдзіць фашысцкую нечысць не ўдалося. Павел трапіў у Крычаўскі лагер ваеннапалонных. Уцекшы адтуль, дабраўся да роднай вёскі. Неўзабаве звязаўся з мсціслаўскім падполлем, зрабіў весткі пра ворагаў, дапамагаў партызанам. У пачатку кастрычніка 1943 г. пайшоў у Чырвоную Армію. Есць паведамленні, што той жа восенню змяшчаў допісы ў франтавым друку. У снежні таго ж года быў цяжка паранены ў баю і 20 снежня памер у шпіталі ад ран.

Пра яго творчасць неаднаразова расказвалася ў беларускім перыядычным друку. Яго імя ўвекавечана на мемарыяльнай дошцы, у назве вуліцы горада Мсціслава. Асобныя апавяданні друкаваліся на старонках газеты "Святло Кастрычніка".

Аб жыцці і творчасці:

Левановіч Павел Антонавіч// Энцыкл. літ. і мастацтва Бларусі.-1986.-Т.3.-С. 21.

Левановіч Павел Антонавіч// Пісьменнікі Магілёўшчыны: Бібліягр. паказ.: Склад.: Новікава Н.А., Катлёнак А.А.-Магілёў, 1993.-С. 145 - 146.

Павел Левановіч// Пісьменнікі Савецкай Беларусі.-Мн., 1981.-С. 207.

Павел Левановіч// Ішла вайна народная...: Беларус. пісьменнікі ў Вялікай Айчыннай.-Мн., 1991.-С. 401 - 404.

Клімуць, Я. Павел Левановіч/ Я.Клщмуць// Магілёўс. праўда.-1991.-6 крас.-(Анталогія літ. Магілёўшчыны).

Юрчанка, Г. Ён назаўсёды застаўся малады/ Г. Юрчанка// ЛІМ.-1965.-20 жн.-С. 3.

Юрчанка, Г. Малады назаўсёды/ Г. Юрчанка// Чырв. Змена.-1989.-2 лістап.-С. 8.

Юрчанка, Г. Новае пра Паўла Левановіча/ Г. Юрчанка// ЛІМ.-1978.-7 крас.-С. 7.

Кніга воіна-земляка // Святло Кастрычніка. - 2000. - № 73. - С. 3.

Сапрыка Ганна Іосіфаўна.

Нарадзілася 3 чэрвеня 1911 г. у в. Куркаўшчына Мсціслаўскага раёна. Скончыла Мсціслаўскі педагагічны тэхнікум у 1930 г., Беларускі вышэйшы педагагічны інстытут (1933 г.). Працавала ў Беларускім дзяржаўным выдавецтве (1933 - 1962 гг.). Пачала друкавацца ў 1928 г. Аўтар кнігі прозы "Калі ў сэрцы вясна" (1959). На беларускую мову пераклала "Апавяданні кітайскіх пісьменнікаў" (1953), творы ўкраінскіх і рускіх пісьменнікаў ( "З крыжом ці з нажом" Я. Галана (1954); "Раённыя будні" В. Авечкін (1958); "Мой памочнік Карсыбек" М. Вірты (1961) і інш.). Памёрла 14 мая 1962 г.

Аб жыцці і творчасці:

Сапрыка Ганна Іосіфаўна// Энцыкл. літ. і мастацтва Беларусі.-1987.-Т. 4.-С. 644.

Сапрыка Ганна Іосіфаўна: Знакамітыя людзі// Памяць: Мсціслаўскі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі.-Мн., 1999.-С. 539.

Сапрыка Ганна Іосіфаўна// Пісьменнікі Магілёўшчыны: Бібліогр. паказ.: Склад.: Новікава Н.А., Катлёнак А.А.-Магілёў, 1993.-С. 201.

Ганна Сапрыка// Пісьменнікі Савецкай Беларусі: Карот. давед.-Мн., 1981.-С. 311.

Войцянкоў, Н. Ганна Сапрыка/ Н. Войценкаў// Святло Кастрычніка (Мсціслаў).-1966.-26 крас.

Войценкаў, М. Мсціслаўскія "маладнякоўцы"/ М. Войценкаў // Святло Кастрычніка (Мсціслаў).-1986.-11, 14, 18 кастр.

Клімуць, Я. Ганна Сапрыка/ Я. Клімуць// Магілёўс. праўда.-1991.-26 студз.-(Анталогія літ. Магілёўшчыны).

Курбека, І. 75 гадоў з дня нараджэння Г. Сапрыка/ І. Курбека// Полымя.-1986.-№6.-С. 223 - 224.

Юрчанка, Г. Калі ў сэрцы вясна/ Г. Юрчанка// Святло Кастрычніка (Мсціслаў).-1979.-4 кастр.

Творы і рэцэнзіі на іх:

Калі ў сэрцы вясна: Апавяданні і аповесці.-Мн: Дзяржвыд. БССР, 1959.-184 с.

Рэц.: Буран, В. Шаблон - небяспека для пісьменніка/ В. Буран// ЛІМ

Cівакоў Алег.

Нарадзіўся ў 1936 годзе ў весцы Калінаўка Мсціслаўскага раёна. Скончыў Мінскую сярэднюю школу МУС СССР і тры курсы Магілёўскага педінстытута. Працаваў загадчыкам гаспадаркі Цэнтральнага райхарчгандлю г. Магілёва.

Сівакоў А. Вершы // Галасы Прыдняпроўя: Магілеўшчына літаратурная: Паэзія, проза, пераклады, успаміны, крытыка, гумар і сатыра / Рэдкал.: І. Аношкін (уклад.) і інш. - Мн.: Маст. літ., 1991. - С. 82 - 84.

Сівакоў Алег:Біяграфічныя звесткі // Галасы Прыдняпроўя: Магілеўшчына літаратурная: Паэзія, проза, пераклады, успаміны, крытыка, гумар і сатыра / Рэдкал.: І. Аношкін (уклад.) і інш. - Мн.: Маст. літ., 1991. - С. 342.

Таубін Юлій Абрамавіч.

Нaрадзіўся 15 верасня 1911 г. у г. Астрагожску Варонежскай вобласці. Беларускі паэт. У 1911 г. разам з бацькамі пераехаў у Мсціслаў. Скончыў Мсціслаўскі педагагічны тэхнікум. Вучыўся ў БДУ. З 1933 г. арыштаваны і пазасудовымі органамі прыгавораны да двух гадоў высылкі ў Цюмень. У 1936 г. арыштаваны другі раз (відаць пасля вяртання ў Мінск). Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда ад 29 кастрычніка 1937 г. прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Па першай і другой справе рэабілітаваны, адпаведна ў 1956 і 1957 гг. 30 кастрычніка 1937 г. яго жыццё абарвалася. Ю. Таўбін - адзін з ахвяр сталінізму на Беларусі. Пачаў друкавацца з 1926 г. Аўтар зборніка паэзіі "Агні" (1930), "Каб жыць, спяваць і не старэць..." (1931), "Тры паэмы" (1931), "Мая другая кніга" (1932). Перакладаў на беларускую мову асобныя творы Г. Гейнэ, У. Маякоўскага, а таксама англамоўных паэтаў.

Аб жыцці і творчасці:

Таўбін Юлій Абрамавіч// Энцыкл. літ. і мастацтва Беларусі.-1987.-Т. 5.-С. 249.

Таўбін Юлій Абрамавіч: Знакамітыя людзі// Памяць: Мсціслаўскі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі.-Мн., 1999.-С. 540 - 541.

Таўбін Юлій Абрамавіч// Пісьменнікі Магілёўшчыны: Бібліягр. паказ.: Склад.: Новікав Н.А., Катлёнак А.А.-Магілёў, 1993.-С. 213 - 214.

Уласенка Міхась Аляксандравіч.

Нарадзіўся ў 1937 годзе ў вёсцы Юшкавічы Мсціслаўскага раёна. Скончыў у Мінску вышэйшую партыйную школу. Працаваў галоўным рэдактарам Магтлёўскага абласнога радыёвяшчання, рэдактарам Горацкай раённай газеты, уласным карэспандэнтам газеты "Магілёўская праўда". Выступае з апавяданнямі ў перыядычным друку, калектыўных зборніках. Член Саюза журналістаў.

Уласенка М.Апавяданні // Галасы Прыдняпроўя: Магілеўшчына літаратурная: Паэзія, проза, пераклады, успаміны, крытыка, гумар і сатыра / Рэдкал.: І. Аношкін (уклад.) і інш. - Мн.: Маст. літ., 1991. - С. 184 -190.

Уласенка М. Апавяданні // Дняпроўскія хвалі:Магілёўшчына літаратурная . -Магілёў,1993. - С. 186 - 193.

Уласенка Міхась:Біяграфічныя звесткі // Галасы Прыдняпроўя: Магілеўшчына літаратурная: Паэзія, проза, пераклады, успаміны, крытыка, гумар і сатыра / Рэдкал.: І. Аношкін (уклад.) і інш. - Мн.: Маст. літ., 1991. - С. 342.

Уласенка Міхась:Біяграфічныя звесткі // Дняпроўскія хвалі:Магілёўшчына літаратурная . -Магілёў,1993. - С. 360.



created by Alexandr Vasilenko. mailto: m15kam@tut.by