Раёны:
    <Асіповіцкі
    <Бабруйскі
    < г. Бабруйск
    <Быхаўскі
    <Бялыніцкi
    <Глускі
    <Горацкі
    <Дрыбінскі
    <Касцюковіцкі
    <Кіраўскi
    <Клімавіцкi
    <Клічаўскi
    <Краснапольскi
    <Круглянскi
    <Крычаўскi
    <Г. Магілёў
    <Магілёўскi
    <Мсціслаўскі
    <Слаўгарадскi
    <Хоцімскi
    <Чавускi
    <Чэрыкаўскi
    <Шклоўскі

Кінамастацтва. Мясцовыя кінастудыі.

Віктар Тураў

Беларускі савецкі кінарэжысёр. Народны артыст СССР (1986), народны артыст БССР (1979). Член КПСС з 1977.

Нарадзіўся 5 кастрычніка 1936 года ў вёсцы Брылі Магілёўскага раёна.Дзяцінства В. Турава супала з вайной. Бацька ў першыя ж дні пайшоў ў падполле, пазней загінуў. Маці, сястру і яго немцы звезлі ў Германію на Запад, ў зону вялікіх лагераў непадалёку ад Аахена, ў пункці паміж Бельгіяй, Францыяй і Германіяй. Пасля вызвалення пражывалі ў Магілёве. Скончыўшы школу, займаўся самадзейнасцю ў Доме культуры. Паступіў ў Маскоўскі Усесаюзны дзяржаўны інстытут кінематаграфіі (1964, майстэрня А. Даўжэнкі). З 1959 працуе на кінастудыі “Беларусьфільм”.

Творчую дзейнасць пачынаў як рэжысёр дакументальных нарысаў (“Наш Салігорск” і “Гомельскія танцоры”, 1959; “Беларусь сацыялістычная” і “Слаўны шлях”, 1960) і ігравых навел “Камбуд” (1961, фільм “Апавяданні пра юнацтва”), “Зорка на спражцы” (1962, фільм “Маленькія летуценнікі”). Пакаленню, дзяцінства якога апалена вайною, прысвечаны фільмы “Праз могілкі” ( 1965, паводле аповесці П. Ніліна), “Я родам з дзяцінства” (1967), “Вайна пад стрэхамі” і “Сыны ідуць у бой” (1970, паводле А. Адамовіча).

Увага да літаратурнай першакрыніцы выявілася ў экранізацыі “Жыццё і смерць двараніна Чартапханава” (1972, 2 серыі, тэлефільм паводле апавяданняў І. Тургенева) і “Гора баяцца – шчасця не бачыць” (1973, 2 серыі, паводле п’есы-казкі С. Маршака ).

Імкненне да разнастайнасці жанравай палітры прыкметна ў фільмах, прысвечаных актуальным праблемам сучаснасці: “Час яе сыноў” (1976), “Уваскрэсная ноч” (1977, паводле п’есы А, Петрашкевіча, дыплом на 10-м Усесаюзным кінафестывалі ў 1977), “Пункт адліку” ( 1980, спецыяльны прыз за ваенна-патрыятычны фільм на 13-м Усесаюзным кінафестывалі ў 1980). )

Этапнай работай Турава стала экранізацыя “Палескай хронікі” І. Мележа [“Людзі на балоце”, 1982, спецыяльны прыз на Міжнародным кінафестывалі ў Маніле (Філіпіны), 1983]; “Подых навальніцы”, 1983; “Меншы сярод братоў” (1985, паводле аповесці Г. Бакланава), “Высокая кроў” (1990) , “Чорны бусел” (1993, прыз Міжнароднага кінафестывалю ў г. Нові-Сад, Югаславія). У стужцы “Шляхціц Завальня…” (1990, паводле Я. Баршчэўскага) старадаўняя Беларусь паказана ў жанры фантастычных легенд і паданняў.

Творчай манеры Турава характэрны лірычная інтанацыя кінаапавядання нават у творах вострасюжэтных і эпічных, паэтычная атмасфера дзеяння.У 1976 – 81 першы сакратар праўлення Саюза кінематаграфістаў БССР. Дзяржаўная прэмія Беларусі ў 1996 г.

Памёр 31 кастрычніка 1996 года.

У час здымак кіно

Шляхціц Завальня Сыны ідуць у бой
Чорны бусел Маленькие мечтатели”, новелла “Звезда на пряжке

1. Аврутин, А. Гений с Могилёвской окраины [Текст] / А. Аврутин // Белоруссия. – 1998. – 6-8 января. – С. 4.

2. Тураў Віктар Цімафеевіч [Тэкст] // Энцыклапедыя культуры і мастацтва Беларусі: у 5 т. Т. 5: Скамарохі-Яшчур / рэдкал.: І.П. Шамякін. – Мн., 1987. – С. 287-288.

3. Тураў Віктар Цімафеевіч [Тэкст] // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. Т. 16: Трыпалі-Хвіліна /рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. – Мн., 2003. – С. 36.

4. Туров и алая роза памяти [Текст] // Рэспубліка. – 1998. – 14 лютага. – С. 6.

5. Фрольцова, Н. Виктор Туров: “Детство, откуда я родом” [Текст] / Н. Фрольцова // На экранах. – 1996. -- № 10. – С. 1-2.



created by Alexandr Vasilenko. mailto: m15kam@tut.by