Раёны:
    <Асіповіцкі
    <Бабруйскі
    <г. Бабруйск
    <Быхаўскі
    <Бялыніцкi
    <Глускі
    <Горацкі
    <Дрыбінскі
    <Касцюковіцкі
    <Кіраўскi
    <Клімавіцкi
    <Клічаўскi
    <Краснапольскi
    <Круглянскi
    <Крычаўскi
    <Г. Магілёў
    <Магілёўскi
    <Мсціслаўскі
    <Слаўгарадскi
    <Хоцімскi
    <Чавускi
    <Чэрыкаўскi
    <Шклоўскі

Тэатр. Эстрада. Цырк. Тэатральныя студыі і школы. Гастролі тэатраў, цыркаў.

Гастролі тэатраў.

У чарговы раз дарагіх гасцей прымаў Цэнтр культуры і вольнага часу. На гэты раз раён з дружалюбным візітам наведаў музычны тэатр “Мандзюсяка” з Японіі пад кіраўніцтвам знакамітай мамы Розы. Незвычайная назва тэатра азначае беласнежная кветка, па паданню якая расце ў раю, і здольна вынішчыць д’ябла са спакутаваных чалавечых сэрцоў. А вось сцэнічнае імя кіраўніку гэтага музычнага тэатра прыдумалі нашы беларускія дзеці, параўнаўшы дзівосную японскую жанчыну з прыгожай ружай. У якасці падарунка краснапальчанам артысты “Мандзюсяка” прывезлі сапраўднае шоу, якое паказалі маленькім і дарослым жыхарам пасёлка у 2-х прадстаўленнях .

Прадстаўленне, з якім прыехалі дарагія госці, інакш як шоу не назавеш. За тыя часы, што яно доўжылася, кожны хоць на імгненне, але змог дакрануцца да дзівоснай і таямнічай усходняй культуры, замілавацца яркімі і непаўторнымі касцюмамі, выразнымі і плаўнымі рухамі артыстаў, паслухаць дзіўную музыку і перанесціся ў краіну Узыходзячага сонца, дзе здзіўляюць баявым мастацтвам – самураі, дзе з грознай марской стыхіяй змагаюцца смелыя маракі, дзе пад гукі барабана моляцца прыгожыя дзяўчыны і танцуюць жрыцы, спрадвеку служыўшыя Багам, дзе звіняць свяшчэнныя званочкі, калі мужчыны вконваюць свій танец пад песню аб кветке Мандзюсяка, дзе жывуць дзіўныя міфічныя істоты – драконы.

З асаблівым захапленнем і радасцю дзеці сустракалі артыстаў, з падмосткаў сцэны спусціўшыхся да іх у зал.

Адным з самых незабыўных момантаў канцэрта стала выступленне матулі Розы, якая выканаўшы сваю песню, знайшла час для адносін з гледачамі. Сярод сядзеўшых у зале матуля Роза пазнавала дзяцей, адпачываўшых калісьці ў яе дома, прывітала іх, называла па прозвішчам. І з асаблівай цеплынёй і радасцю гаварыла з імі.











На здымку: Краснапольскія дзеці на сцэне японскага тэатра з групай “Мандзюсяка” і паслом Беларусі ў Японіі.

Сидоренко, А. А в подарок – огромная и светлая любовь от чистого сердца / Алёна Сидоренко // Чырв. сцяг.- 2006.- 25 сак.- С.4

Тэатр.

У 1918 ў Краснаполлі быў створаны першы самадзейны тэатр. Стваральнікам яго стаў, настаўнік мясцовай школы, мастак Аляксандр Васільевіч Грубе, працоўная дзейнасць якога пачыналася на Краснапольшчыне. У тэатры ставіліся і музыкальныя спектаклі, напрыклад опера “Наталка-палтаўка” Н.В. Лысенко. Аркестрам кіраваў В. Шашалевіч, афармленне спектакля рабіў А.В. Грубе. Краснапольчане-старажылы сцвярджаюць, што Васіль Шашалевіч пісаў п’есы для тэатра, напрыклад “Паўлік і Ганулька”, “Міхалка-амерыканец”.Яўрэйская моладзь пры сенагозе стварае таксама свій тэатр, які ажыцявіў пастаноўку спектакля “Пляска смерці”. Тэатр ператварыўся ў своеасаблівы цэнтр нацыянальнай культуры Краснапольскага краю.Краснапольскія самадзейныя артысты былі вядомы ва ўсім Чэрыкаўскім павеце. Калектыў аматараў сцэны сталі называць тэатрам. Колькасць удзельнікаў павялічвалася. Тэатр аб’ядноўваў каля 50 удзельнікаў, сярод якіх былі настаўнікі, вучні, мясцовая інтэлігенцыя. Душой гэтага калектыву па-ранейшаму заставаўся Аляксандр Васільевіч Грубе.

У 1923 годзе А.В. Грубе запрашаецца на працу ў Мінск, а ў 1924 годзе і В.А. Шашалевіч пераехаў у Мінск. У той жа час Краснапольскі тэатр на нейкі час застаўся без кіраўніка. Але дзейнасць яго спынілася. Вопыт і веды, набытыя ў папярэднія гады, давалі нейкую ўпэўненасць рухацца наперад. Тэатральныя традіцыі, закладзеныя А.В. Грубе, працягвалі жыць на Краснапольшчыне. Цікавае мерапрыемства адбылося 12 чэрвеня 1924 года ў Краснапольскай школе другой ступені. Тут адкрывалася школьная выстаўка, якая стала святам для ўсіх мясцовых і навакольных жыхароў. На працягу 4-ох дзён дзверы выстаўкі не зачыняліся. Звяртаў на сябе ўвагу мастацкі аддзел і краязнаўства. Тут рабіліся даклады, рэфераты, а пасля звычайна выступаў беларускі хор вучняў, ставіліся спектаклі. Закончылася выстаўка, па ўспамінах Андрэя Шашалевіча, пастаноўкай беларускага спектакля. Ставілі “Маньку”, якая была выканана выключна вучнямі выпускной групы. Сцвярджаць, што тэатр 30-40-х гадоў заставаўся пастаянна дзеючым нельга, бо яго спектаклі былі больш аднаразавыя. Рыхтаваліся яны з вялікім перапынкам. Ды і час быў складаным, які накладваў свой адбітак. На Краснапольскіх артыстаў звярнуў увагу У. Галубок. Яго перасоўны прафесійны тэатр у 1930 годзе завітаў ў Краснаполле, каб сустрэцца з аматарамі сцэны і паказаць у нардоме спектакль па п’есе ўкраінскага драматурга І.К. Нікіценкі “Дыктатура”. Краснапольскі тэатр тады некалькі ўзмацніў сваю працу, але не надоўга, грымнула вайна, прышлося перажыць два гады нямецкай акупацыі.

У пасляваенны час калектыў аднаўляўся паступова, спектаклі паказваліся рэдка. Разам з І.П. Кешавым сталі працаваць і дапамагаць яму маладыя энтузіясты-аматары сцены Мікалай Мацвеевіч Мітнікевіч, Мікіта Сямёнавіч Рыжыкаў, Андрэй Мацвеевіч Хромчанка, Бася Якаўлеўна Гардон, Феен і іншыя.
І ўсё ж такі новыя прэм’еры былі:

У 1947 годзе – “Партызаны” па п’есе К. Крапівы, у 1948 годзе – “Мядзведзь” па п’есе А. Чэхава, у 1949 годзе – “Калінавы гай” па п’есе А. Карнейчука, у 1953 годзе – “Выбачайце, калі ласка” па п’есе А. Макаёнка, у 1954 годзе – “Вяртанне” па п’есе Кузьмічова. Многа паказвалі аднаактавых п’ес. Калектыў як бы зноўку ішоў цяжкімі шляхамі авалодання “сакрэтамі” сцэнічнага майстэрства.

У 50-70 г. рыжэсёрам тэатральнага калектыва Краснапольскага раённага Дома культуры быў Л.В. Лабаноўскі.

У 1959 годзе быў пастаўдены спектакль па п’есе Івана Шамякіна “Не верце цішыні”. Прэм’ера адбылася 11 снежня 1959 года і прайшла з вялікім поспехам. Затым спектакль быў паказаны ў г. Слаўгарадзе, а таксама на сцэне абласнога драматычнага тэатра ў Магілёве. Мы сталі пераможцамі агляду сярод сельскіх тэатральных калектываў вобласці і як пераможцы павінны былі прыняць удзел у рэспубліканскім аглядзе сельскіх тэатральных калектываў у Мінску. Агляд праходзіў на сцэне тэатра юнага гледача. Абласны Дом народнай творчасці прыкамандзіраваў выкладчыка па рэжысуры Магілёўскага культасветвучылішча В.І. Ермаловіча. Спектакль на сталічнай сцэне быў паказаны 25 лютага 1960 года. З 1962 года тэатр мае званне народнага ( спектакль “Лявоніха на арбіце” А. Макаёнка). В. Ермаловіч становіцца рэжысёрам народнага тэатра (з 1978). А. Паплыка (з 1995).

Калектыў – лаўрэат Усесаюзных фестываляў народнай творчасці:1-га (1983-1985, спектакль “Твой заўтрашні дзень” П. Васілеўскага ), 2-га (1986-1987, кампазіцыя паводле твораў А. Пысіна, В. Шашалевіча, С. Сямёнава, Л. Лабаноўскага), 3-га (1988-1991, спектакль “Узлёт” А. Дударава), 8-га фестывалю “Рампа дружбы - 88” (Гродна, спектакль “Вечар” Дударава), Усесаюзнай дэкады аматарскіх тэатраў (1991, спектакль “Узлёт”). Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1986 (спектакль “Вечар”). У рэпертуары п’есы беларускай, рускай і замежных драматургаў: “Паўлінка” і “Раскіданае гняздо” Я. Купалы, “Мікітаў лапаць” М. Чорнага, “Падпільнавалі”, “Дні нашага жыцця” і “Сяляне” В. Шашалевіча, “Без віны вінаватыя” А. Астроўскага, народная драма “Цар Максімілян”, “Царэўна” і “Касіль” А. Шашалевіча, “На дне” і “Мяшчане” М. Горкага, “Ганка” У. Галубка (рэжысёры Шашалевічы, мастак Грубе), “Пашыліся ў дурні” М. Крапіўніцкага, “Наталка Палтаўка” М. Лысенкі (рэжысёр Кешаў), “Партызаны” К. Крапіва, “Цыганы” паводле А.С. Пушкіна, “Калінавы гай” А. Карнейчука (рэжысёр Гардон), “Хто смяецца апошнім” К. Крапівы (рэжысёр Мітнікевіч), “Не верце цішыні” І. Шамякіна, “Папараць-кветка” і “Над хвалямі Серебранкі” І. Козела, “Чырвоныя кветкі Беларусі” В. Гарбацэвіча, “Барабаншчыца” А. Салынскага (рэжысёр Лабаноўскі, мастак В. Слаўнікаў), “Васа Жалязнова” М. Горкага, сцэнічная кампазіцыя “Шчасце жыць” паводле твораў Шашалевічаў, “Краснаполле маё, Краснаполле” паводле твораў А.В. Пысіна, В. Шашалевіча, С. Кухарава, Кавалёва, Сямёнава, Лабаноўскага (рэжысёр Ермаловіч).

Сярод пастановак апошніх гадоў: “Гісторыя з метранпажам” А. Вампілава, “Суд” У. Галубка, “Несцерка” В. Вольскага (рэжысёр Паплыка). Пры тэатры працуе маладзёжная студыя, якая паставіла спектаклі: “Юнацтва бацькоў” Б. Гарбатава, “Гаўрошы Брэсцкай крэпасці” Махнач, “Машачка” А. Афінагенава, “Дзяўчынка і красавік” Т. Ян .

Сённяшні рэжысёр тэатра Андрэй Яфрэмаў – амбіцыйны, неаспрэчна таленавіты, па уласным жаданні прыехаў сюды з Міншчыны. Яфрэмаў – рэжысёр прафесійны, скончыў у свой час Інстытут культуры. Прэмьера, якая нядаўна прайшла з аншлагам, за апошнія гады – ужо трэцяя. У трупе – работнікі культуры, гандлю, райвыканкама, рабочыя. Хоць і ўзняліся з гэтых падмосткаў да прафесійнай сцэны Людміла Разумава – актрыса Мінскага ТЮГа, Людміла Лаўрыновіч – заслужаная артыстка Расіі, але прызначэнне тэатра ўсё ж у іншым, чым Андрэй Яфрэмаў сапраўды ганарыцца: далучыць людзей да мастацтва, ператварыць іх у аднадумцаў, надаўшы веры ў сілу ўласнага слова і руху.

На здымках сцэны са спектакляў



















Фальклёрна – эстрадны ансамбль “Субботея”

Ансамбль “Субботея” пачаў сваю дзейнасць у лютым 2003 года і ўжо дастаткова добра вядомы краснапальчанам. Запамінаецца ён не толькі сваёй назвай, але і своеасаблівым выкананнем рускіх песен, якія гучаць у эстраднай абработцы. За невялікі час свайго існавання ансамбль стаў вядомы не толькі на Краснапольшчыне, але і за межамі нашага раёна. Удзельнічая ў Міжнародным фестывалі “Славянскае братэрства – без межаў”, які праходзіў у г. Хоцімску, нашы выканаўцы атрымалі першае месца. Ну, а запаветны дыплом уручаў старшыня журы – Леанід Барткевіч. У г. Слаўгарадзе ансамбль “Субботея” прыняў удзел у абласным свяце прыпевак.

Лабаноўскі, Л.В. Краснаполле: Тэатр і час / Л.В. Лабаноўскі.- 2-е вд., перапрац. І дап. – Краснаполле, 2002.- 184

Рагін, Я. “Добры дзень, Краснаполле, салаўіны, глыбінны раён!” / Я. Рагін // Культура. – 2008. - № 17. – 26 крас. – 2 мая. – с. 20-21

Тэатральная Беларусь: Энцыклапедыя: У 2 т. Т. 1: “А досвіткі…” – Кучынская [Рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш]: Мн.: БелЭн, 2002. – с. 538-539

Удачи тебе, «Субботея»! // Чырв. сцяг.- 2004.- 12 чэрв.- С.1



created by Alexandr Vasilenko. mailto: m15kam@tut.by