Раёны:
    <Асіповіцкі
    <Бабруйскі
    <г.Бабруйск
    <Быхаўскі
    <Бялыніцкi
    <Глускі
    <Горацкі
    <Дрыбінскі
    <Касцюковіцкі
    <Кіраўскi
    <Клімавіцкi
    <Клічаўскi
    <Краснапольскi
    <Круглянскi
    <Крычаўскi
    <г.Магілёў
    <Магілёўскi
    <Мсціслаўскі
    <Слаўгарадскi
    <Хоцімскi
    <Чавускi
    <Чэрыкаўскi
    <Шклоўскі

Край у творах мастацтва.

Іваноў Міхаіл Мацвеевіч.

(1748-1823)

Аўтар пейзажаў, батальных і бытавых сцэн, Міхаіл Мацвеевіч нарадзіўся ў Пецярбурзе і навучаўся з 1762 па 1770 год у Акадэміі мастацтваў. Вучыўся паспяхова, скончыў навучальную установу з залатым медалём за выпускную праграму быў адзначаны званнем класнага мастака першай ступені і правам на паездку за мяжу. У Францыі і Італіі малады мастак побываў з 1770 па 1779 год. Напрацаванага у паездцы хапіла для палучэння звання "прызначанага" ў акадэмікі. У 1780 годзе М.Іваноў спадарожнічае з фельдмаршалам Г.А. Пацёмкіным у паходах па паўднёвых ускраінах Расійскай імперыі, робіць шмат эскізаў і акварэлей. Аўтар акварэлі "Крычаў у канцы 18 ст. Від з ракі Сож". В 1785 годзе за серыю выглядаў Крыма і Царскага Сяла мастаку прысуджаюць званне акадэміка.

З 1792 ён з'яўляецца дазорцам калекцыі малюнкаў імператрыцы Кацярыны II у Эрмітажы. У 1799 становіцца саветнікам Акадэміі мастацтваў, а ў наступным - членам Савету Акадэміі. З 1800 года М.М. Іванов пачынае выкладчыцкую дзейнасць: у пасадзе прафесара ён узначальвае клас батальнай жывапісі.

Рыбчынскі Анатоль Ігнатавіч.

(25.7.1936)

Haрадзіўся у г. Крычаве, беларускі графік. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут(1967). Галоўны мастак Мінскага мастацка-вытворчага камбіната (1974 - 81). Удзельнік мастацкіх выставак з 1966 года. Працуе ў акварэлі, літаграфіі, лінагравюры.

Сярод твораў:

  • 70-x гадоў: серыі акварэлей "Крычаўскі цэментна-шыферны" (1970), "Па Казахстане" (1974), лісты "Паўстанне на Магілёўшчыне" (1973), "Азёрны край. Лепельшчына" (1974), "Над Сожам" (1975), "Беларускі пейзаж" (1978);

  • 80-x гадоў: літаграфіі "Вогненныя старты" (1983), "Адроджаны з попелу" (1985), "Зямля Салігорская", 1-ы калійны. Змена, "Салігорская ЛЭП" (усе 1982), "Беларускія далягляды" і "Мазырскі грузавы порт" (1980), "Завод над Сожам" (1981), "Салігорцы" (1983), "Магіла партызана" (1984), "Прыём у калгасе" і "Партызаны ў вёсцы" (1985).

    Мархель Таццяна Рыгораўна.

    (1939)

    На кінастудыі "Беларусфільм" знялі гістарычны фільм "Маці ўрагана" па п'есе Уладзіміра Караткевіча. Рэжысёр - пастаноўшчык і галоўны аператар эпічна-гістарычнай драмы заслужаны дзеяч мастацтваў БССР Юрый Марухін. У аснову фільма пакладзены падзеі, якія адбываліся ў час сялянскіх хваляванняў у Крычаўскім старостве ў 1743 - 1744 гадах. Гэтыя хваляванні ўзарваліся пад кіраўніцтвам войта вёскі Селішча Крычаўскага староства Васіля Вашчылы.

    У галоўных ролях: Мархель Таццяна Рыгораўна, заслужаная артыстка Беларусі, нарадзілася 19 студзеня 1939 года. ў вёсцы Шпакоўшчына Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці. У 1963 годзе скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут.

    Pубінчык Валерый.

    (1940)

    Беларускі кінарэжысёр, сцэнарыст, акцёр. Заслужаны дзеяч мастацтваў РФ (1998). Скончыў рэжысёрскі факультэт Беларускага тэатральнага інстытута (1962) і рэжысёрскі факультэт Усесаюзнага дзяржаўнага інстытута кінематаграфіі ў Маскве (1969). Да 1992 працаваў на кінастудыі "Беларусьфільм", дзе зняў фільмы "Магіла льва" (1972). Здымкі вяліся таксама і ў Крычаве.

    Тэатральныя пастаноўкі:

  • У 1967 гадзе у абласным драматычным тэатры адбылася прэм'ера спектакля "Мурын бор" паводле п'есы І. Ісачанкі.

  • У 1994 гадзе у абласным драматычным тэатры адбылася прэм'ера спектакля "Следчая справа Вашчылы" паводле п'есы І. Чыгрынава.

  • У 1986 годзе у самадзейным тэатры "Золак" адбылася прэм'ера спектаклю паводле п'есы У. Караткевіча "Маці ўрагану".

    Беларуская акварэль [А. Рыбчынскі. Цэментна-шыферны камбінат. Крычаў. 1972.] / Аўтар-складальнік А.А. Бяспалы.- Мн.: "Беларусь".- 1977.- С.70

    Бондарава, Е. Пафас паўстання: [Маст. фільм "Маці ўрагану" па п'есе У. Караткевіча] / Е. Бондарава // ЛіМ.- 1990.- 19 кастр. - С.11.

    Бысаў, В. Вяртанне самадзейнага тэатра / В. Бысаў // Лен.кліч.- 1994 .- 4 чэрвеня

    Викторов, Ю. Автор-зритель по своей пьесе [И. Чигринов на премьере спектакля "Следчая справа Вашчылы" в обл. драмтеатре] / Ю. Викторов // Веснік Магілёва.- 1994.- 17 сак.

    Здымаецца фільм "Магіла льва" // Лен.кліч.- 1971.- 10 чэрвеня.

    Иванов, М. Кричев. Вид с реки Сож. / Чантурия В.А. История архитектуры Белоруссии.- Мн. - 1969.- С. 89.

    Иванов Михаил Матвеевич / Большая Советская Энциклопедия: В 30 т. Т.10; Гл. ред. А.М. Прохоров.- М.: "Советская Энциклопедия".- 1972.- С.13

    Калюцінскі, М. Мурын бор [прэм'ера спектакля ў Магілёўскім абл. драмтэатры] / М.Калюцінскі // Звязда.- 1967.- 28 крас.

    Карамазаў, В. Бачыць сваім зрокам [П'есы "Мурын бор" І. Ісачанкі і "Дняпроўскі рубеж" Я. Тарасава ў Магілёўскім абл. драмтэатры] / В. Карамазаў // Звязда.- 1968.- 13 лют.

    Крупеня, Я. Ураган на Белай Русі: [Здымаецца фільм аб Крычаўскім паўстанні сялян пад кіраўніцтвам В. Вашчылы] / Я. Крупеня // Голас Радзімы.- 1990.- 19 ліпеня.- С. 7

    Кустаў, В. "Браты - разбойнікі" у гутарцы з аўтарам [Аўтар на прэм'еры спектакля "Уваскрэшанне" па п'есе І. Чыгрынава "Следчая справа Вашчылы"] / В. Кустаў // Ратуша.- 1994.- № 14.- С.5

    Макаревич, А. Кричевская эпопея [постановка пьесы И. Исаченко "Мурин Бор" коллективом Могилевского обл. драмтеатра] / А. Макаревич // Сов. Белоруссия.- 1967.- 9 авг.

    Макарэвіч, А. Мурын Бор [аб пастаноўцы спектакля ў Магілёўс. абл. драмтэатры] / А. Макарэвіч // Магілёўс.праўда.- 1967.- 8 мая

    Мальдзіс, А. Вяршыня драматычнага цыклу [рэцэнзія на спектакль "Маці ўрагану"] / А. Мальдзіс // Маладосць.- 1985.- № 12.- С.44 - 45

    Рыбчынскі Анатоль Ігнатавіч / Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. Т.4; Рэдкал.: І.П. Шамякін і інш. - Мн.: БелСЭ.- 1986.- С. 546

    Рыбчынскі Анатоль Ігнатавіч / Беларуская станкавая графіка.- Мн.: 1978.- С.140, 248

    Рыбчынскі, А.Е. Цэментава-шыферны камбінат / А.Е.Рыбчынскі // Беларуская акварэль.- Мн. - 1977.- С.70.

    Саяпин, В.Ю. Таможенная служба. Кн.1. Мыто и мытники / В.Ю.Саяпин.- Гродно.- 2005.- С. 38.

    Художественный справочник сто памятных дат [М.М. Иванов (1748 - 1823) 225 лет со дня рождения] / Автор-составитель М.А. Астровский.- М.: "Советский художник".- 1972.- С.54 - 55

    Целеш, В. Гарады Беларусі на старых паштоўках [Альбом].- Мн. - 1998.- С. 132

    Ціхановіч, А. На золаку: Роздум пасля прэм'еры [самадзейны тэатр] / А. Ціхановіч // Мастацтва Беларусі.- 1986.- № 10.- С.65 - 67

    Чантурия, В. А. История архитектуры Белоруссии [Кричев. Вид с реки Сож. Акварель М. Иванова, конец ХVIII в.]/ В. А. Чантурия.- Мн.: "Вышэйшая школа", 1969.- С. 89

    Шостак, І. Маладосць сівога падання [пра спектакль "Мурын бор"] / І. Шостак // Лім.- 1967.- 16 мая

    Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 4. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў.- Мн.: БелЭн, 1997.- С.279

    Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : У5-і т. Т. 3. / Рэдкал. : І. П. Шамякін і інш. - Мн.: БелСЭ, 1986.- С.141



  • created by Alexandr Vasilenko. mailto: m15kam@tut.by